Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 03 мая, 14:10

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Сначала оплеуха
Потом ладошкой в ухо
В глаз кулаком
По носу лбом
В ребро ногой
Тумак рукой
Команду поняла «атака»
Моя любимая собака.

13.05.10 - 05:18
Автор неизвестен

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Браты Львинае Сэрца (на белорусском языке)   ::   Линдгрен Астрид

Страница: 6 из 62
 
Фактычна там былi два будынкi, дакладней, не зусiм адзiн, хаця другi быў хутчэй за ўсё стайняй цi нечым падобным. Яны стаялi пад вуглом адзiн да аднаго; у тым месцы, дзе будынкi сыходзiлiся, стаяла лаўка, якая, здаецца, прыйшла сюды з каменнага веку. I тым не менш, гэта была добрая лаўка. Так i хацелася прысесцi на яе, пасядзець, падумаць, паглядзець на птушак або папiць соку.

- Мне тут падабаецца, - сказаў я Джанатану, - тут гэтак жа добра, як дома.

- Заходзь i паглядзi, - запрасiў Джанатан. Ён ужо стаяў каля дзвярэй i збiраўся зайсцi, калi пачулася цiхае ржанне, так-так, сапраўднае конскае ржанне. Тады Джанатан прапанаваў: - Але давай спачатку агледзiм стайню.

Ён зайшоў у той, другi будынак, i я пабег за iм. Гэта сапраўды была стайня, сапраўдная стайня, якой я яе ўяўляў, i дзе стаяла пара прыгожых гнедых коней; яны павярнулi да нас галовы i заржалi, як толькi мы ўвайшлi.

- Вось гэта Грым i Ф'ялар, - сказаў Джанатан. - Здагадайся, якi з iх твой.

- Ды ну цябе, - сказаў я. - Не спрабуй пераконваць мяне, што адзiн з гэтых коней мой. Я проста не веру ў гэта.

Але Джанатан адказаў, што ў Наджыяле нiхто не абыходзiцца без каня.

- Ты проста нiкуды не зможаш дабрацца без каня. Разумееш, Сухарык, мне часам даводзiцца выпраўляцца ў няблiзкi шлях.

Гэта была, вiдаць, адна з самых прыемных рэчаў, якую я калi-небудзь чуў: у Наджыяле я павiнен мець каня, а я так люблю коней! Уявiце сабе, якiя ў iх мяккiя пысы. Не думаю, каб штосьцi ў свеце было такое ж мяккае, як пыса ў каня.

Гэтая пара коней была вельмi прыгожая. У Ф'ялара на лбе - белая зорачка, што i адрознiвала яго ад другога.

- Ну, значыць, Грым, вiдаць, мой, - сказаў я пасля таго, як Джанатан папрасiў мяне адгадаць, якi з коней належаў мне.

- Не, ты не ўгадаў, - сказаў Джанатан. - Твой конь - Ф'ялар.

Я дазволiў, каб Ф'ялар пяшчотна дакрануўся да мяне, i ў гэты момант я зусiм яго не баяўся. Я палюбiў яго адразу, i мне здаецца, што я яму таксама спадабаўся.

- У нас ёсць i трусы, - паведамiў Джанатан. - Яны ў клетцы за стайняй. Ты паспееш паглядзець на iх пазней.

Цi можна было i думаць пра гэта!

- Я павiнен бачыць iх зараз жа, - усклiкнуў я, бо заўсёды хацеў гадаваць трусоў, але ў сябе дома ў горадзе гэта было немагчыма.

Я хутка абышоў стайню i там, у клетцы, убачыў трусiкаў, якiя частавалiся свежым лiсцем.

- Якiя смешныя, - сказаў я потым Джанатану. - Тут у Наджыяле ў мяне ёсць усё, што я хацеў мець некалi.

- Вось бачыш, тут усё так, як я табе расказваў.

На самай справе, усё было так, як ён мне расказваў, калi мы сядзелi разам на маiм ложку дома на кухнi. Цяпер я ўжо зусiм пераканаўся, што ўсё менавiта так, усё праўда, i ад гэтага мне рабiлася яшчэ больш прыемна.

Ёсць рэчы, якiя нiколi не забываюцца. Я нiколi-нiколi не забуду першы вечар у Сядзiбе Рыцараў. Якое гэта задавальненне быць побач з Джанатанам, размаўляць з iм, як i раней. Цяпер мы зноў жылi ў кухнi, як дома ў горадзе, але гэта кухня зусiм не была падобна на тую. Пэўна, кухня ў Сядзiбе Рыцараў вельмi старая, з тоўстымi бэлькамi пад столлю i з вялiзным камiнам. Што гэта за камiн! Ён займаў палову сцяны, i калi б вы хацелi прыгатаваць ежу, то давялося б гатаваць непасрэдна над агнём, як гэта рабiлi ў старыя часы. Сярод пакоя стаяў самы моцны стол, якi я калi-небудзь бачыў у сваiм жыццi, з доўгiмi драўлянымi лаўкамi з кожнага боку, i я падлiчыў, што вельмi многа людзей магло б сядзець адначасова за гэтым сталом.

- Мы з табой будзем жыць у кухнi, як i раней, - сказаў Джанатан. - А мама, калi прыйдзе сюды, зможа заняць пакой наверсе.

Кухня i пакой - вось што ўяўляла сабой Сядзiба Рыцараў. Але да большага мы не прывыклi, ды большага нам i не трэба было. А тут усяго было амаль у два разы больш, чым дома.

Дома! Я расказаў Джанатану пра запiску, якую пакiнуў маме на кухнi.

- Я напiсаў ёй, што мы сустрэнемся ў Наджыяле. Толькi хто ведае, калi яна прыйдзе.

- Калi-небудзь гэта здарыцца, - сказаў брат.

1<<567>>62


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]