Канстытуцыя Рэспублики Беларусь ад 15 сакавика 1994 года (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница: 7 из 16 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕЯ не жалею ни о чём, 31.08.10 - 11:25 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Поделись ссылкой Канстытуцыя Рэспублики Беларусь ад 15 сакавика 1994 года (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Рэспублiканскiя рэферэндумы назначаюцца Вярхоўным Саветам Рэспублiкi Беларусь па прапанове Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь або не менш як 450 тысяч грамадзян, якiя валодаюць выбарчым правам.
Вярхоўны Савет не пазней чым за 30 дзён пасля ўнясення на яго разгляд у адпаведнасцi з законам прапаноў Прэзiдэнта або грамадзян аб правядзеннi рэферэндуму абавязаны назначыць дату правядзення рэспублiканскага рэферэндуму. Пытанне аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму можа быць разгледжана Вярхоўным Саветам таксама па iнiцыятыве не менш як 70 дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 75. Мясцовыя рэферэндумы назначаюцца адпаведнымi мясцовымi прадстаўнiчымi органамi па сваёй iнiцыятыве або па прапанове не менш дзесяцi працэнтаў грамадзян, якiя валодаюць выбарчым правам i пражываюць на адпаведнай тэрыторыi. Артыкул 76. Рэферэндумы праводзяцца шляхам усеагульнага, свабоднага, роўнага i тайнага галасавання. У рэферэндумах удзельнiчаюць грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя валодаюць выбарчым правам. Артыкул 77. Рашэннi, прынятыя рэферэндумам, могуць быць адменены або зменены толькi шляхам рэферэндуму, калi iншае не будзе вызначана рэферэндумам. Артыкул 78. Парадак правядзення рэспублiканскiх i мясцовых рэферэндумаў, а таксама пералiк пытанняў, якiя не могуць быць вынесены на рэферэндум, вызначаюцца законам Рэспублiкi Беларусь. РАЗДЗЕЛ IV. ЗАКАНАДАЎЧАЯ, ВЫКАНАЎЧАЯ I СУДОВАЯ ЎЛАДА ГЛАВА 3. ВЯРХОЎНЫ САВЕТ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ Артыкул 79. Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь з'яўляецца найвышэйшым прадстаўнiчым пастаянна дзеючым i адзiным заканадаўчым органам дзяржаўнай улады Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 80. Вярхоўны Савет складаецца з 260 дэпутатаў, якiя выбiраюцца грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь. Дэпутатам Вярхоўнага Савета можа быць любы грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь, якi валодае выбарчым правам i дасягнуў 21 года. Артыкул 81. Тэрмiн паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета - пяць гадоў. Паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета могуць быць датэрмiнова спынены па пастанове Вярхоўнага Савета, прынятай большасцю не менш як дзве трэцi ад выбраных дэпутатаў. Выбары новага складу Вярхоўнага Савета назначаюцца не пазней чым за тры месяцы да заканчэння паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета. Артыкул 82. Першае пасяджэнне Вярхоўнага Савета склiкаецца Цэнтральнай камiсiяй Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў не пазней чым праз 30 дзён пасля выбараў. Артыкул 83. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|