Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 04 мая, 12:18

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Золото моих опавших вёсен
Собираю в тихие стихи.
Ветер покружил и снова бросил
Детских грёз сухие лепестки.

Ничего от жизни не осталось
Той, в которой молодость цвела.
То, что куролесила - не жалость,
Жаль, что быстрокрылою была...

10.08.10 - 15:06
Владимир Ванке

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Плацинавы абруч (на белорусском языке)   ::   Бааль Вольдемар

Страница: 1 из 33
 
---------------------------------------------

Бааль Вольдемар

Плацiнавы абруч (на белорусском языке)



Вальдэмар Бааль

Плацiнавы абруч

Пераклад: Мiкола Татур

1

Ёсць такое слова "мiтусенне". Яно вось i лезе ў галаву, калi чуеш i справа i злева пра гэтых амiкантактах i хосцiкантактах, гэта значыць, выходзiць, прыязных i непрыязных адносiнах з iншагасцямi. Не дае цяпер людзям супакою даволi вядомая Н-6813! Планета - не планета, штучная - натуральная, i адкуль толькi яна ўзялася ў вашай сiстэме, i хто такiя ноблы, што яе засяляюць, i чаму ноблы, i што iм ад нас трэба. Дыскусii, гiпотэзы... Лепш бы людзям працаваць, а не мiтусiцца. Але працаваць, мабыць, i няма калi - раней трэба, бачыце, пра назвы i разуменнi дамовiцца... Божа! А цi стануць больш таннымi штаны ў краме, калi яны не "ноблы", а "барбы", чэрцi, д'яблы?..

I чэшуць жа языкi - каму не лень, каб толькi выхвалiцца: мы таксама, бачыце, не лыкам шытыя, не цураемся "апошняга слова". Але гэтых i браць пад увагу не варта - iм абы звон ды знешнi выгляд. Але тыя, што рухаюць прагрэс, свяцiлы i прыхiльнiкi, яны хiба не ў той жа моды, не ў таго ж мiтусення пад абцасiкам, пад гэтай лакiраванай шпiлькай, што цокае сабе i цокае па тратуарах, зменiцца пакаленне i - зноў цокаць, як цокала i стагоддзе i два таму назад?.. Вучоныя дзеячы, паважаныя i славутыя, - а калi разабрацца, то суцэльная гульня словамi, як у малых дзяцей. А цi не больш карысна, дазвольце запытацца, прыдумаць формулу, каб, напрыклад, суседзi жылi мiрна?

Не, я не супраць навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi цi там прагрэсу, бог з iм, няхай сабе мудрацы адкрываюць розныя часцiнкi, а свяцiлы выводзяць заканамернасцi i чытаюць галаваграмы. Але наўрад, наўрад цi якраз гэта найважнейшы паказчык узроўню нашага быцця. Я - просты, сярэднi грамадзянiн, звычайны член грамадства, i хiба маё самаадчуванне, маё пачуццё такi ўжо другарадны гук у аркестры жыцця?

Назавiце гэта лiрычным адступленнем - але-але, так i лiчыце: пачаў з лiрычнага адступлення. Ваша справа. Не шмат iх тут сабе я дазволiў. Бо я усяго толькi апавядальнiк, i ўсё наступнае - не больш як апавяданне, якога я не мог не напiсаць, бо вельмi паважаю Пасвячонага, гэтага дастойнага i заслужанага чалавека i вучонага, чые "Запiскi" мне пашанцавала трымаць у руках. Калi б не было яго "Запiсак", не было б i гэтага апавядання. Але мушу заявiць, што яго не было б i ў тым выпадку, калi б прыхiльнiкi так званага амiкантакту не паспяшалiся заявiць у адзiн голас, што "Запiскi" - вада на iх млын.

Мала хто чытаў "Запiскi" - большасцi гэта проста недаступна: увесь тыражок пайшоў на гэты iх сiмпозiум (мне экземплярчык дасталi); таму вось больш звону, чым уяўлення - часцей за ўсё мяркуюць па чутках.

Проста здзiўляешся, колькi пустых клопатаў у чалавека! А спытайся, "нашто табе гэта трэба", - i адказаць яму няма чаго. "Усе, маўляў... Ну, i я..." Або пачне што-небудзь пра пярэднi край навукi. Патрэбны ён яму, гэты пярэднi край...

Паўтараю: я паважаю Пасвячонага. Ён - чалавек самавiты, аўтарытэтны, яму вунь рэдкiмi прыладамi дазваляюць карыстацца. I не мне, вядома, тлумачыць i каментаваць яго словы. Але апавядаць, няхай i з лiрычнымi адступленнямi, я ўсё-такi адважыўся. Потым, (каб, з аднаго боку, спынiлiся плёткi, а з другога - астыў запал прыхiльнiкаў розных легкадумных амiкантактаў.

Амiкантакт, разумееце, гэта - сусветнае каханне... А ноблы, мiж iншым, да нас практыкантаў засылаюць...

2

Дык вось у гэтай гiсторыi з дафнiямi замешаны менавiта ноблы, i тым карысныя "Запiскi" Пасвячонага, што якраз i паказваюць, хто яны такiя i чым любяць займацца.

Што мы ведалi?

Мы ведалi, што планету (або што яно там) занесла да нас у суседзi гадоў шэсцьдзесят таму назад, што яна, вiдаць, можа кiравацца, што на сiгналы не адказвае i сама маўчыць, ну i яшчэ дзве-тры дробязi.

123>>33


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]