Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Воскресенье, 09 июня, 19:12

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Я скучаю безумно... бессилие давит виски...
Каждый день без тебя начинаю как будто с нуля
Только знаю одно - что в разлуке мы тоже близки
Я дышу и живу для тебя, мой родной, для тебя.

И твоё – Я люблю! – уловлю и за тысячу вёрст.
А сентябрьские дни станут словно предтеча весны.... >>

11.08.10 - 07:31
Сара

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Genius loci (на белорусском языке)   ::   Орлов Владимир (2)

Страница: 17 из 18
 


Кажуць, эпiлептыкi ў хвiлiны прыпадку цалкам губляюць уяўленне пра час i прастору, перажываючы iмгненне абсалютнае яснасцi. У тое лета мне давялося сутыкнуцца з нечым падобным: пад час блiзкасцi маё ўласнае "я" пачынала сцiскацца, канцэнтруючыся ў адной кропцы, якая магла знаходзiцца ўжо за межамi цела, i незваротна згубiць каардынаты той кропцы не дазваляла толькi памяць пра цябе.

У другой палове жнiўня, калi нарэшце зрабiлася магчымым выйсцi з дому без парасона, у кавярнi звiло гняздо прыглушанае адчуванне трывогi.

Ты кажаш, здарэнне з голубам сталася чыстай выпадковасцю? Аднак чамусьцi i ты сама выдатна ўсё запомнiла: як дзiкi шызы голуб неспадзеўкi заляцеў у разнасцежанае з нагоды чаканае цеплынi вакно, як, спалохана залопаўшы крыламi, матлянуўся да стойкi, перакулiў пару блакiтных кубачкаў з каваю i, зусiм ашалеўшы, вымкнуў у дзверы.

Далейшыя падзеi раскручвалiся з кiнематаграфiчнай iмклiвасцю.

Гатуючы нам каву, бармен аднойчы папярэдзiў, што iх будынак iдзе пад знос i да канца месяца кавярню зачыняць.

Мы абмеркавалi навiну досыць спакойна. Маўляў, няпроста будзе знайсцi другi такi куток, але мы знойдзем. Будзем шукаць, пакуль аднаго вечара не адчуем, як на нас павее знаёмай аўраю. Была разгледжаная нават iдэя далучыць да пошукаў усiх сталых наведнiкаў, а ўпрыдачу i бармена з яго здобнай памагатай, карацей - "пераехаць" цэлай ватагай, хоць, калi шчыра, мне было цяжкавата ўявiць, як мы дамовiмся аб'яднаць сiлы з лесбiянкамi, не кажучы ўжо пра глуханямых.

Можна было здагадвацца, як успрынялi паведамленне бармена iншыя, але факт застаецца фактам: у апошнi вечар без усякага запрашэння сабралiся ўсе даўнiя клiенты: i кампанiя маладзёнаў, i Пеця, i лесбiянкi, адна з якiх паставiла на столiк букецiк свежых жоўтых бяссмертнiкаў. Глуханямыя прыпазнiлiся i адчынiлi дзверы а палове дзесятай, нiбыта ведаючы, што з нагоды развiтання кавярня будзе працаваць пазней.

Чамусьцi не прыйшоў адзiн алмазаздабытчык, столiк якога раз-пораз ненадоўга займалi розныя залётныя птушкi. Прачытаўшы на дзвярах абвестку, найбольш цiкаўныя пыталiся, чаму сёння кавярня адчыненая да паўночы, а мы, не згаворваючыся, пацiскалi плячыма i, я ўпэўнены, у думках дадавалi, што гэтыя дзве лiшнiя гадзiны не даюць чужанiцам нiякага права ашывацца сярод нас i шкрабаць душу недарэчнымi роспытамi.

На пачатку адзiнаццатае маўклiвы цiск на залётных даў плён: на "палубе" засталiся толькi свае. Моладзь са згоды бармена пераставiла столiк да дзвярэй, чым, па сутнасцi, забарыкадавала ўваход, i пайшла танцаваць пад блюзавыя мелодыi. Услед за гэтым бармен паставiў анталогiю "Bеаtles", i паднялiся мы, а дачакаўшыся наступнае песнi, - глуханямыя. Такi самы эфект мiлiцыянт Пеця мог бы выклiкаць, разрадзiўшы свой пiсталет у вiтрыну за стойкай. Глуханямыя не былi глухiмi, ва ўсякiм разе хтосьцi з iх меў слых, дастатковы на тое, каб адчуваць мелодыю i беспамылкова вадзiць партнёра. Ад разгубленасцi астатнiя пары спынiлiся, i да канца песнi глуханямыя танцавалi ў адзiноце.

Потым я запрасiў цябе, а мiлiцыянт, разоў колькi зiрнуўшы на лесбiянак, памочнiцу бармена. Сам бармен, нечакана лёгка валодаючы сваiм шафападобным целам, танцаваў з высокай шатэнкаю з кампанii маладзёнаў. Лесбiянкi трымалiся даўжэй, аднак не маглi не адчуць, што iх ахутаныя цыгарэтным дымам адмовы ад мужчынскiх запрашэнняў выглядаюць двайным выклiкам. У танцы яны рухалiся з пластычнасцю прафесiяналак, але, як i глуханямыя, не дазволiлi разбiць свой дуэт нi мiлiцыянту, нi бармену, нi мне.

Пад "Girl" ты пайшла з худым, як жэрдка, вастраносым хлопцам, а я - з ягонай пышнагрудаю сяброўкай, што мела зайздросную талiю i карону цудоўных каштанавых валасоў, якiя, напэўна, умелi маляўнiча рассыпацца па падушках. Дзяўчына яўна перабрала норму: яна павiсла на мне i, прыцiснуўшыся ўсiм целам, зашаптала, што хоча, каб я на ёй пакатаўся.

1<<161718


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]