Казки (на белорусском языке) :: Гримм Братья
Страница: 117 из 117 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕГода изменят нам походку, 08.08.10 - 05:29 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Што тут было ёй сказаць? Бо ў прысутнасцi ўсiх яна дала яму абяцанне; i загадаў тады кароль падаць карэту, i павiнна была прынцэса адправiцца разам з краўцом у кiрху i з iм павянчацца. Толькi яны селi ў карэту, а тыя два краўцы пачалi зайздросцiць шчасцю свайго сябра; i было ў iх сэрца злое, увайшлi яны ў хлеў i вызвалiлi мядзведзя з цiскоў. Люты мядзведзь кiнуўся ўслед за карэтай. Пачула прынцэса, што мядзведзь сапе i раве, спалохалася i закрычала:
- Ах, гэта гонiцца за намi мядзведзь, ён хоча цябе сцягнуць. Тут наш кравец хутка скемiў, што яму рабiць: стаў ён на галаву, высунуў ногi ў акно карэты i закрычаў: - Бачыш цiскi? Калi ты не адстанеш па-добраму, то трапiш у iх зноў! Як убачыў гэта мядзведзь, павярнуўся i ўцёк. А кравец наш паехаў сабе спакойна ў кiрху i павянчаўся з прынцэсай, i жыў з ёю ён шчаслiва, быццам жаваранак палявы. А хто казцы нашай не верыць, няхай талер дае хутчэй! |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|