Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 03 мая, 04:27

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Опять сентябрь, и голос звонкий,
Как прежде- первого звонка.
Удачи вам, мои девчонки!
Пусть сердце Каждого ребенка
У вас хранится на руках!
И пусть заботы и работа
Не огорчат вас никогда
Здоровы будьте! Остальное -
поверьте, это-ерунда!

01.09.10 - 11:17
Наталья-директриса

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Вяртаньне ы Тутэйшыя (на белорусском языке)   ::   Аркуш Алесь

Страница: 2 из 9
 
(Зьяўленьне гэтай кнiжнай сэрыi пасьля будзе падавацца галоўным дасягненьнем "Тутэйшых".) Зборнiк меў парадкавы нумар 3. Мой зборнiк "Вяртаньне", якi выйшаў неўзабаве за Сысаўскiм, меў нумар 5. (Я назваў свой першы зборнiк "Немаўля", аднак рэдактар кнiгi Леанiд Дайнека сказаў, што назва няўдалая, таму ён пераназваў зборнiк на "Вяртаньне". Пачуўшы пра гэта, я ня стаў асаблiва пярэчыць. Мне, па шчырасьцi, да апошняй хвiлiны ня верылася, што выданьне маёй кнiгi ўвогуле магчыма). Чаму гэта ўзгадваю? Я па сёньняшнi дзень не магу даць веры, што ўвайшоў у лiтаратуру разам з Анатолем Сысам, прынамсi, нашыя першыя кнiгi выйшлi ў адзiн год. Мне ўсё яшчэ здаецца, што Анатоль, як мiнiмум, з пакаленьня Галубовiча, або Шнiпа. Бо ў нейкiм сэнсе ён быў для мяне настаўнiкам.

Аб новай лiтаратурнай суполцы, якую зьбiраецца ствараць лiтмоладзь, я пачуў ад Сыса. Адразу пасьля нашай першай сустрэчы ён пачаў апекавацца мной. Увесь час прасiў прыносiць новыя вершы. Я прыходзiў да яго ў iнтэрнат (ён тады працаваў на тэлевiзii й меў ад працы пакойчык). Сыс тэатральна чытаў мае вучнёўскiя спробы-вэрсiфiкацыi i гэтак жа тэатральна iх пляжыў, не пакiдаючы нават кволай надзеi. Але, напрыканцы свайго разбору прасiў прыносiць вершы яшчэ. Ня ведаю, цi пiў ён тады, як п'е зараз. На колькi памятаю, у тыя гады я нiводнага разу ня ўдзельнiчаў з Сысам у справе спажываньня алькаголю. Прычым, сустракаўся зь iм амаль штотыдня, бачыў Толiка й на падпiтку, але ў большасьцi выпадкаў Сыс мне трапляўся цьвярозы. Сёлета Леанiд Галубовiч напiсаў артыкул пра Сыса для "Нашай Свабоды" (25.07.2000), у газэце зьмешчаны фотаздымак, на якiм Сыс i я. Падпiсана, што зьнята ў 1990 годзе. На самой справе гэта здымак 1986 году, яшчэ "перадтутэйшаўскага" часу.

У 80-х я вучыўся ў "наргасе", але жыў у бацькоў у Жодыне й штодня езьдзiў на заняткi электрычкай. На другiм цi трэцiм курсе ў мяне здарыўся канфлiкт з дэканам, i той загадаў не даваць "наглецу" месца ў iнтэрнаце - прыйшлося да сканчэньня ВНУ дабiрацца на заняткi чыгункай. Лiсты да мяне iшлi на бацькоўскi адрас. 12 лютага 1987 году я атрымаў па пошце дзiўнае, таямнiчае запрашэньне. На кальцы было надрукавана: "у 19.00 Нядзеляй, 15 лютага, па вул. Акадэмiчная, 3, п.32 (дакумэнты здаваць на Каплiча Валерыя) адбудзецца чарговая сустрэча лiтаратурнай суполкi Тутэйшыя. Першым пытаньнем - чытаньне i разгляд драмы Я.Купалы "Тутэйшыя". Другiм - абмеркаваньне вершаў новага сябры Тутэйшых. Трэцьцiм пытаньнем - праблемы Тутэйшых. ТУТЭЙШЫ"

Я, канечне, паехаў. Хаця, прызнаюся, хваляваўся. Ва ўсiм гэтым "свавольстве", вiдавочна, прысутнiчала рызыка. Але цешыла тое, што мне давяраюць, мяне лiчаць вартым гэтае рызыкi.

Кожнаму сябру суполкi заўсёды паведамлялi ў запрашэньнi, на каго трэба здаваць на вахце дакумэнты, бо вольна ў асьпiранцкi iнтэрнат, як i ў любы студэнцкi, не пускалi. Пазначалi розных людзей - нельга было "сьвяцiцца" i паказваць, што ўсе прыйшлi па адной справе, у адзiн пакой, да аднаго чалавека. Кансьпiрацыя. Я i сёньня ня ведаю, хто такi Валера Каплiч, да якога я хадзiў на Акадэмiчную, 3.

Зь першага паседжаньня запомнiлiся тры чалавекi: Сяргей Харэўскi, Мiхась Талочка i Iгар Бабкоў. Вёў паседжаньне Бяляцкi. Афiцыйна, ледзь не па пратаколу. Высьветлiлася, што хлопцы ўжо назвалiся "Тутэйшымi", аднак Нiл Сымонавiч Гiлевiч, пачуўшы пра гэта, iх моцна раскрытыкаваў i параiў прачытаць аднайменную п'есу Янкi Купалы. Памятаю, што на паседжаньнi чыталi п'есу па нейкай старой кнiзе, бо гэты твор на той час быў яшчэ забаронены цэнзурай i ад 20-х гадоў не перавыдаваўся. Харэўскi запомнiўся вопраткай: чорны плашч, капялюш - рыхтык агент выведкi з замежнага фiльму. Паводзiў сябе сур'ёзна, i вёў выключна "канцэптуальныя" гутаркi. Сыс называў яго "французам".

У капелюшы хадзiў i Талочка.

123>>9


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
ИнферноДэн Браун199 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]