За волю (на белорусском языке) :: Акула К
Страница: 104 из 104 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕБлизкий чужой человек. 13.05.10 - 05:18 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
I выбрацца зь яго, гэтага праклятага тупiка, пэўне-ж, можна толькi любоўю, мiласэрнасьцю i абавязкава супольнымi сiламi.
- Алесь, дарагi мой, я ведаю як табе цяжка, як за матку сэрца балiць, як табе цяжка выбачыць мне за крыўду, што я табе зрабiла. Цi ты можаш мне выбачыць? Цi дазволiш мне, каб я табе памагла? Я цябе кахаю, ты ведаеш гэта. Буду старацца дабром адгадзiцца, памагчы табе... Алесь маўчаў, думаў, пасьля твар ягоны праясьнiўся ледзь-ледзь заўважнай усьмешкай. - Верачка, дарагая мая! Я так даўно хацеў пачуць такiя словы з вуснаў тваiх. Я такi задаволены, што ты вярнулася. Я так цябе кахаю, што не ўяўляю свайго жыцьця без твае ласкi й прыгажосьцi. Вера прыгарнулася да яго, указальны палец палажыла яму на вусны. - Шшшшшшш! Маўчы! Яны застылi ў доўгiм пацалунку, забыўшыся пра сьвет. - Ты-ж, мая кветка, не сказала мне, што ты рабiла й дзе была. Алесь заглянуў у ейныя вочы-чараўнiцы, якiя, здавалася яму, неяк пасьмялелi ад таго часу, калi яе бачыў перад тымi тайнымi ўцёкамi. Але цяпер Вера, здалося яму, неяк зьбянтэжылася, можа ня ведала што яму адказаць. - Раскажу табе неяк пасьля пра гэта. Доўгая гiсторыя. - Усё-ж ты, вiдаць, даволi спрытная, бо цябе нават палiцыя не магла знайсьцi. - Можа я больш спрытная, чымся ты думаў, - падмiргнуўшы Алесю, жартавала Вера. - А калi ў тую палiцыю пойдзем? - Могуць да заўтра пачакаць. Я цяпер такi задаволены што камунiсты цябе не накрылi. - А яны шукалi? - Шукалi, вядома. Цяпер мусiм адразу прыняць меры, каб яны табе не адпомсьцiлi за тое, што сьветчыць маеш. Але пра гэта будзем разважаць пазьней. Цяпер-жа давай свае цудоўныя вусенкi па каторых я так зажурыўся. У гэным гарачым абдымку новай энэргiяй i радасьцю запульсавалi два сэрцы. Сiла каханьня, нарэшце, перакрочыла апошнюю мяжу, каб зьлiць iх у адно цела. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|