Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Понедельник, 06 мая, 03:20

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Словно бабочки путаны, на обочине стоят
Ожидают, обнажившись озабоченных ребят...
Тушь с помадой на бордюр...
Задремал водитель фуры.

13.05.10 - 05:18
Автор неизвестен

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)   ::   Мориак Франсуа

Страница: 50 из 51
 


Бернар перапынiў яе:

- Гэта ўсё пустыя высокiя словы! Паспрабуйце нарэшце ясна сказаць, чаго вы хацелi? Паспрабуйце!

- Чаго я хацела! О, лягчэй было б сказаць, чаго я не хацела. Я не хацела разыгрываць ролю шаноўнай дамы, не хацела быць падобнай да вашай мацi, не хацела слухацца вашых турэмных сямейных парадкаў, не хацела гаварыць збiтымi фразамi, адным словам, не хацела на кожным кроку забiваць у сабе тую Тэрэзу, якая... Вось бачыце, Бернар, хачу быць праўдзiвай, а словы чамусьцi гучаць так фальшыва!..

- Гаварыце цiшэй, вунь той месьё, што сядзiць перад намi, ужо азiрнуўся.

Цяпер Бернару хацелася толькi аднаго: хутчэй скончыць з усiм гэтым. Але ён добра ведаў гэтую маньячку: пакуль не нацешыцца сваiм дурным самааналiзам, не змоўкне. I Тэрэза таксама разумела, што гэты чалавек, якi на хвiлiну наблiзiўся да яе, ужо зноў стаў далёкiм i чужым. Тым не менш яна вырашыла дагаварыць, нават спрабавала прыцягальную сiлу сваёй непаўторнай усмешкi i надавала голасу нiзкае хрыплаватае адценне, якое яму гэтак раней падабалася.

- Дык вось, Бернар, ёсць Тэрэза, якая па прывычцы тушыць акурак, каб не загарэўся верас; Тэрэза, якая любiла сама лiчыць свае сосны i даходы; Тэрэза, якая ганарылася, што выйшла замуж за аднаго з Дэскейру i заняла вартае яе месца ў адной з найбольш шаноўных сем'яў у ландах; Тэрэза, якая была задаволена, што добра ўладкавалася ў жыццi... На самай справе, такая Тэрэза ёсць, яна жывая, сапраўдная. Але ёсць яшчэ i другая Тэрэза - такая ж сапраўдная i жывая! I я не магла ахвяраваць ёю дзеля першай.

- Якая "другая"?

Яна не ведала, што адказаць... Ён паглядзеў на гадзiннiк. Яна сказала:

- Час ад часу мне давядзецца прыязджаць да вас. Будуць справы i Мары паглядзець...

- Якiя справы? Кiраваць гаспадаркай буду я сам. Не будзем вяртацца да гэтага. Мы ж пра ўсё дамовiлiся з вамi. Вы будзеце займаць сваё месца на ўсiх афiцыйных цырымонiях, на сямейных урачыстасцях, калi гонар нашага роду i iнтарэсы Мары будуць патрабаваць, каб нас з вамi бачылi разам. А ў такой вялiкай сям'i, як наша, будуць, дзякуй Богу, i вяселлi i пахаваннi... Вунь дзядзька Мартэн... я здзiўлюся, калi ён дацягне да восенi. Дык вось вам i нагода прыехаць i паглядзець Мары...

Конны палiцэйскi паднёс да губ свiсток, i нiбы адкрылiся нябачныя шлюзы: цэлая армiя пешаходаў перасякала вулiцу. А потым на чорны асфальт хлынулi таксi. "Трэба было мне тады ўцячы ў ланды, як гэта зрабiў Дагэр. Iсцi сярод кволых чэзлых дрэўцаў, што растуць на той беднай зямлi... Iсцi i iсцi... Да поўнай знямогi... Не хапiла б, мусiць, мне адвагi ўтапiцца ў глыбокай лагуне, як той пастух з Аржалузы, якому нявестка не давала есцi. Але я змагла б легчы на пясок, заплюшчыць вочы... Праўда, вароны, мурашкi... Тыя чакаць не будуць..."

Тэрэза глядзела на жывую чалавечую раку. Зараз яна кiнецца туды. I рака прыме яе i панясе па сваiх бясконцых перакатах... Цяпер ужо няма куды падзецца... Бернар дастаў гадзiннiк:

- Без чвэрцi адзiнаццаць. Пара вяртацца ў атэль.

- Вам не будзе горача ў дарозе?

- Дзе там! Вечарам у машыне яшчэ i холадна можа быць.

Тэрэза добра ведала тую дарогу, па якой сёння вечарам паедзе Бернар насустрач халоднаму ветру, якi данясе да яго пах балота, смалы, травы, мяты, туману... Яна глядзiць на Бернара з той усмешкай, якая некалi вымушала жыхароў ландаў гаварыць: "Прыгажуняй мадмуазэль Тэрэзу не назавеш, але яна - сама абаяльнасць!.."

Бернар... Калi б ты мог сказаць: "Я дараваў табе. Паедзем дадому...", i яна ўстала б i пайшла за табой...

Але Бернар, якi на момант i разгубiўся, i расхваляваўся, i дакараў сябе за гэта, - Бернар ужо быў у сваiм звычайным настроi i баяўся ўсiх новых спраў i слоў, што выходзяць за межы штодзённай патрэбы. Ён ужо сумаваў па "каляiне", у якую ён зможа ўвайсцi толькi сёння вечарам у Сэн-Клеры. Толькi там прыйдзе да яго душэўны спакой...

- Я хачу апошнi раз папрасiць у вас прабачэння, Бернар.

1<<495051


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]