Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Воскресенье, 02 июня, 13:33

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Когда окинешь взглядом свое прошлое,
Я словно рыба плавником мелькну в твоей "истории".
Ты вспомнишь что плохое было, что хорошее,
Что настоящим, что буттафорией...

19.08.10 - 11:33
Джулия

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Казки (на белорусском языке)   ::   Гримм Братья

Страница: 116 из 117
 


Прыбылi яны ўтрох да прынцэсы i аб'явiлi, каб загадала яна iм свае загадкi, - людзi, маўляў, прыйшлi талковыя ды вопытныя, i розум у iх такi тонкi, што ў вушка iголкi прасунуць можна.

I кажа iм прынцэса:

- Ёсць у мяне на галаве два рознакаляровыя валасы, - дык якога ж яны колеру?

- Калi ў гэтым уся загадка, - адказаў першы кравец, - то вось табе i разгадка: адзiн чорны, другi белы, як пра сукно кажуць - чорнае з крапiнкай.

I адказала прынцэса:

- Ты няправiльна адгадаў, няхай адказвае другi.

I адказаў тады другi:

- Калi ўжо не чорны i не белы, то каштанавы i рыжы - якраз як у майго бацькi святочны сурдут.

- I ты не адгадаў, - сказала прынцэса, - няхай адказвае трэцi, - гэты, я бачу, ведае пэўна.

Тут выйшаў смела маладзейшы кравец i кажа:

- У прынцэсы на галаве адзiн волас сярэбраны, а другi залаты, - во якога яны колеру!

Пачула гэта прынцэса, збялела ад страху, ледзь прытомнасць не страцiла, таму што маладзейшы кравец правiльна разгадаў. А была яна цвёрда ўпэўнена, што нiводнаму чалавеку на свеце той загадкi не разгадаць. Апамяталася яна i кажа:

- Таго, што ты адгадаў, яшчэ мала, каб пайшла я за цябе замуж; ты павiнен будзеш выканаць яшчэ другое. Ляжыць у мяне ў хляве мядзведзь, вось ты i правядзi з iм цэлую ноч; а калi я ранiцай прачнуся i ўбачу, што ты жывы, тады ты i ажэнiшся са мною.

Яна думала такiм чынам пазбавiцца ад краўца, - бо не было яшчэ такога чалавека, якi, трапiўшы ў лапы да мядзведзя, жывы б застаўся. Але кравец не спалохаўся, ён ахвотна пагадзiўся i сказаў:

- Смела задумана - паўсправы зроблена.

Вось надышоў вечар, i прывялi маладзейшага краўца да мядзведзя. Мядзведзь памкнуўся ўжо кiнуцца на маленькага чалавека i павiтацца з iм добра сваёй лапай.

- Гэй ты, цiшэй, цiшэй, - сказаў кравец, - я цябе супакою, - i ён дастаў з кiшэнi грэцкiя арэхi, раскусiў iх i пачаў есцi. Убачыў гэта мядзведзь, захацелася яму тых арэхаў пакаштаваць. Палез кравец у кiшэню i падаў яму iх поўныя прыгаршчы; але былi гэта не арэхi, а каменьчыкi. Запхнуў мядзведзь iх у пашчу, пачаў грызцi, - грызе, а разгрызцi нiяк не можа. "Эх, - падумаў ён, што гэта я за такi дурань, i арэхаў нават раскусiць не ўмею", - i кажа ён краўцу:

- Паслухай, разгрызi ты мне арэхi.

- Вось ты якi, - сказаў кравец, - а пашча ў цябе вунь якая вялiкая, а маленькага арэха разгрызцi не ўмееш!

Узяў ён камень, але замест яго паклаў сабе ў рот арэх, i - трэсь! - той раскалоўся.

- Трэба будзе яшчэ раз паспрабаваць, - сказаў мядзведзь, - бачу я, справа гэта такая, што i я, мабыць, здолею.

I даў яму кравец зноў камянi. Пачаў мядзведзь грызцi, грызе з усяе сiлы. Але i ты ж таксама не паверыш, што ён iх разгрыз. Тут выцягнуў кравец з-пад крыса скрыпку i давай на ёй найграваць. Пачуў мядзведзь музыку, не мог стрымацца, пачаў скакаць. Паскакаў ён трохi, i гэта яму так спадабалася, што ён папрасiў краўца:

- Паслухай, а цi складана iграць на скрыпцы?

- Ды зусiм лёгка, вось глядзi, - сюды кладу я пальцы левай рукi, а правай смыкам ваджу; i вось яно як весела атрымлiваецца: гоп-гоп-гоп, тра-ля-ля!

- Вось так бы iграць на скрыпцы, - сказаў мядзведзь, - i мне б хацелася, можна было б скакаць, калi захочацца. Навучы мяне iграць! Што ты на гэта скажаш?

- З вялiкiм задавальненнем, калi ёсць у цябе да гэтага здольнасцi. Ану, пакажы мне свае лапы. Э, ды яны ў цябе занадта доўгiя, трэба будзе кiпцюры крыху абрэзаць. - I ён прынёс цiскi, а мядзведзь паклаў у iх свае лапы; тут кравец давай iх зацiскаць, ды як мага мацней, i кажа:

- Цяпер пачакай, пакуль я прынясу нажнiцы, - i пакiнуўшы мядзведзя раўцi колькi яму хочацца, лёг у кутку на салому i заснуў.

Пачула вечарам прынцэса, як раве мядзведзь, i падумала, што раве ён ад радасцi, пакончыўшы з краўцом. Прачнулася яна ранiцай бесклапотная i задаволеная, але зазiрнула ў хлеў, бачыць - стаiць кравец, вясёлы i здаровы, побач з мядзведзем i пачувае сябе, быццам рыба ў вадзе.

1<<115116117


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
ИнферноДэн Браун199 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]