Вадаспад (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница: 1 из 2 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕТы не скажешь. А я не спрошу ни о чём. 29.06.10 - 12:52 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Колас Якуб Вадаспад (на белорусском языке) Якуб Колас Вадаспад I На гэты вадаспад, што так гучна сакатаў на ўсю ваколiцу, было шмат нараканняў. Наракалi на яго алешыны, якiя звешвалi над iм зялёны вяночак злучаных угары верхавiн; наракаў лес. Нават сярод птушак траплялiся такiя, што не мелi вока на гэты шумлiвы, заўжды парывiсты i не ў меру гаманкi вадаспад. - Цi дасi веры, любачка, - казала чарнагрудая плiска кропельцы расы, што выступiла на чарнабыльнiку, - такi жаль, такi жаль! I навошта дае Бог сiлу крыўдзiцелям? Цi ж для таго толькi, каб прыгнятаць слабых? - А што такое, мiлая плiсачка? - спытала роска. - Ох! несла я пушынку, - такое прыўдалае перачка. Ну, думаю, добрая будзе пасцелька для маiх дзетак. Аж лячу над вадаспадам, выпусцiла пушынку, трапiла яна якраз у вiр i прапала... От i вазьмi ж ты - такая самая, здаецца, вада, такая ж самая, як i ўсюды; дый ты сама, любка роска, такая ж самая вадзiца, як i ў тым вадаспадзе, а вось жа ты спакойная i з табою люба пагаманiць. Прамень сонейка, прабiўшы гушчар зялёнага лiсця, дакрануўся да расы, i яна ўся заiскрылася, зачырванелася, бы гожая дзяўчына, якой сказалi, што яна прыгожая i мiлая. - Я - частачка таго самага вадаспада, на якi ты так крыўдуеш, - сказала расiнка i яшчэ больш загарэлася: ёй прыкра было слухаць скаргу плiскi-даўгахвосткi, бо i сама яна, роска, была крыху вiнавата ў гэтым яе горы. - Ты?! - здзiвiлася плiсачка. - Я, я... Прабачай, мiлая! Чарнабыльнiк, пачуўшы гэта, цiха засмяяўся i загайдаўся ад смеху. Беднай росачцы зусiм сорамна стала, i яна, адбiўшы ў сабе апошнi раз прамень сонца, упала на дол i знiкла. Здзiўленая плiсачка пакiвала галоўкай, пакруцiла хвосцiкам i паляцела на раздабыткi. II У высокiх алешын, што стаялi непадалёку, таксама былi прычыны вялiкай крыўды на вадаспад. Алешыны - кампанейскiя дрэвы, яны любяць гурт, любяць жывую гутарку з ранiшнiмi вятрамi; i яшчэ - любяць алешыны сваiх дзетак. Старыя алешыны хацелi перакiнуцца хоць словам, гаманiлi адна з другой на вуха, але нiчога не маглi расчуць за страшэнным шумам вады. Яны нахiлялiся, злучалiся верхавiнамi, - усё дарэмна: гiнулi iх словы i думкi прападалi, не даходзiлi да iх. Цi не здзек рабiў iм гэты неўтаймаваны вадаспад? Дзе iх дзецi? Хто пацешыць iм старыя вочы? Хто дасць палёгку iм у старасцi? I толькi адна крайняя алешына зрэдку мела магчымасць загаварыць з дожджыкам. Старая кожны раз дзякавала дожджыку, што ён не пагарджаў ёю. - На сэрцы робiцца лягчэй, калi хоць слоўкам перамовiшся, - казала старая. - I чаму не ўсе роўныя на свеце: i ты, дожджык, - вада, i там вада... А вазьмi ж ты... - I я - тая самая вада, што ў вадаспадзе; яшчэ тыдзень таму я грымеў там разам з мiльёнамi iншых кропелек, - з гордасцю прамовiў ён тысячамi дажджынак. У гэты момант хмары разарвалiся, сонейка зiрнула на зямлю блiскучымi стрэламi яркiх праменняў, i дрыготнымi зоркамi заварушылiся, заззялi дажджавыя кроплi на старой алешыне. - Не, не можа быць, не можа быць! - здзiвiлася яна. - Цi ж можна раўняць iх? Ах, як хацелася ёй пагаманiць аб гэтым з суседкамi! III Старасвецкi лес, асаблiва тыя сыны яго, што стаялi непадалёку ад вадаспада, даўно ўжо сярдзiта шумелi, сварылiся i гразiлi вадаспаду. Лес любiў спакой, у яго ёсць важныя думкi, мары. Лес хацеў паслухаць, як спяваюць прыгожыя птушкi, як шэпчацца зялёнае лiсце з цiхiмi кроплямi цёплага дожджыку; лес хацеў пранiкнуць у цiшыню i зразумець таемнасць свету. Лес любiў i буру, любiў паспрачацца з ветрамi-вар'ятамi, любiў рух-сiлу, але вечнага няўпыннага шуму вадаспада ён не мог слухаць, - можа, таму, што вадаспад заўсёды балабонiў адно i тое. Праз гэты лес бегла быстрая, жвавая рачулка. Адвечныя хвоi з гладкаю карою стаялi на берагах i часамi любiлi пагутарыць з рачулкай. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|