Варятка (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница: 2 из 2 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕН. Де Бюрон \" Дорогой, ты меня слушаешь? Тогда повтори, что я сейчас сказала!\" Безумно смешная, ироничная, с тонким французким юмором книга. Писательница описывает все прелести и нюансы простой семейной жизни. Получила огромное удовольствие! 09.09.10 - 08:52 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Замыкаў шэсце салдат, якi нёс клунак жаночай вопраткi.
Афiцэр, пацiраючы рукi, прамовiў: - А фось цяпер пуцем пахляцець, цi мошаце фы самi адзявацца i срапiць маленькая прагулянка. Працэсiя накiравалася да Iмавiльскага лесу. Праз дзве гадзiны салдаты вярнулiся, але ўжо без ношы. Звар'яцелая знiкла. Што яны з ёю ўчынiлi? Куды яны яе занеслi? Гэтага так нiхто нiколi i не даведаўся... Снег падаў цяпер i ўдзень, i ўночы, ахутваючы наваколле халодным пушыстым саванам. Ваўкi вылi ледзь не каля парога дамоў. Думкi пра тую кабету не давалi мне спакою; я некалькi разоў хадзiў да прускага начальства, каб хоць што дазнацца пра яе. Мяне ледзь не расстралялi. Потым надышла вясна. Акупацыйная армiя адступiла. Суседчын дом стаяў замкнёны; сад зарастаў быльнягом. Старая служанка памерла яшчэ зiмою. Нiкога болей не хвалявала гэтая гiсторыя, а мне яна не давала спакою. Што сталася з жанчынай? Пэўна, яна ўцякла з лесу! Можа, яе падабралi i, не дамогшыся нiякiх тлумачэнняў, паклалi ў бальнiцу... У той год, восенню, слонак наляцела проста безлiч; падагра дала мне маленькi пярэдых, i я так-сяк даплёўся да лесу. Я ўжо ўпаляваў з паўтузiна гэтых даўгадзюбых птушак, як неспадзявана чарговая падстрэленая птушка ўпала ў завалены галлём яр. Давялося спусцiцца туды, каб знайсцi здабычу. Птушка ляжала побач з чалавечым чэрапам. I тут мяне як хто ўдарыў кулаком у грудзi: я ўспомнiў пра вар'ятку! Канешне, той злавеснай зiмою ў тутэйшых лясах напэўна загiнула шмат людзей, але, богведама чаму, я быў упэўнены, разумееце, упэўнены, што натрапiў на чэрап няшчаснай вар'яткi. I тады я зразумеў, я ўявiў сабе ўсё. Прусакi пакiнулi яе на матрацы ў бязлюдным лесе, i яна, не крануўшыся з месца, цiха памерла пад бухматым i лёгкiм пухавiком снегу. Потым труп абгрызлi ваўкi. А птушкi ўслалi сабе гняздо ватаю з разарванага матраца... Я захаваў гэтую сумную рэлiквiю. I я малю неба, каб нашы сыны нiколi не зведалi вайны. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|