Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 03 мая, 19:33

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Весеннее...
Наступила весна, на зеленой траве одуванчики
Желтым глазом моргают и, солнцу улыбку даря.
Им в ответ направляет нам солнышко зайчики
На лужок, на сады, на моря, на поля.

Воздух щедро цветеньем деревьев наполнен:
Абрикосы пьянящей, душистой черемухи.
Воздух сладкий пыльцой переполнен.... >>

22.05.10 - 21:56
Ольга Цвето

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Закрываыленае сонца (Гараватка - 2) (на белорусском языке)   ::   Акула К

Страница: 2 из 151
 


Тымчасам сяляне лiтоўскiя пра моладзь сваю ў вагнi вайны турбавалiся, зь нядобрымi прадчуваньнямi пры працы корпалiся, запаволенае жыцьцёвае тэмпа трымалi. Зямля скупыя плёны працы гаспадаром аддавала, заманлiвым асеньнiм супакоем дурманiла. Як наўмысна, добра пагода ўладзiлася, каб дзе на небе хмарынка, каб якi буйны вецер узьняўся. Цi ня быў гэта той прыказачны, надзiва залаты супакой перад бурай гвалтоўнай, каторая не за гарамi ўжо вунь усхадзiлася...

2

Даўно адгарлапанiлi ў вёсцы пеўнi й паволi разганяў начную цемру зябкi золак. Ля хлявоў голасна сакаталi куры, пад стрэхамi пераклiкалiся галубы, хмарамi наляталi на гумнiшчы й накiдвалiся на парассыпанае зерне сьвежай збажыны шпакi. Рэдка дзе скрыпнуў асьвер. Адно самым руплiвым няўлежна ў цёплых пасьцелях было. Надта-ж марудна раскатурхвала вясковы народ са сну сьвятая нядзеля.

На гасьцiнцы непадалёк Гаравацкай пушчы канчалася ўсяночная праца. Учора верх партыйнага падпольля загад прыслаў. Выканаць яго трэба было, хоць на галаве стань. Ад поўначы дзесь працавалi. Цяпер-жа Косьцiк Сабакевiч i Лявон Шпунт скруцiлi пiпкi, прыкурылi, папярхiкалi едкiм дымком ды адыйшлiся колькi крокаў, каб дзяцiшчам сваiм, новазмайстраванай брамай прывiтальнай палюбавацца. Павалiцкi Хвёдар i Параска Макатунiшка раскручвалi доўгае белае палотнiшча з напiсам, матузы да яго прывязалi. "Да Здравствует Доблестная Освободительная Красная Армия!" - крычэлi паўмэтровыя, прыгожыя чырвоныя лiтары. У канаве цярплiва чакаў свайго пачэснага месца на браме вялiкi партрэт.

Ад тэлефоннага слупа з аднаго боку гасьцiнцу да вялiкай бярозы з другога, мэтраў на восем уверх, упоперак дарогi праляглi чатыры здаравенныя бярозавыя жардзiны, зьбiтыя шматлiкiмi папярэчнiцамi. Мясцамi аздобiлi iх верасам, або чырвоным матар'ялам агарнулi. Цяпер адно павесiць гэны вялiкi партрэт, удаўжкi прымацаваць да жардзiны клiч прывiтальны й справе канец, могуць вызваляць.

Косьцiк Сабакевiч, Лявон Шпунт, Параска Макатунiшка й Павалiцкi Хвёдар, - чатыры перадавыя падпольнiкi з ваколiцы - сустрэнуць дарагiх братоў з Усходу з хлебам i сольлю як гаспадары й гэроi падпольля, заўтрашнiя правадыры працоўнага народу. Якая-ж салодкая надыходзiць радасьць! Зноў згадаў Косьцiк тыя бясконцыя цяжкiя днi й ночы, панскiя вязьнiцы, жыцьцё ў холадзе й голадзе, калi чалавек ценю свайго баяўся, роднаму не давяраў. Навет учора, калi загад канчаткова з нары вылазiць прыйшоў, браму прывiтальную для "доблiснай" майстраваць, дык i то асьмелiцца паказацца на сьвет божы боязна было. Дзiва што! Гэтак сполаху нагналi - па начох адно з нары вылазiў - што за вуглом кажнага будынку, здавалася, тайны шпiгун на яго цiкаваў.

Сказалi, што "доблiсная" заўтра перад абедам вызвалiць манiцца, дык браму назарэз да ранiцы трэба было скончыць. Рук не пакладаючы, ад поўначы працавалi. Добра пры тых жардзiнах, пакуль зрэзалi й папрыбiвалi, папанатужылiся. Дый без асьцярожнасьцi нельга было. Ня дай Божа, наляцi палiцыя. Косьцiк свой абрэз захапiў, каб чорту якому непаклiканаму ў выпадку чаго адбой даць.

Што й гаварыць, здорава папацелi. Ноч бяз прыгодаў прайшла. На досьвiтку такавалi дзесь заўзята ў лясной глушы цецярукi, пераклiкалiся на хутарох пеўнi, а пасьля маланкай прагрукаталi па чыгунцы з Загацьця тры паравозы й колькi вагонаў. Нячуванае-нябачанае: ажно тры паравозы на такi эшалён кароткi. Цi не пранюхаў панок якi, што "нашы" з Усходу сяньня "братом сваiм" руку падаваць маюць. Спасьцярогшы, як рука гэна перазь мяжу выцягвацца манiлася, каб ямчэй пяткi падмазаць, аж тры паравозы падпрог. Калi-ж яны ў Гацi прыджгалi, адразу пажвавеў на чыгунцы рух. Заварушылiся ў трывозе паны.

123>>151


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]