Стары лес (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница: 1 из 3 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕЯ не перестану удивляться 23.08.10 - 16:44 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Колас Якуб Стары лес (на белорусском языке) Якуб Колас Стары лес Гэта быў старасвецкi лес. I былi ў iм такiя пушчы i нетры, аб якiх не ведаў нiхто на свеце. Поўны месячык раз у чатыры квадры ўсплываў на сярэдзiну неба i адтуль рыхтаваўся пацiкаваць, што дзеецца пад паветкаю густога вецця. Але яму лягчэй было б разглядзець, што робiцца пад страхою ў хаце чалавека, чым прабiцца праз галiны адвечных гушчараў. I сумаваў тады круглы блiшчасты месячык i хаваў свой твар у светлых хмарках. Само яснае сонейка ледзь-ледзь прапускала залатыя косы i то толькi да палавiны; на самым нiзе заўсёды панаваў цянёк i прохладзь. Звяры i птушкi не мелi адвагi забiрацца ў нетры лесу. Там жыла адна тая Таёмнасць, што запаўняла гэтыя нетры страхам i нiкому не вядомымi дзеямi. Праз гушчары, пад павеццю зялёных голек, прабiвалася блiскучая стужка халоднай вады i дзялiла пушчу на дзве часткi. Абодва берагi рэчкi былi густа заросшы старымi дрэвамi, яны прасцiралi сваё галлё над рэчкаю i лучылiся адны з другiмi. I лес па адзiн бок рэчкi, i лес па другi яе бок, такiм парадкам, быў адным лесам, i тое, што рабiлася на адным беразе рэчкi, было таксама справаю лесу другога берага, - адным словам, у лесе быў адзiн супольны клопат, адно жыццё. Рэчка была невялiкая: у лесе яна пачыналася, у лесе i канчалася, канчалася пышным i прыгожым возерам; вакол возера, як вежы, стаялi мудрыя дрэвы - дубы. У тым ланцугу вельмi важных прычын i з'яў, праз якiя вынiклi яшчэ важнейшыя дзеi ў гэтай пушчы, рэчка займала не апошняе месца, хоць справядлiвасць вымагае сказаць, што яна i не думала займаць такога месца. I яшчэ трэба дадаць, што месцы бываюць дваякiя: на адны мы самi рымсцiмся, а на другiя нас цягнуць, узяўшы за вушы. На гэта апошняе месца ўсцягнулi i рэчку. Але сiла не ў гэтым. На свеце часта бывае так, што самая простая справа, самая ясная праўда пазнаецца цаной вялiкай пакуты - надта цяжкая дарога прыводзiць да такога пазнання. Доўгiя-доўгiя годы, цэлыя вякi, жыла пушча згодна i шчаслiва, жыла поўным, багатым жыццём. Але ўсяму на свеце ёсць канец. На пагорку, недалёка ад рачулкi, стаялi купчастыя лiпы, сярод iх пракiдалiся ярка-зялёныя клёны i высокiя вязы. Летам на iх выспявала насенне. Пад восень, прылятаючы сюды, вецер падхоплiваў яго на свае вольныя крыллi i разносiў па свеце. Панёс раз вецер насенне старой, усiмi паважанай лiпы на другi бок рэчкi; прынёс i кiнуў на мяккi зялёны мох па суседству з асiнай. Асiна прымецiла месцечка, дзе ўпала лiпавае семя, i сумыслу скiнула на яго свой даволi таўсты сухi сук. Сук упаў на насенне i крэпка яго прыцiснуў. А назаўтра поруч з насеннем лiпы асiна кiнула сваё семечка. Пакуль лiпавае насенне выраблялася з-пад асiнавага сука, асiна ўзышла i заглушыла лiпку. Уся гэтая справа рабiлася на вачах у дзятла, якi дзёўб тут засохшы верх старой хвоi. Дзяцел пераляцеў рэчку, сеў на старую, усiмi паважаную лiпу i расказаў усё, што было з яе насеннем. - Гэта ўжо не першы раз робiцца так на тым баку рэчкi, - пацвердзiў высокi вяз, пакланiўшыся лiпе. - Чорт ведае што! - ускiпеў крэпкi граб. - Зусiм не па-дзеравяцку! Цi не ўсё роўна лес? Насенне з таго берага пералятае сюды, i дрэўцы растуць сярод нас. Унь, гляньце: там стаiць бярэзiнка, клёны, арэшнiк - усё гэта нацiснулася сюды з-за рэчкi! Глуха зашумела пушча зялёнымi верхавiнкамi. Шум перакiнуўся за рэчку, у другую частку лесу. Злосна зашумеў лес па другi бок рэчкi. - Нам самiм няма тут месца! - бушавала старая асiна, высока ўзняўшы круглы верх. - А яны яшчэ сваё племя сюды перапраўляюць. - Што казаць! - уторыла вербалозiна. - Ганi iх адгэтуль! - зашумеў ясень. - Там столькi прастору, а iм яшчэ мала. Дзе самi мы падзенемся? Доўга шумеў стары лес, падзялiўшыся на дзве часткi, доўга гаманiлi дрэвы; вялiкае нездаваленне i гнеў чулiся ў гэтым гомане. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|