Беларуския народныя казки (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница: 35 из 35 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕТебя в этом мире нет. 22.07.10 - 07:28 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Поделись ссылкой Беларуския народныя казки (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Высунула адтуль галоўку i пытаецца:
- Чаго плачаш, добры чалавек? Расказаў ёй Янка пра сваю бяду. - Нiчога, - суцяшае яго мышка, - гэтай бядзе мы дамо рады. Пашапталася яна аб нечым з катком, потым села яму на сьпiну, i паплылi яны цераз мора. Даплылi да замку. Тут каток схаваўся ў садзе, а мышка прабралася праз шчылiну ў пакой да каралеўны. Доўга сядзела яна там, цiкуючы, дзе каралеўна хавае табакерку. I дагледзела-такi - у драўляным куфэрку! Уночы, як лягла каралеўна спаць, прагрызла мышка куфэрак, схапiла табакерку ды пабегла ў сад да катка. - Ёсьць, - кажа, - залатая табакерка! - То садзiся зараз-жа мне на сьпiну! - загадаў каток. - Паплывем назад. Села мышка яму на сьпiну, каток i паплыў, фыркаючы па хвалях. Даплылi ўжо траха не да берагу. Каток пытаецца ў мышкi: - Цi ня згубiла ты табакеркi? - Не, - кажа мышка, - вось яна! Падняла табакерку, каб паказаць катку, ды ня ўтрымала: табакерка плюх у мора! - Ах ты, недарэка! - узлаваўся каток. - Што-ж ты нарабiла? Выплыў ён на бераг i схапiў мышку зубамi: - Я цябе задушу! Убачыў гэта Янка, адабраў мышку. А як даведаўся, што здарылася, дык зноў сеў каля мора i моцна заплакаў - так шкада было яму табакеркi! Раптам з мора паказалася галава серабрыстай рыбкi: - Чаго ты плачаш, добры чалавек? Раскажы мне: можа я табе ў чым дапамагу за тое, што ты калiсь збавiў мяне ад сьмерцi? Прыгледзеўся Янка - пазнаў тую рыбку. - Эх, - цяжка ўздыхнуў ён, - вялiкая, рыбка, у мяне ўтрата... I расказаў рыбцы пра сваю бяду. Выслухала яго рыбка i кажа: - Гэта бяда - не бяда! У мяне тут у моры табакерак колькi хочаш. Я буду выкiдаць, а ты пазнавай, якая твая. Сваю забярэш, а мае мне назад кiнеш. Вiльнула рыбка хвастом i нырнула на дно мора. Неўзабаве пачала яна шпурляць на бераг табакеркi - залатыя, сярэбраныя, дыямэнтавыя, маленькiя i вялiкiя. У Янкi аж уваччу мiтусiцца ад табакерак. Давай ён пiльна прыглядацца да iх, i нарэшце-такi ўбачыў сваю. Зарадаваўся Янка, павыкiдаў у мора лiшнiя табакеркi i крыкнуў да рыбкi: - Дзякую, даражэнькая! Збавiла ты мяне ад бяды. Адчынiў ён сваю залатую табакерку. Выскачыў зь яе чалавечак: - Што загадаеш, гаспадар? - Апошняя мая просьба да цябе, добры мой памочнiк, - кажа Янка: - аблажы ў поўнач саломаю Зьмеяў замак на высьпе i спалi яго. - Добра, гаспадар! Будзе зроблена. Дачакаўся Янка поўначы i, як зашугаў Зьмеяў замак, пайшоў адсюль з катком i мышкаю шукаць лепшых людзей. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|