Казки (на белорусском языке) :: Гримм Братья
Страница: 1 из 117 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕЯ очень люблю сайт tululu 18.08.10 - 20:51 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Гримм Братья Казкi (на белорусском языке) Браты Грым КАЗКI ГЕНЗЕЛЬ I ГРЭТЭЛЬ Жыў на ўзлессi глухога бору бедны дрывасек са сваёй жонкаю i дваiмi дзецьмi; хлопчыка называлi Гензель, а дзяўчынку - Грэтэль. Жыў дрывасек надгаладзь; але наступiла аднойчы на той зямлi такая дарагоўля, што не было за што яму купiць нават хлеба замарыць чарвячка. I вось пад вечар, лежачы на пасцелi, пачаў ён думаць, i ўсё адольвалi яго розныя думкi i клопаты; паўздыхаў ён i кажа жонцы: - Што ж цяпер будзе з намi? Як нам пракармiць няшчасных дзяцей, нам i самiм няма чаго есцi! - А ведаеш што, - адказала жонка, - давай раненька, як толькi пачне днець, завядзём дзяцей у лес, у самы глухi гушчар; запалiм iм вогнiшча, дадзiм кожнаму па лусце хлеба, а самi пойдзем на работу i пакiнем iх адных. Дарогi дадому яны не знойдуць, вось мы ад iх i пазбавiмся. - Не, жонка, - гаворыць дрывасек, - гэтага я не зраблю, бо сэрца ў мяне не камень, я дзяцей адных кiдаць у лесе не магу, там нападуць на iх дзiкiя звяры i iх з'ядуць. - Эх ты, дурань! - зазлавала жонка. - Учацвярых жа мы ўсе з голаду прападзем, i застанецца толькi адно - труны збiваць. - I яна грызла яго да той пары, пакуль ён з ёй згадзiўся. - А ўсё ж шкада мне маiх няшчасных дзяцей! - сказаў дрывасек. Галодныя дзецi не спалi, дык чулi ўсё, што i як гаварыла мачыха iхняму бацьку. Залiлася Грэтэль горкiмi слязьмi i кажа Гензелю: - Мусiць, нам цяпер загiнуць прыйдзецца. - Цiшэй, Грэтэль, - прамовiў Гензель, - не бядуй, я што-небудзь ды прыдумаю, як нам выратавацца. I вось калi бацькi заснулi, ён падняўся, надзеў сваю куртачку, адчынiў дзверы ў сенi i цiхенька выйшаў на двор. У гэты час ярка свяцiў месяц, i белыя каменьчыкi, што ляжалi перад хаткай, блiшчэлi, быццам кучкi сярэбраных манетаў. Гензель нагнуўся i напоўнiў iмi кiшэню. Пасля вярнуўся ён у хату i шапнуў Грэтэль: - Суцешся, мiлая сястрычка, спi сабе цяпер спакойна, Бог нас не пакiне. I тут жа ён зноў лёг на сваю пасцель. Толькi пачаўся свiтанак, яшчэ i сонейка не ўзыходзiла, а мачыха падышла ўжо i пачала будзiць iх: - Гэй вы, лежнi, час падымацца, збiрайцеся з намi ў лес па дровы! Дала яна кожнаму з iх па лусце хлеба i кажа: - Вось гэта будзе вам на полудзень; ды глядзiце, не з'ешце ўсяго раней часу, больш нiчога я вам не дам. Грэтэль схавала хлеб у свой фартух, бо ў Гензеля кiшэня поўнiлася каменнямi. I яны сабралiся iсцi разам у лес. Прайшлi яны крыху, раптам Гензель запынiўся, азiрнуўся, паглядзеў на хацiну, - так вось ён раз за разам азiраўся i запыняўся. А бацька яму i кажа: - Гензель, чаго гэта ты ўсё азiраешся ды азiраешся? Не марудзь, iдзi шпарчэй. - Ах, татачка, - адказаў яму Гензель, - я ўсё гляджу на сваю белую кошачку, вунь сядзiць яна на страсе, нiбы хоча сказаць мне "бывай". А мачыха i гаворыць: - Эх, дурань ты, гэта ж не твая котка, гэта ранiшняе сонца блiшчыць на трубе. А Гензель зусiм i не на кошачку пазiраў, а даставаў з кiшэнi i кiдаў на дарогу блiскучыя каменьчыкi. Вось увайшлi яны ў самую лясную нетру, а бацька i кажа: - Ну, дзецi, збiрайце тут галлё, а я зраблю вам цяпельца, каб вы не ахаладалi. Гензель i Грэтэль нанеслi шмут галля. Падпалiлi яго. Калi полымя добра ўспыхнула, мачыха падае голас: - Ну, дзеткi, кладзiцеся цяпер ля вогнiшча ды адпачнiце як след, а мы пойдзем у лес дровы секчы. Закончым працу, вернемся сюды i возьмем вас дахаты. Селi Гензель i Грэтэль ля агню, i, калi надышоў поўдзень, кожны з iх з'еў па кавалачку хлеба. Яны ўвесь час чулi стук сякеры i думалi, што iхнi бацька дзесьцi паблiзу. Але гэта быў зусiм не стук сякеры, а цурбана, якi навязаў дрывасек да сухога дрэва, i ён, гайдаючыся ад ветру, стукаў аб ствол. Доўга сядзелi яны вось так ля агню, ад стомы пачалi злiпацца iхнiя вочы, i яны моцна-моцна заснулi. А калi прахапiлiся, была ўжо глухая ноч. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|