Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Вторник, 11 июня, 10:00

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

ОСЕНЬ

Всё ближе с осенью я чувствую родство,
Исповедальницей мне тихая подруга,
Мне горько нравятся прощанье и разлука,
И утомительно мне встречи торжество.
И одиночества задумчивая грусть,
И чувство вечности застывшего мгновенья...
Тогда я к новому свиданию очнусь
И Музы дальнее услышу пенье.

21.08.10 - 11:34
Владимир Ванке

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Планета прывидаы (на белорусском языке)   ::   Давидович Сергей

Страница: 5 из 15
 
Гэта не толькi надало сiлы экiпажу, але - што самае важнае - дапамагло падкарэкцiраваць дакладнасць траекторыi палёту, якая, як высветлiлася, крыху адхiлiлася ад рэальнага знаходжання Аскала. Гэта "крыху", хоць i не пад вялiкiм градусам першапачатковага адхiлення, з кожным днём палёту павялiчвалася, а да канца намечанага тэрмiну перарасло б у мiльёны кiламетраў, i ўсё закончылася б трагiчна.

Але больш радасная вестка паступiла з Зямлi - услед першаму касмiчнаму караблю паспяхова стартаваў другi, навейшы, якому пад сiлу дасягнуць планету Аскал i, забраўшы бескарабельных астранаўтаў, вярнуцца на Зямлю.

Гэта было сапраўднае свята, бо нiшто так моцна не падтрымлiвае чалавека, як рэальная надзея.

Зямля паведамляла, што ўсё разлiчана такiм чынам, каб за кошт значна большай хуткасцi новы касмiчны карабель максiмальна наблiзiўся да першага экiпажа i скарацiў адрэзак часу памiж дзвюма пасадкамi.

Гэта азначала, па сцвярджэнню Зямлi, што дапамога прыбудзе прыкладна праз месяц пасля пасадкi першапраходцаў, а магчыма,i раней.

- Ну як, - не без трывогi запытаўся ў камандзiра карабля Iван, пратрымаемся месяц?

Камандзiр задуменна адказаў:

- Невядома хто i што нас там чакае, як сустрэне... Для таго, каб загiнуць, дастаткова некалькiх iмгненняў...

- А наша электронна-лазерная зброя? А нашы непрабiваема-незгаральныя касцюмы? А нашы паралiзатары, якiя iмгненна здольны нейтралiзаваць усё жывое вакол нас? - сыпануў пытаннямi разгарачаны Iван.

- Пабачым, - адным словам на ўсе пытаннi адказаў камандзiр.

Палёт працягваўся нармальна, спакойна, нават манатонна. Уся бартавая тэхнiка бездакорна выконвала свае шматлiкiя функцыi, трэнажоры падтрымлiвалi астранаўтаў у добрым фiзiчным стане i бадзёрым псiхалагiчным настроi.

I ўсё ж калi, па падлiках даследчыкаў, палёт падыходзiў да заканчэння, не абышлося без непрыемнасцяў.

Раптоўны i моцны ўдар страсянуў велiзарны корпус касмiчнага карабля. Прыборы адразу паказалi, што лятальны апарат пачаў адхiляцца ад курсу. Гэта азначала, што адзiн з чатырох рухавiкоў быў выведзены з рэжыму работы. Стварылася дэцэнтрацыя цягi, таму былi вымушаны тэрмiнова заглушыць другi, процiлеглы ад пашкоджанага, рухавiк. Такая аперацыя дазволiла выправiць траекторыю палёту, затое хуткасць яго зменшылася ўдвая.

Адначасова з гэтым знiкла сувязь з Зямлёй.

- Што гэта было? - трывожна спытаўся Iван у камандзiра карабля.

- Думаю, што бакавы астэроiд у сваiм палёце перасёкся ў той крытычнай кропцы з палётам нашага карабля. Такiя здарэннi лiчылiся раней тэарэтычна-магчымымi. Сёння я ўпершыню пераканаўся, што такое магчыма i на практыцы.

- А як цяпер ляцець? - не супакойваўся Iван.

Iсаеў адказаў:

- Наша шчасце, што той астэроiд не напаткаў нас на тысячную долю секунды раней. Ляцелi б зараз у касмiчнай беспаветранасцi не мы, а дробныя шматкi ад нас i нашага карабля. А так - чыркануў ён нам, калi можна так сказаць, па хвасце, пашкодзiў рухавiк, сарваў антэну i спакойненька паляцеў далей.

- Ого-го! - толькi i сказаў Iван i пачухаў скроню.

- А даляцiм мы, - працягваў камандзiр, - i на двух рухавiках, тым больш што ляцець засталося лiчаныя днi.

Напрыканцы палёту не пашанцавала яшчэ раз - была ноч, i трэба было выбiраць: цi рабiць аблёт планеты Аскал i чакаць свiтанку, цi садзiцца адразу.

Улiчваючы тое, што палiва магло вось-вось скончыцца, а два рухавiкi, з-за перагрузкi, "елi" палiва вiдавочна, вырашылi рабiць пасадку ў поўнай цемры па прыборах начнога бачання.

- Эх, - абураўся Iван, - днём мы б адным поглядам ацанiлi, якi наш новы дом!..

- Нiчога! - супакоiў камандзiр. - Прыборы паказваюць, што паветра тут iснуе i кiслароду багата. А гэта ўжо не мала! Адзiнае, што прыйдзецца - дык гэта сядзець у караблi давiдна i не вытыркаць носа, каб не атрымаць па iм...

1<<456>>15


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]