Сябра пазнаецца ы бядзе (на белорусском языке) :: Моэм Сомерсет
Страница: 3 из 3 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕЧи існує дружба на світі? 29.08.10 - 08:51 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Калi я быў малады, я праплываў адтуль вакол маяка да вусця ручая Тарумi. Гэта больш за тры мiлi, праплыць якiя было нялёгка, улiчваючы моцную плынь за маяком. Ну, я расказаў майму цёзку пра гэта i паабяцаў, што, калi ён праплыве там, я дам яму работу.
Бачу, ён разгубiўся. - Вы ж кажаце, што вы добры плывец, - сказаў я. - Але я цяпер крыху не ў форме, - адказаў ён. Я нiчога не сказаў i пацiснуў плячыма. Ён глядзеў на мяне з хвiлiну, потым кiўнуў. - Згодзен, - сказаў ён. - Калi мне плыць? Я зiрнуў на гадзiннiк. Быў пачатак адзiнаццатай. - Гэта зойме ў вас не больш гадзiны з чвэрткай. Я буду ля ручая а палове першай i сустрэну вас. Потым завязу вас у клуб, каб вы пераапранулiся, i разам паснедаем. - Дамовiлiся, - сказаў ён. Мы пацiснулi адзiн аднаму руку. Я пажадаў яму поспеху, i ён пайшоў. Гэтай ранiцай у мяне было шмат работы, i я ледзь паспеў да вусця Тарумi а палове першай. Але я дарэмна спяшаўся: яго там не было. - Збаяўся, вiдаць? - спытаўся я. - Не, не збаяўся. Ён паплыў. Але, вядома, загубiўшы сваё здароўе праз п'янства i жанчын, ён не змог адолець плынь за маяком. Толькi на трэцi дзень знайшлi цела. Хвiлiну цi дзве я маўчаў, крыху ашаломлены. Потым я задаў Бертану толькi адно пытанне: - Калi вы прапанавалi яму плыць, вы ведалi, што ён патоне? Бертан цiхенька хiхiкнуў i паглядзеў на мяне лагоднымi i наiўнымi блакiтнымi вачыма. Пацёр далонню падбародак i сказаў: - Справа ў тым, што ў мяне ў канторы ўсё роўна не было свабоднага месца. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|