Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 18 мая, 10:01

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Поэта жизнь - стакан опорожнить
и на себе безумца вынесть мету.
Чтоб быть поэтом, нужно столько пережить,
что я за то, чтоб не было поэтов.

03.09.10 - 00:26
(c) Ли Шин Го

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Як брыгадзир Жарар трапиы у Менск (на белорусском языке)   ::   Конан-Дойль Артур

Страница: 3 из 4
 


У рускай армii вы знойдзеце ўсё самае лепшае, але i ўсё самае благое ў свеце. Самым жа благiм для мяне быў камандзiр кiеўскiх драгунаў маёр Сержын. Ён бiў маiх салдат, што iшлi, як яму здавалася, занадта павольна. Аднойчы ён хацеў ударыць i мяне, але нешта ў маiх вачах спынiла яго.

Я ўшчэнт змёрз i нiчога не разумеў: дзе я, куды мы едзем? Раптам Фiялка спынiлася. Я ўзняў вочы i ўбачыў знаёмы цагляны дом. Мы былi ў Даброве! Падумаць толькi, яшчэ ранiцай мы снедалi тут з маёй Сафi, а яе пераклад прывёў нас да смерцi i палону. Але такi ўжо лёс салдата, сябры, сёння пацалункi, заўтра - раны, сёння вiно ў палацы, заўтра - вада з лужыны.

Рускiя злезлi з коней i прымусiлi мяне зрабiць тое самае. Яны хацелi спынiцца на ноч у Даброве. Я ўбачыў папа: цяпер ён быў нават залiшне ветлiвы i радасны. За iм выйшла Сафi. Я зацята глядзеў, як яна вiтала Сержына з перамогаю. Потым яна паглядзела на мяне, i я ўбачыў у яе вачах жаль да мяне. Сафi павярнулася да Сержына i пачала штосьцi гаварыць яму. Ён хiтаў галавой, але потым згадзiўся i паклiкаў мяне.

- Гэтыя добрыя людзi просяць, каб я дазволiў вам правесцi ноч пад iх дахам. Я не магу адмовiць iм. Хаця, шчыра кажучы, я пакiнуў бы вас на марозе, гэта астудзiла б вашую залiшне гарачую кроў.

Потым ён звярнуўся да Сафi, але гаварыў па-французску:

- Калi ў вас ёсць добрая камора з надзейным замком, я дазволю яму правесцi там ноч. Але ён мусiць даць слова гонару, што застанецца там i не паспрабуе ўцячы.

- Я нiколi не дам вам слова гонару, - сказаў я.

Рускi сцепануў плячыма.

- Тады заставайцеся на двары. Паглядзiм, што скажаце ўранку.

- Хвiлiнку, маёр Сержын, - спынiла яго Сафi, - будзьце мiласэрныя да гэтага палоннага. Сёння ранiцай ён адпусцiў на волю капiтана Баракава.

Сержын недаверлiва глядзеў на Сафi.

- Гэта праўда, - пачуўся голас Баракава, якi выйшаў з дому. - Ён захапiў мяне сёння ранiцай, а потым адпусцiў пад слова гонару.

- Добра, - сказаў маёр, - але спачатку ён мусiць даць мне слова.

- Вам я не дам нiчога, - адказаў я.

- Палкоўнiк, - крыкнула Сафi, - дайце слова мне!

- Вам, мадэмуазель, я не магу адмовiць. Я даю вам слова гонару.

- Вось, маёр Сержын, - радасна сказала Сафi, - ён даў мне слова, цяпер я ў адказе за яго.

Вельмi незадаволены, гэты мядзведзь дазволiў мне застацца ў доме. Мяне зачынiлi ў цёмным халодным пакоi з адзiным акном, на якiм былi краты. Зачыняючы дзверы, маёр спытаўся:

- Як вам падабаюцца тутэйшыя гатэлi, палкоўнiк? Яны не вельмi шыкоўныя, але гэта лепшае, што мы можам прапанаваць вам. Можа, другiм разам вы знойдзеце iншую краiну, куды вы прыедзеце як госцi, якiх нiхто не запрашаў.

Мне не пакiнулi анi ежы, анi пiтва. У пакоi было холадна, i я не ведаў, як пратрымацца да ранiцы. Раптам я пачуў крокi i скрыгат ключа. Дзверы расчынiлiся, увайшоў мой былы палонны Алексiс Баракаў. У адной руцэ ён трымаў талерку з гарачым мясам, у другой - бутэльку вiна.

- Маўчыце, - сказаў ён, - я нiчога не магу зараз растлумачыць. У мяне мала часу. Але не кладзiцеся спаць i чакайце.

З гэтымi словамi ён паставiў ежу з вiном на падлогу i выйшаў.

"Чакайце", - гэтае слова грэла мяне больш за мяса i вiно. Што Баракаў меў на ўвазе?! Чаму я не павiнен класцiся спаць? Чаго чакаць? Няўжо ў мяне з'явiўся шанец трапiць на волю? Я пачаў малiцца.

Прайшло гадзiны паўтары, калi я пачуў лёгкiя крокi ў калiдоры. Заскрыгатаў ключ, i перада мною паўстала Сафi.

- Масье... - пачала яна.

- Эцьен, - паправiў я.

- Вас не змянiць, - сказала яна. - Вы даравалi мне?

- Дараваў? Што?

- Божа, вы так i не зразумелi? Вы папрасiлi мяне перакласцi, i я пераклала. Але там было зусiм не тое, што сказала я.

- Што ж там было?

- Няхай французы прыйдуць у Менск. Мы гатовыя.

Я адхiнуўся ад яе.

- Вы здрадзiлi мне! Вы завабiлi мяне ў пастку. Гэта з-за вас я згубiў свой атрад! Якi ж я дурань, што паверыў жанчыне!

- Не абвiнавачвайце мяне, палкоўнiк. Я руская, i мой абавязак - служыць сваёй Айчыне.

1234


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]