Вендэта (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница: 1 из 3 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕДа... время лечит - всё проходит. И даже ярый пессимист лазейку для себя находит и снова пишет чистый лист 21.08.10 - 04:28 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Де Мопассан Ги Вендэта (на белорусском языке) Гi дэ Мапасан Вендэта Пераклад: Алесь Iстомiн Удава Паола Саверынi жыла са сваiм сынам у беднай хатцы на ўскраiне Банiфача. З горада, пабудаванага на горным выступе, якi месцамi нават навiсае над морам, праз пралiў, зрэзаны рыфамi, вiднеецца нiзкi бераг Сардынii. Унiзе з другога боку скалы разрываюцца, утвараючы праход, што нагадвае велiзарны калiдор i атачае горад амаль цалкам. Ён служыць гораду портам; па iм, пасля доўгага абыходу памiж дзвюма абрывiстымi сценамi, маленькiя рыбацкiя судзiны iтальянцаў цi сардаў выходзяць да першых дамоў; два разы на месяц тут прыстае стары сiпаты параход, што ходзiць памiж Банiфача i Аяча. На белаватай гары купка дамоў утварае яшчэ бялейшую плямку. Яны нагадваюць гнёзды дзiкiх птушак, прылепленыя да скалы, што высiцца над гэтым жахлiвым праходам, па якiм i караблi iдуць з асцярогаю. Вецер няспынна хвалюе мора, не дае спакою берагу, iм жа ж i падточанаму, ледзьве прыкрытаму травою; ён урываецца ў пралiў, пустошыць абодва берагi. Стужкi белага шуму ад чорных верхавiнаў безлiчы камянёў, што пранiзваюць хвалi паўсюль, нагадваюць палатняныя лахманы, што развяваюцца i дрыжаць на паверхнi вады. Хатка ўдавы Саверынi, што лепiцца на самым урвiшчы, глядзiць трыма сваiмi вокнамi на гэты дзiкi i самотны далягляд. Удава жыла ў ёй са сваiм сынам Антуанам i з Сэмiлантай, вялiзным худым сабакам з доўгай i грубай поўсцю, з пароды пастуховых сабак. Хлопец хадзiў з iм на паляванне. Неяк, увечары, пасля гарачай спрэчкi Антуана Саверынi па-здраднiцку, ударам нажа, забiў Нiкаля Равалацi. У тую ж ноч забойца ўцёк у Сардынiю. Калi старой мацi прынеслi сынава цела, яна не заплакала, толькi доўга сядзела нерухома, гледзячы на яго. Пасля паклала на труп сваю маршчынiстую руку i паклялася адпомсцiць. Старая не хацела нiкога бачыць. Толькi сабака застаўся з ёю пры сынавым целе. Жывёлiна нерухома стаяла каля ложка, падцiснуўшы хвост, выцягнуўшы мызу да гаспадара, яна няспынна выла. Мацi схiлiлася над сынавым целам, не адводзiла ад яго вачэй i тачыла буйныя маўклiвыя слёзы, углядаючыся ў кожную рысачку. Дзяцюк ляжаў на спiне, на iм была куртка з тоўстага сукна, прадзiраўленая i падраная на грудзях; здавалася, што ён спiць, толькi ўсё на iм было ў крывi: рэшткi кашулi, парванай на бiнт, камiзэлька, порткi, твар, рукi. Згусткi крывi чарнелi ў барадзе i валасах. Старая загаварыла з iм. Пачуўшы голас, сабака сцiх. "Не бойся, я адпомшчу за цябе, мой маленькi, мой хлопчык, маё беднае дзiцятка. Спi, спi, я адпомшчу, чуеш? Твая мацi абяцае табе гэта. А яна заўжды трымае сваё слова, ты ж ведаеш". Яна павольна схiлiлася над iм i дакранулася сваiмi халоднымi губамi да яго мёртвых вуснаў. У тую ж хвiлiну Сэмiланта завыла. У яе з горла вырвалася скарга, манатонная, жудасная, пранiзлiвая. Абедзве яны, жанчына i жывёлiна, заставалiся ў пакоi да ранiцы. На другi дзень Антуана Саверынi пахавалi, i ў хуткiм часе ў Банiфача забылiся пра яго. * * * Ён не меў нi родных, нi стрыечных братоў. Не было нiводнага мужчыны, якi б узяўся помсцiць за яго. Толькi старая мацi думала пра гэта. З ранiцы да вечара глядзела яна на белую плямку на другiм беразе пралiва. Гэта маленькая сардская вёска Лангасарда, куды ўцякаюць карсiканскiя бандыты, унiкаючы праследавання. Амаль што яны адны i жывуць у гэтай вёсачцы, насупраць родных берагоў, чакаючы хвiлiны вяртання ў родныя лясы. Менавiта туды, старая ведала гэта, уцёк Нiкаля Равалацi. Зусiм адна сядзела яна цэлымi днямi каля акна, паглядаючы туды, думаючы пра помсту. Як ёй помсцiць адной, хваравекай, стоячы адной нагой у магiле?! Але яна паабяцала, яна паклялася мёртваму. Яна не магла забыцца i не магла чакаць. Што ёй рабiць? Яна не спала начэй, не ведала нi спакою, нi адпачынку, яна думала. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|