Жули Рамэн (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница: 1 из 4 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕМинута расставания настала 13.05.10 - 05:18 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Де Мопассан Ги Жулi Рамэн (на белорусском языке) Гi дэ Мапасан Жулi Рамэн Пераклад: Сяргей Мурашка Два гады таму, увесну, я вандраваў па беразе Мiжземнага мора. Цi ёсць што лепшае, як марыць, калi шпарка iдзеш па дарозе? Вам свецiць сонца, вас лашчыць вецер, а побач - горы i мора! I вы марыце! Колькi летуценняў, успамiнаў пра каханне, колькi прыгод згадвае вандроўная душа за дзве гадзiны дарогi! Ласкавы цёплы вецер напаўняе вас няяснымi радаснымi надзеямi, вы п'яце iх разам з паветрам, i яны нараджаюць у вашай душы прагу шчасця, якая расце ад голаду, абуджанага дарогай. Iмклiвыя прыемныя думкi лётаюць i спяваюць, як птушкi. Я iшоў па гэтым доўгiм шляху, якi вядзе ад Сан-Рафаэля да Iталii, падобны на велiчны i зменлiвы тэатральны дэкор, створаны быццам для таго, каб на яго фоне ставiць усе зямныя паэмы пра каханне. I мне думалася, што ў гэты край ад Канаў, дзе выхваляюцца багаццем, да Манака, дзе гуляюць, - людзi едуць толькi каб пафанабэрыцца i распусцiць грошы, каб пад гэтым прыгожым небам, сярод ружаў i памеранцаў пладзiць самыя брыдкiя заганы, дурныя намеры, ганебную пажадлiвасць i выказаць дух чалавечы такiм, якi ён ёсць - рабскi, цёмны, марны i хцiвы. Раптам у глыбiнi адной з тых маляўнiчых заток, што хавалiся за кожным пагоркам, каля падгор'я, я заўважыў чатыры цi пяць вiлаў, якiя глядзелi вокнамi на мора. За iмi ў дзвюх дрымучых i, пэўна, непраходных лагчынах шумелi векавечныя ялiны. Хараство аднае хаткi спынiла мяне: белы дамок з карычневымi панелямi да самага даху апавiлi ружы. А сад! Барвяны абрус кветак i траў стракацеў на зямлi ў гарэзным свядомым беспарадку. Газон таксама тануў у фарбах, абапал прыступак духмяна цвiлi кветкi, з вокнаў на сляпуча-белы фасад ападалi блакiтныя i бурштынавыя гронкi, а на тэрасе з каменнымi балясамi над уваходам раслi гiрлянды вялiкiх, пунсовых, як кроплi крывi, званочкаў. Доўгая расквiтнелая аранжарэя за домам вяла ў бок падгор'я. На дзвярах дробнымi залатымi лiтаркамi было выведзена: "Вiла Мiнулага". Я спытаўся ў сябе, якi паэт, якая чараўнiца жылi ў iм, чыя натхнёная самотная душа натрапiла на гэты куток i пабудавала тут казачную хатку, якая нiбы расла ў аправе з кветак. Крыху далей на дарозе працаваў каменячос. Я спытаўся ў яго, хто гаспадар гэтага чароўнага дыямента. Той адказаў: - Панi Жулi Рамэн. Жулi Рамэн! Калiсьцi ў дзяцiнстве я столькi чуў пра яе, вялiкую акторку, сапернiцу Рашэль. Нiводную акторку так не любiлi, нiводную жанчыну так не кахалi! Колькi дуэляў i самагубстваў праз яе, колькi прыгод i скандалаў! Якi ж цяпер год спакуснiцы? Шасцiдзесяты, сямiдзесяты, семдзесят пяты? Жулi Рамэн! Тут, у доме! Жанчына, якую абагаўлялi самы вялiкi музыкант i самы славуты паэт нашай краiны! Я памятаю, калi мне было дванаццаць, у Францыi грымнулi чуткi пра яе ўцёкi на Сiцылiю з адным пасля шалёнага разрыву з другiм. Аднаго вечара, пасля прэм'еры, калi зала пляскала ёй паўгадзiны i выклiкала на паклоны адзiнаццаць разоў, яна, як гэта рабiлася ў той час, села ў паштовую карэту разам з паэтам i паехала. Яны пераплылi мора i кахалiся на старажытнай выспе, дачцэ Элады, у засенi неабсяжнага апельсiнавага гаю, якi атуляе Палерма i завецца "Залатая Ракавiна". Гаварылi пра iх узыход на Этну, пра тое, як абняўшыся яны схiлялiся над вогненным жаралом, быццам хацелi кiнуцца ў агнядышную зеўру. А паэт памёр i пакiнуў нашчадкам мройлiвыя вершы, чыя пранiкнёнасць чаравала цэлае пакаленне, а летуценнасць i загадкавасць паказалi новыя шляхi пачаткоўцам. Кампазiтар таксама пайшоў ад нас, кiнуты тою, каму ствараў бессмяротную музыку, музыку перамогi i роспачы, музыку болю i гневу. А яна, яна была тут, у дамку сярод кветак. Я не стаў вагацца i пазванiў. Мне адчынiў маленькi, гадоў васемнаццацi слуга, нягеглы, з нязграбнымi рукамi. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|