Мечаны (на белорусском языке) :: Лондон Джек
Страница: 2 из 6 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕЗадумчив взгляд мой одинокий, 14.09.10 - 18:29 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Як бы там нi было (ведаю, што выстаўляю сябе на смех) гэтыя вочы збiвалi мяне з панталыку. Нават не магу прыблiзна вызначыць, што бачыў я ў гэтых вачах. Гэта не быў копер або святло: нешта рухалася ў той час, калi самi вочы аставалiся нерухомыя. Я дапускаю, што я, нават не бачыў, як яно рухалася, проста я адчуваў гэта. Выразнасць, экспрэсiя - вось што гэта было такое. I я не мог працiвiцца. Не, хутчэй гэта было нешта адметнае ад простай выразнасцi. Не ведаю дакладна, што гэта магло быць, але яно выклiкала пачуццё роўнасцi. Не сентыментальнага падабенства, не. Гэта было, хутчэй, пачуццё роўнасцi. Тыя вочы нiколi не прасiлi, як, напрыклад, вочы аленя. У iх быў выклiк. Не, гэта быў не ваяўнiчы выклiк, а проста сцвярджэнне роўнасцi. Не думаю, што сцвярджэнне рабiлася знарок: усё было натуральна. У яго паглядзе было штосьцi, штосьцi там свяцiлася. Нават не свяцiлася, а паяўлялася. Ведаю, што мялю лухту, але ж калi б вы зазiрнулi ў тыя сабачыя вочы так, як глядзеў у iх я, вы б усё зразумелi самi. Стыў у вачах Мечанага адчуваў тое самае.
Аднойчы я паспрабаваў забiць Мечанага - карысцi ад яго не было нiякай. Але я не змог зрабiць гэтага. Я павёў яго ў кусты, а ён цягнуўся за мною паволi i неахвотна. Ён ведаў, што гэта ўсё значыла. Я спынiўся ў зручным месцы, наступiў на вяроўку i выцягнуў свой вялiкi кольт. Сабака сеў i глядзеў на мяне. Паверыце, ён не прасiў лiтасцi. Ён проста глядзеў. Я ўбачыў, што ў яго ў вачах паявiлася нешта недаступнае, iменна паявiлася. Я не бачыў гэтага, я адчуваў, што вочы ў Мечанага напоўнiлiся нечым недаступным для майго разумення. Я разгубiўся. Забiць яго было ўсё роўна, што забiць смелага чалавека, якi глядзеў спакойна ў дула пiсталета, нiбы пытаючыся: "Ну, хто з нас струсiць?" Ды яшчэ мне здавалася, што вось-вось я ўлаўлю ў яго ў вачах тое недаступнае. Замест таго каб нацiснуць на спускавы кручок, я анямеў, ловячы тое недаступнае. Яно было блiзка ад мяне, блiскала ў яго вачах. А потым забiваць было позна. Я спалохаўся. Мяне калацiлi дрыжыкi, зрабiлася млосна. Я бездапаможна апусцiў рукi i глядзеў на сабаку, а той глядзеў на мяне, пакуль я не адчуў, што вар'яцею. Хочаце ведаць, што я зрабiў? Я кiнуў пiсталет i пабег да лагера. Сэрца маё сцiснулася ад страху. Стыў смяяўся з мяне. Але праз тыдзень я прыкмецiў, як Стыў павёў Мечанага ў лес, пэўна, з тым самым намерам. Ён вярнуўся адзiн, а трошкi пазней за iм прыцягнуўся Мечаны. Як бы там нi было, але Мечаны нi за што не хацеў працаваць. Мы наскрэблi сто дзесяць даляраў, каб купiць яго, а ён адмаўляўся працаваць. Ён нават не хацеў нацягваць пастронкаў. Спачатку, калi Мечанага першы раз запрэглi, Стыў угаворваў яго, а сабака толькi крыху сцепануўся. Але пастронкаў так i не нацягнуў. Сабака спакойна стаяў, пахiстваючыся з боку ў бок. Тады Стыў сцебануў яго пугай, i сабака завыў - працяжна, па-воўчы. Гэта вывела Стыва з сябе, i ён сцебануў Мечанага некалькi разоў запар. Я не вытрываў, выбег з палаткi i кiнуўся да iх. Я сказаў Стыву, што ён быў вельмi жорсткi з Мечаным. Тут мы са Стывам крыху паспрачалiся, упершыню за ўвесь час нашага падарожжа. Ён кiнуў пугу на снег i адышоўся раззлаваны. Я падняў пугу i падышоў да санак. Не паспеў я махнуць пугаю, як Мечаны задрыжаў, захiстаўся i сцiснуўся ад страху, а пасля першага ўдару ён завыў, нiбы той грэшнiк у пекле. Потым ён павалiўся на снег. Я пагнаў астатнiх сабак, i яны пацягнулi яго за сабою. Я сцябаў яго пугаю. Мечаны перавярнуўся на спiну i шаргацеў па снезе, матляючы ў паветры ўсiмi лапамi i скавычучы, нiбы яго прапускалi праз мясарубку. Вярнуўся Стыў, пасмяяўся з мяне. Мне нiчога не заставалася, як папрасiць прабачэння за свае словы. Прымусiць Мечанага працаваць было немагчыма. Але ён быў самы вялiкi абжора, якога я калi-небудзь бачыў сярод сабак. Дый ён быў спрытны злодзей. Нам нiколi не ўдавалася перахiтрыць яго. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|