Пратэктар (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница: 3 из 3 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕВ ПАМЯТЬ О ТЕБЕ 29.06.10 - 12:55 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Першы ў рукi трапiўся лiсток радыкальнага зместу. Ён прачытаў: "Наша духавенства i нашы чыноўнiкi. Цяжка пералiчыць злачынствы нашага духавенства. Нейкi святы ойча прозвiшчам Сэнцюр, выкрыты як змоўшчык супраць урада, абвiнавачаны ў такiх учынках, якiя нам нават няёмка выносiць на людзi, болей таго, западозраны ў тым, што ён - былы езуiт, якi пераўвасобiўся ў сцiплага папа, пазбаўлены сваёй парафii епiскапам па матывах, якiя, як кажуць, аспрэчванню не падлягаюць, i выклiканы ў Парыж для тлумачэння сваiх паводзiн, знайшоў сабе гарачага заступнiка ў нейкiм Марэне, дзяржаўным саветнiку, якi асмелiўся даць гэтаму зламыснiку ў сутане пiльныя рэкамендацыйныя пiсьмы да ўсiх сваiх калегаў, чыноўнiкаў-рэспублiканцаў. Звяртаем увагу мiнiстра на нечуваную пазiцыю гэтага дзяржаўнага саветнiка..." Пан Марэн ускочыў як уджалены, адзеўся i кiнуўся да свайго калегi Пэцiпа. - Ах, гэта вы? - прамовiў той. - Ведаеце, вы проста з глузду з'ехалi пасылаць да мяне гэтага старога змоўшчыка! Пан Марэн разгублена залепятаў: - Але паслухайце... Разумееце... Мяне ашукалi!.. Такi прыстойны з выгляду чалавек... Ён нахлусiў мне... Ён подла ашукаў мяне!.. Прашу вас, загадайце сурова пакараць яго! Я зараз напiшу. Скажыце, каму мне напiсаць, каб яго аддалi пад суд? Я дайду да генеральнага пракурора, да архiепiскапа Парыжскага або да архiепiскапа... I ён прымасцiўся да стала пана Пэцiпа i стаў пiсаць: "Ваша Вялiкасць, маю гонар давесцi да асобы Вашай Мiласцi, што я аказаўся ахвяраю iнтрыг i ашуканства нейкага абата Сэнцюра, якi пакарыстаўся маiм даверам. Ашуканы гэтым царкоўным служкам, я..." Напiсаўшы пiсьмо i паклаўшы яго ў канверт, пан Марэн павярнуўся да свайго калегi i сказаў: - Вось бачыце, дарагi дружа, хай гэта паслужыць вам урокам: нiколi i нiкому не давайце рэкамендацыйных пiсьмаў! |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|