Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 17 мая, 09:29

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Мы сидели у костра!
Дождик моросил.
Дождик кончился. УРА!
Начинаем пир!

Взяли в руки инструменты,
Нашу песню вспомнили.
Для девчонок наших нежных
Мы её исполнили.

Взял Серёга бас-гитару,
Дрюня шестиструнку,
Дали Вове барабан,
Ну а Жене дудку.

Песня спета. Просьба: «Бис!».... >>

13.05.10 - 05:18
Автор неизвестен

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Крэсла з гербам i розныя крыминальныя гисторыи (на белорусском языке)   ::   Хомченко Василий

Страница: 4 из 63
 
Была ноч зорная, на зямлю прыпаў марозiк, лёгкi, прыемны, вясеннi, дыхалася лёгка, пахла вясной - тымi самымi пахамi, якiя адчувальныя ў любым стане i настроi, у любым месцы, нават у горадзе: размоклай карой дрэў, леташняй апалай лiстотай, расталым снегам. Адзiн сяржант iшоў уперадзе, другi - ззаду мяне. Той заднi i загадаў трымаць рукi за спiной; я i трымаў iх так, сашчапiўшы пальцы. Марозiк зацягнуў лужынкi, яны трашчалi пад нагамi ледзянымi асколачкамi, разляталiся, як шкельцы, ззяючы ад святла вулiчных лiхтароў i зорак на небе. Звон лядку напомнiў мне дзяцiнства, калi я любiў вось так трушчыць са звонам замёрзлыя лужынкi.

Праз жалезныя вароты вялiкага дома камiсарыята ўнутраных спраў (ён i цяпер стаiць на тым месцы) завялi мяне ў двор, потым у нейкi пакой, дзе абшукалi ўжо ўсяго, старанна прамацаўшы кожны шоў у адзеннi, адтуль уштурхнулi ў падвальную камеру з акенцам пад самай столлю, якое выходзiла на вулiцу Ўрыцкага на ўзроўнi тратуара. Усцяж тых закратаваных вокнаў дзень i ноч хадзiў вартавы з вiнтоўкай - круглыя суткi былi чуваць яго крокi i стук прыклада аб тратуар.

У камеры было, здаецца, дзесяць чалавек, сярод iх паэт-маладняковец Янка Тумiловiч, Масей Сяднёў - студэнт педiнстытута, таксама паэт i мой зямляк з Касцюковiцкага раёна. Былi там яшчэ iнжынер Блохман, прафесар-географ, здаецца, прозвiшча яго Лойка. Пазней завялi Янку Нёманскага - пiсьменнiка, акадэмiка.

Пра ўсiх iх я пiсаў у сваiх успамiнах раней i цяпер асаблiва не затрымаюся. Адно скажу, што ў гэтых людзей я быў проста ўлюблёны, у людзей эрудыраваных, адукаваных. Я слухаў iх, як кажуць, з разяўленым ротам, запамiнаў кожнае слова, асаблiва Нёманскага. I многiя вершы Сяднёва i Тумiловiча запомнiў. Масей Сяднёў жыве цяпер у ЗША. Летась ён гасцiў у мяне. З яго творчасцю нашых чытачоў пазнаёмiлi "Маладосць", "Полымя", "Лiтаратура i мастацтва" i iншыя выданнi. У Менску запланавана выдаць яго кнiгу вершаў i прозы. Пры сустрэчы мы прыпомнiлi яго вершы, жарты, эпiграмы на аднакамернiкаў, напiсаныя там жа, у турме. Вось, напрыклад, яго эпiграма на Блохмана:

И говорю я без укора

Не посади тебя в подвал.

Из исторической Дукоры

Ты всем бы миром управлял.

Блохман быў родам з мястэчка Дукоры.

Як дапытвалi нас, а допыты былi толькi начамi, як каго катавалi, я раскажу нiжэй у асобных абразках-успамiнах. Больш за ўсiх у той час даставалася Нёманскаму. Пры мне яго аднойчы з допыту прывялi пад рукi - сам ён дайсцi не мог.

Прыгадваючы цяпер, якi лёс каго напаткаў з тых насельнiкаў камеры, я з жахам хапаюся за галаву: засталiся жывымi толькi мы двое - я i Масей Сяднёў. Астатнiх каго расстралялi, а хто застаўся ў вечнай калымскай мерзлаце.

У мяне было некалькi следчых. Запомнiўся Слукiн. Хто ведае, можа, у пэўных нармальных абставiнах ён i быў бы справядлiвым чалавекам. Але ж у яго была страшная па тым часе служба - следчы НКУС. Ад яго патрабавалi тэмпаў следства i як можна больш скончыць спраў. Мяне ён не бiў, не мучыў, не здзекаваўся, я быў для яго дробнай сошкай, мальком, як тады называлi нязначных падследных. Ён, канечне, вёў справы адначасова i на iншых арыштаваных, i, кажуць, iм ад яго даставалася. Як i ўсiх, мяне ён выклiкаў толькi ноччу. Увесь допыт круцiўся вакол запiсу ў дзённiку. Слукiн лiчыў, што гэта паклёп на савецкую ўладу i на калгасны лад, i прымушаў мяне прызнацца, што я наўмысна гэта рабiў. Я спрабаваў растлумачыць сэнс запiсанага iнакш i гаварыў Слукiну, што мы сапраўды жывем пад шчаслiвым сталiнскiм сонцам, але ж сям-там, дзе кiруюць калгасамi розныя п'янiцы, ёсць i беспарадак i беднасць. I вось каб таварыш Сталiн даведаўся пра тых кiраўнiкоў, iм бы непаздаровiлася. Слукiн мае тлумачэннi не запiсваў i ўсё паўтараў: "Ты махровы контрык, антысаветчык, хоць i малады, не хочаш перад органамi раззброiцца..." Гаварыў ён гэта хутчэй механiчна, бо трэба ж было ў час допыту нешта гаварыць.

1<<345>>63


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]