Ваыкалаки (на белорусском языке) :: Кожедуб Александр
Страница: 5 из 5 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕТы всё ещё грустишь о Ней украдкой 24.06.10 - 07:46 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Ён слухаў iх, убiраў у сябе, стаяў, Ён глядзеў на людзей.
I вяселле не ведала, што рабiць. Тады той вялiкi, шэры, сiвы ажыў, цяжка павярнуўся i пайшоў у лес. Не пабег - пайшоў. Ён быў апошнi. Спачатку, у той амаль забытай, асмужанай лётам часу даўнiне, якая была ўжо быццам i не явай, а трызненнем, iх было некалькi. Яны блукалi па вялiзнай зямлi, сустракалiся ў лясных гушчарах, у палях i на балотах, сустракалiся каля людскiх паселiшчаў - i заставалiся адно пры адным, бо былi аднародцамi. Можа, не аднародцамi - аднолькава народжанымi невядомымi людзям сiламi. Народжанымi незразумелым. Потым iх аказалася трое. Астатнiя знiклi незаўважна, не пакiнулi пасля сябе нiякага следу, i так павiнна было быць. А цяпер ён застаўся адзiн. Дзесяцiгоддзi злiлiся ў адну нiзку, нiзку пакутлiвых бадзянняў у сутоннях туманных iмшараў, зрэдку - па ўскраiнах вёсак, дзе вiшчалi, скавыталi, забiўшыся ў будкi цi пад ганкi, сабакi, дзе выскоквалi з хат людзi i, калi бачылi яго - вялiкага, моцнага, здавалася iм - нахабнага, - стралялi. Ды дзе iм было ведаць, што кулi не бралi яго, як i даўнейшыя стрэлы. Як i смерць у звычным яе выглядзе. Ён быў апошнi. I ён яшчэ зрэдку сустракаў якое-небудзь вяселле. Сустракаў, бо ведаў, што трэба сустрэць, трэба ўбачыць маладых i пачуць скрыпку. Але ж навошта трэба было сустракаць гаманлiвае вяселле, ён даўно забыўся. I яны сустракалiся, i ў вачах яго здранцвела стаяла цьмяна глыбокая туга стагоддзяў. ...Ён, апошнi, павярнуўся i пайшоў у лес. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|