Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Понедельник, 20 мая, 01:41

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Писать стихи гораздо проще
когда голодный ты и тощий,
А если грузен ты и сыт,
то трепетная мысль спит.

06.09.10 - 13:01
Наталья Городецкая

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Ваыкалаки (на белорусском языке)   ::   Кожедуб Александр

Страница: 4 из 5
 
Але ад гэтага ляска не ляска - купкi ялiн ды бяроз - да вёскi, куды кiравалася вяселле, было ўжо ўсяго пятнаццаць - дваццаць хвiлiн язды. У першай машыне, дзе на пярэднiм сядзеннi шчаслiва ўсмiхалася маладая з шасцiгадовай дзяўчынкаю на руках, пляменнiцаю, а ззаду надзвычай сур'ёзна глядзеў перад сабой i нiчога не бачыў малады, было цёпла, утульна, з радыёпрыёмнiка ляцелi рытмы сучаснай рок-музыкi, - у машыне панавалi радасць, свята. Малады, Дзiма, з усяе моцы стараўся прывесцi да ладу i свае думкi, хоць бы падумаць аб нечым канкрэтным i абавязковым - i не мог. Маладая, Iрына, проста бяздумна ўсмiхалася i прымала гэты дзень - з усмешкамi, вiншаваннямi, пацалункамi, жывымi кветкамi - лёгка i вольна, такiм, якi ён ёсць. Яна была жанчынай, таму i не старалася думаць, ёй хапала таго, што яна ўмела адчуваць.

I тут гэтую заспакоенасць, што легла перад новым выбухам вiншаванняў i абавязковай мiтуснi, парушыў крык дзяўчынкi на руках у маладой:

- Сабака, сабака!

Малая паказвала пальцам у акенца, i ўсе сапраўды ўбачылi метраў за пяцьдзесят, якраз пасярод дарогi, вялiкага сабаку. Нават дужа вялiкага сабаку - шэрага, з лабастай галавой, густой сiвой поўсцю, тоўстым хвастом. Сабака стаяў, высока ўзняўшы прыгожую галаву, i глядзеў на машыны. I па нерухлiвай упэўненай постацi яго адразу адчувалася, што ён гэтых машын не баiцца. Ён нават чакае, каб яны пад'ехалi да яго як мага блiжэй. I ад таго, што ён вось гэтак чакаў, вадзiцель першай машыны адразу ж нацiснуў на тормаз i нават заглушыў матор. Пасталi, зразумела, i астатнiя.

- Што гэта за сабака такi... дурны? - няўпэўнена спытаўся вадзiцель, дзядзька маладога - Мiкола. - Стаiць як слуп. Га, Дзiма?

Малады не адказаў нiчога, адчынiў дзверцы, вылез з машыны на дарогу, i хутка каля яго апынулася амаль усё вяселле. I амаль нiхто не ведаў, у чым справа, таму галасы гучалi моцна i бязладна, кожны перабiваў суседа, смех i крыкi былi як на кiрмашы. I, мусiць, доўга не маглi б маладыя з дзядзькам увесцi ў вушы вяселлю пра дзiўнага сабаку, каб не малая, Святланка, тая, што першая ўбачыла яго - незразумелага i вялiкага. Пакуль сваякi з гасцямi спрабавалi давесцi адзiн аднаму i ўсяму свету нешта вельмi важнае, пакуль таўклiся, некаторыя нават спрабавалi пайсцi ў скок, бо ўсё ж вырывалiся з агульнай гаманы слабенькiя гукi музыкi з радыёпрыёмнiка, - Святланка адразу пабегла проста да сабакi. I нiхто спачатку не заўважыў гэтага, нават дзядзька з маладымi, бо iх штурхалi, распытвалi, не пакiдалi ў спакоi, i малая ўжо ладна адбеглася, калi закрычала Iрына, будучая Дзiмава жонка. I тады ўсе ўбачылi, што малая каля сабакi зусiм блiзенька. Вось тут прыцiснула ўсiх да зямлi цiшыня, якая раптам аказалася неверагодна цяжкай.

- Святланачка, стой! - звiнеў крык маладой, але малая быццам i не чула.

А сабака стаяў зусiм нерухлiва, i Мiкола, дзядзька, ужо ўскочыў у "Жыгулi" i ляснуў дзверцамi, каб газануць i паляцець ратаваць малую, - ды тая, бы ў нечым пераканаўшыся, павярнула назад сама. Яна бегла i нешта крычала, i сабака за ёй не гнаўся, не варушыўся, таму Мiкола зноў заглушыў матор i выскачыў з машыны на дарогу. I толькi як малая падбегла да людзей, усе ўрэшце зразумелi, пра што крычала яна:

- Зусiм не страшны!.. Харошы! Давайце з сабой яго возьмем!..

- Ды што гэта стаiць ён! - раззлавана закрычаў тады Мiкола. - Дубальтоўкi няма, так бы пастаяў ён у мяне!

- Можа, воўк?.. - сказаў нехта з натоўпу, i ўсе ўтаропiлiся на таго, што стаяў перад вяселлем на дарозе як прывiд.

- I праўду воўк!

- Здаравенны якi!..

- Бачыце, не звялiся яшчэ...

А той стаяў.

- От халера! - пашкадаваў малады. - Сапраўды, ружжа няма... Адсюль абавязкова б пацэлiў. Стаiць - як мiшэнь.

I тут заплакала Святланка:

- Ён харошы, не злы!.. Ён не воўк!

Нiхто з натоўпу не чуў, зусiм не зважаў на музыку, што лiлася з першых "Жыгулёў" - чыстыя гукi скрыпкi ляцелi над зямлёй, ляцелi ў неба i ў поле, ляцелi да таго, што стаяў на дарозе.

1<<345


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]