Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Понедельник, 06 мая, 12:01

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Задумчив взгляд мой одинокий,
сижу я около окна
и подперев главу рукою
в окошко вглядываюсь я.
Красивый город Петербурга
воздвигнутый Петром творцом,
его творенье безгранично,
он вечен на коне своем.... >>

14.09.10 - 18:29
Наталья

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Адна гадзина (на белорусском языке)   ::   Хэммет Дэшил

Страница: 7 из 8
 
Аўтамабiль стаяў капотам на поўнач, а гэта дастатковы доказ таго, што пасажыры, якiя вылезлi з машыны, знiклi ў паўднёвым кiрунку. Нармальныя злодзеi не кiнулiся б у той самы бок, з якога прыехалi.

Дык вось мая версiя таго, што адбылося: гэты Ван Пелт - галандзец, i ў яго ёсць некалькi форм для друкавання фальшывых банкнотаў па сто флорынаў. Ён шукаў хаўруснiкаў i знайшоў друкара, якi пагадзiўся саўдзельнiчаць у прапанаванай справе. Гэтым друкаром быў Соўлс - майстар з друкарнi, уладальнiк якой час ад часу на працягу тыдня, а мо i болей, не выходзiў з дому, хварэючы на сэрца. Адзiн з друкароў, якiя працавалi пад началам Соўлса, згадзiўся быць саўдзельнiкам. Iншыя цi то адмовiлiся ад прапановы, цi то, можа, Соўлс нават не звяртаўся да iх з прапановай. Як бы там нi было, гэтых двух звольнiлi, а iх месцы занялi прыяцелi Соўлса.

Нашы знаёмыя ўсё падрыхтавалi i чакалi, пакуль Ньюхаўса зноў прыхопiць сэрца. Гэта здарылася вечарам у панядзелак. Як толькi жонка Ньюхаўса пазванiла назаўтра ранiцай i сказала, што ён захварэў, гэтыя шэльмы пачалi штампаваць свой тавар. Таму i затрымалiся са сваёй звычайнай работай. Але прыступ у Ньюхаўса быў не такi моцны, як звычайна. Ён стаў на ногi праз два днi i зайшоў сюды на некалькi хвiлiн.

Ён зайшоў, вiдаць, у той момант, калi ўсе нашы знаёмыя былi вельмi заняты сваiмi справамi, у нейкiм аддаленым кутку. Ньюхаўс, пэўна, заўважыў некалькi фальшывых купюр, адразу ж вызначыў сiтуацыю, схапiў адну банкноту, каб паказаць палiцыi, i рушыў да палiцэйскай управы, мяркуючы, што яго не заўважылi.

Аднак, вiдаць, Ньюхаўс усё-такi трапiў iм на вочы, калi выходзiў з друкарнi. Двое пайшлi следам. Яны не маглi без рызыкi забiць яго проста на вулiцы, за якi-небудзь квартал або два ад будынка суда. Але, павярнуўшы за рог, яны ўбачылi незаглушаную машыну Кроствэйта. Гэта якраз i дапамагло вырашыць праблему наконт уцёкаў. Сеўшы ў аўтамабiль, яны паехалi следам за Ньюхаўсам. Лiчу, што iх першапачатковы план быў прыстрэлiць Ньюхаўса, але той пачаў пераходзiць Клэй-стрыт, утаропiўшыся ў фальшывую купюру, што нёс перад сабой. У вынiку яны атрымалi неацэнны шанц. Аўтамабiль скiравалi проста на Ньюхаўса. Той, яны ведалi, безумоўна, загiне, бо кволае сэрца давядзе справу да канца, нават калi смерць не настане ад удару аўтамабiля. Потым яны кiнулi машыну i вярнулiся ў друкарню.

Трэба звесцi разам шмат якiя канцы, але мае летуценныя разважаннi адпавядаюць усiм вядомым фактам - i я гатовы пайсцi ў заклад на месячны заробак, што наблiжаюся да разгадкi.

Дзесьцi ляжаць галандскiя купюры - вынiк трохдзённай працы! Вам, панове...

Пэўна, я б гаварыў бясконца, знаходзячыся ў стане поўнай унутранай знямогласцi, ад якой, нiбы ад хмелю, круцiлася ў галаве, калi б бландзiнiсты волат-палiцэйскi не прымусiў мяне змоўкнуць, прыклаўшы да маiх вуснаў шырокую далонь.

- Супакойся, - сказаў ён, падымаючы мяне з крэсла i кладучы на стол. Праз хвiлiну пад'едзе "хуткая дапамога".

Сцены канторы паплылi кругам перад маiм адзiным здольным бачыць вокам жоўтая столь то пачынала ссоўвацца ўнiз, то зноў уздымалася, знiкала, потым вярталася ў недарэчных абрысах. Каб не бачыць усяго гэтага, я павярнуў галаву ўбок. Погляд спынiўся на белым цыферблаце насценнага гадзiннiка, якi таксама круцiўся перад вокам.

Нарэшце гадзiннiк спынiўся, i я змог разабраць, што стрэлкi паказвалi чатыры гадзiны.

Я ўспомнiў, што Кроствэйт перапынiў размову ў кабiнеце Вэнса Рычманда ў тры гадзiны i менавiта тады я ўзяўся за работу.

- Цэлая гадзiна! - спрабаваў я сказаць, звяртаючыся да Кофi, але тут жа заснуў.

Палiцыя завяршыла работу за той час, пакуль я ляжаў у ложку. У канторы Ван Пелта на Буш-стрыт знайшлi вялiкi стос купюр па сто флорынаў. Было вызначана, што Ван Пелт меў у Эўропе рэпутацыю першакласнага фальшываманетчыка.

1<<678


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]