Метамарфозы, ци Залаты асёл (на белорусском языке) :: Апулей
Страница: 2 из 111 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕЯ не жалею ни о чём, 31.08.10 - 11:25 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Аднак даволi! Закончы, прашу цябе, сябра, тую гiсторыю, якую ты пачаў. Калi твой таварыш не хоча верыць, дык я паверу за двух i ў першай сустрэчнай харчоўнi пачастую цябе снеданнем. Вось такую атрымаеш узнагароду".
5. А ён адказвае: "Прапанову вашу лiчу справядлiвай i добрай, але мне давядзецца нанова пачаць сваё апавяданне. Дык перш паклянуся вам Сонцам, гэтым богам, якi ўсё бачыць, што расказ мой праўдзiвы i дакладны. I вы самi пераканаецеся ў гэтым, як увойдзеце ў блiжэйшы Фесальскi горад; там гавораць пра гэта ўсе, бо ўсе гэта бачылi. Аднак дазвольце перш сказаць вам, хто я такi i адкуль родам. Завуся я Арыстамен i паходжу з Эгiны. Паслухайце таксама, з чаго я жыву: езджу я ў розных кiрунках па Фесалii, Этолii i Бэоцыi з мёдам, сырам i iншым таварам для карчмароў. Даведаўшыся аднойчы, што ў Гiпаце, найбуйнейшым горадзе Фесалii, прадаецца нядорага смачны i свежы сыр, я падаўся туды, каб закупiць яго ўвесь. Аднак, як гэта нярэдка здараецца, трапiў туды благiм часам, i надзеi на заработак мяне ашукалi. Напярэдаднi ўсё закупiў гандляр Лупус. Стомлены дарэмнай спешкай, вырашыў я схадзiць вечарам у лазню. 6. Раптам бачу свайго сябра Сакрата! Ён сядзеў на зямлi, акрыты толькi напалову нейкiм старым парваным плашчом, амаль не падобны да самога сябе - так адмянiлi яго беднасць i худзiзна. Ён стаў падобным да тых пасынкаў лёсу, якiя сядаюць на скрыжаваннях вулiц i просяць мiласцiну. Хоць я добра яго знаў i вельмi з iм дружыў, але, убачыўшы ў гэткiм стане, засумняваўся i падышоў блiжэй. "Сакрат, - кажу, - што з табой? Што ў цябе за выгляд? Што за мiзэрны стан? А ўдому ж цябе ўжо аклiкалi памерлым i аплакалi. Паводле загаду суддзi правiнцыi дзецям тваiм прызначаны апекуны, а твая жонка, пасля памiнкаў ад бясконцага жалю i гора ледзь не выплакаўшы вачэй, ужо чуе ад родзiчаў прапановы развесялiць дом радасцю новага шлюбу. I раптам бачу цябе тут, на нашу надзвычайную ганьбу, прывiдам з таго свету!" "Арыстамен, - адказаў ён, - сапраўды, не ведаеш ты каварства лёсу, яго нетрывалай ласкi i зменлiвасцi". Сказаўшы гэта, прыкрыў сваё даўно пачырванелае ад сораму аблiчча палатаным i падзёртым плашчом, адхiнуўшы частку цела ад пупа да адзнакi прыналежнасцi да мужчынскага полу. Я не мог глядзець на гэты жаласны стан майго сябра, падаў яму руку i памог падняцца на ногi. 7. Аднак ён, як быў з накрытай галавой, кажа: "Пакiнь, няхай лёс удосталь нацешыцца з ахвяры, якую стварыў на здзек". Я змушаю яго iсцi са мной, хутка апранаю цi, дакладней сказаць, прыкрываю ягоную галiзну адной з дзвюх маiх апратак, якую зняў з сябе, i вяду яго ў лазню. Там старанна рыхтую мазi i нацiраннi, здымаю з яго вялiкi слой бруду i, як след вымыўшы, сам вельмi стомлены, вяду яго, падтрымоўваючы, да сябе, саграю пасцеляй, частую ежай, падмацоўваю келiхам, забаўляю гутаркай. Ужо пачаў ён размаўляць i жартаваць, ужо пайшлi жарты i кпiны, хоць i нясмелыя, ды раптам, цяжка з глыбiнi грудзей уздыхнуўшы, ён моцна стукнуў сябе кулаком па лобе i выкрыкнуў: "О я няшчасны! Захапiўшыся гладыятарскiмi вiдовiшчамi, што тады вельмi славiлiся, у якiя ж я заблытаўся беды! Як табе вядома, прыехаўшы ў Македонiю па даходнай справе, якая мяне там затрымала больш як на дзевяць месяцаў, я накiраваўся назад з даволi ладным набыткам. Калi быў ужо недалёка ад Ларысы, дзе мне хацелася пабачыць гладыятарскiя вiдовiшчы, у самотнай глыбокай цяснiне напалi на мяне разбойнiкi. Яны забралi ўсё, удалося толькi выратаваць жыццё. У такiм адчайным стане падаюся я да старой, але яшчэ бадзёрай удавы, карчмарыхi Мярое. Расказваю ёй, чаму так доўга не быў дома, пра тое, як вяртаўся i як быў абрабаваны. Яна спачувальна праслухала ўсю маю гiсторыю, накармiла дарма добрай вячэрай i ўрэшце, пабуджаная пажадлiвасцю, узяла мяне да сябе ў ложак. I вось маё няшчасце гатова! З гэтага часу не магу ад яе адчапiцца. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|