Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 26 апреля, 21:18

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

ФРОНТОВАЯ ЛЮБОВЬ

Вот так и было всё, когда-то,
(Для фронтовой поры - пустяк!)
Любила Мать моя солдата
И был солдат в любви мастак.

Он приглашал её на танец
И танцевал фокстроты с ней,
И смастерил меня на память
О фронтовой любви своей.

Солдатский век на фронте - скорый:
Шальная мина, штык, свинец...... >>

31.07.10 - 10:56
Владимир Ванке

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Залаты прамень (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 2 из 3
 
Ад рухлiвых пералiваў бляску зорных агнёў разлiвалася ва ўсе канцы свету нейкая таемная сiла i так цi iнакш кратала ўсе iстоты i змушала iх тым цi iншым спосабам адгукацца ёй.

I тады ў лесе пачыналася нешта надзвычайна цiкавае. З лясных гушчароў выходзiў лясун i пляскаў у далонi. Гэта ён падаваў знак, што пачынаецца ноч. Мяккае плясканне калматых рук падхоплiвалi блiжэйшыя дрэвы i разносiлi па ўсiм лесе. З дуплястых асiн выляталi совы, вiтаючы лесуна крыкамi "кiвi! кiвi!". На iх мове гэта значыла "жывi! жывi!". З нетраў выпаўзалi павукi, бязгучна, як ценi, з-пад кары вылазiлi светлякi i запальвалi свае зялёныя лiхтарыкi, каб пасвяцiць павукам, бо павукi павiнны былi развешваць на дрэвах танкаструнныя арфы. А прызначэнне iх было дваякае: як струмент для музыкi i як спосаб да жыцця самiх музыкантаў. Тонкiя зялёныя iголачкi на хвоях i лiсце на iншых дрэвах пачыналi свяцiцца такiм жудасным i маркотным бляскам, што ў лесе рабiлася страшна. А туман, уздымаючыся з нiзiн i з-пад гнiлых пнёў, дурманiў лес i дадаваў нiзiнам i iх насельнiцтву яшчэ болей цемры i таемнасцi.

Калi такiм парадкам усё было падрыхтавана, лясун надзяваў на сябе адзежу, сатканую з лiсця i з танюсенькiх нiтак, што пралi русалкi з кудзелi-моху, а на галаву ўскладаў карону, перавiтую гiрляндамi дзеразы з блуклiвымi агеньчыкамi, i выходзiў на горку. У руках яго была блiскучая палка, зробленая невядомымi майстрамi з гнiлушак, i гэтаю палкаю ён праводзiў па струнах арфаў, што развешвалi павукi ад дрэва да дрэва. Струны дрыгацелi i поўнiлi ўвесь лес акордамi музыкi, нячутнай для чалавечага вуха. Музыка гучэла доўга, аж покi месяц не зрушваў з сярэдзiны неба. Гэтая музыка чаравала лес i ўсе iстоты. Пакорна i нерухлiва стаяў лес i ўсё, што было ў лесе. Тады лясун выступаў з прамоваю. I звiнелi, як звон, яго словы па лесе:

"Слухайце, слухайце, высокiя дрэвы, нiзкарослыя кусты, пахучыя краскi i дробная трава! Слухайце i вы, пташкi, жукi, мушкi, i ўсе слухайце голас надзорных глыбiнь! Я выклiкаў вас да жыцця i даў вам сiлу i рукi i ўсялякiя здольнасцi, каб чэрпаць асалоду. Я палажыў карункi на вашы голавы, умыў iх буйнымi росамi, убраў брыльянтамi i запалiў дыяменты, сабраныя з зорак, з месяца i з блiскучых знiчак, каб ведалi вы моц i вялiкасць таго, хто шчодра асыпаў вас дарамi i вызначыў вам лёсы. Праведзены гранiцы кожнаму з вас, каб у сваiх гранiцах выконвалi вы маю волю. Не пераступайце гэтых гранiц, не зайздросцьце малыя вялiкiм, слабыя крэпкiм, бо гэтым парушаеце волю маю. Уздымiце вочы вашы ўгару: ёсць там зоры вялiкiя i зоры малыя. Калi ж малая зорка захоча стаць вялiкаю, я палю яе пякучым агнём, а блiскучы след ад яе, што блiсне на адзiн толькi мiг, ёсць знак мае кары. А калi вы будзеце пакорныя i не пераступiце закону майго, я ўзнясу вас вышэй зорак, i вечна вы будзеце пiць асалоду. Дык слухайце i бойцеся парушыць волю маю!"

Гаварыў лясун, i словы яго закалыхвалi лес i ўсё, што было ў лесе. А месяц, спусцiўшы свае бледныя, тонкiя нiцi, цiхусенька дакранаўся да яго i навейваў яму адпаведныя сны, што яшчэ болей замацоўвала той светапогляд i тую фiласофiю, што злажылася ў лесе.

Так праходзiлi цэлыя гады i вякi.

Але кожная з'ява i кожная рэч на свеце знаходзiцца пад уплывам розных чыннiкаў, i чыннiкi гэтыя часта бываюць зусiм процiлежных катэгорый. I бывае такi момант, калi сiлы чыннiкаў розных уплываў стыкаюцца, як у полi крыжавыя дарогi, перасякаюцца ў якiм-небудзь месцы, каб падпарадкаваць сабе гэтую з'яву цi гэтую рэч, каб панесцi яе па сваёй пуцiне.

Так было i тут.

Паслала сонца свае праменнi на зямлю, каб сагрэць яе, развеяць туман i прынесцi ёй радасць i шчасце. Адзiн прамень сонца, - а яму было прызначана заранiць у сэрцы стварэнням на зямлi новыя мыслi аб новай праўдзе i справядлiвасцi на свеце, - праходзячы неасяжныя прасторы, згубiў дарогу на зямлю i заблудзiўся ў глухой цемрадзi сусвету.

123


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]