Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке) :: Лагерлеф Сельма
Страница: 1 из 45 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕНе надо так. Зачем? Всё изменилось. 01.07.10 - 09:48 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Лагерлеф Сельма Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке) Сэльма Лагерлёф Пярсцёнак Лёвеншольдаў Пераклад: М.Пазнякоў I Ведаю, што жылi ў даўнiну на свеце людзi, якiя не зналi страху. Чула я i пра такiх, якiя лiчылi забавай прайсцiся па першым тонкiм лёдзе. I не было для iх большай радасцi, як скакаць на неаб'езджаным канi. Так, былi сярод iх i такiя, што не пагрэбавалi б згуляць у карты з самiм юнкерам Алегордам, хоць загадзя ведалi, што гуляе ён мечанымi картамi i таму заўсёды выйграе. Ведала я i некалькi бясстрашных душ, што не пабаялiся б адправiцца ў дарогу ў пятнiцу цi сесцi за абедзенны стол, накрыты на трынаццаць персон. I ўсё ж сумняваюся, цi хапiла б у каго-небудзь з iх духу надзець на палец жахлiвы пярсцёнак, якi належаў старому генералу з маёнтка Хедэбю. Гэта быў той самы стары генерал, якi здабыў Лёвеншольдам i iмя, i маёнтак, i дваранскую годнасць. I да таго часу, пакуль маёнтак Хедэбю заставаўся ў руках Лёвеншольдаў, яго партрэт вiсеў у параднай гасцiнай на верхнiм паверсе памiж вокнамi. Гэта была вялiкая карцiна, якая займала ўвесь прасценак ад падлогi да столi. Здалёку здавалася, нiбы гэта Карл XII* уласнай персонай, быццам гэта ён стаiць тут у сiнiм мундзiры, у вялiкiх пальчатках з замшавай скуры, упарта падпiраючы вялiзнымi батфортамi стракатую, шахматнай клеткай, падлогу. Але падышоўшы блiжэй, вы бачылi, што намаляваны быў чалавек зусiм iншага роду. * Карл ХII (1682-1718) - шведскi кароль (1697-1718). Падзеi, аб якiх упамiнаецца далей, звязаны з тым перыядам яго ўладарання, калi Швецыя вяла супраць Данii, Рэчы Паспалiтай, Саксонii i Расеi Паўночную вайну (1700-1721) за пануючае становiшча на берагах Балтыйскага мора. Першы перыяд вайны складваўся для Швецыi ўдала, аднак ваенны паход Карла XII ў Расею закончыўся поўным разгромам шведскай армii пад Палтавай (1709). Паводле слоў Ф.Энгельса, пасля паражэння ў Расеi Швецыя страцiла сваю эканамiчную i палiтычную магутнасць i была адкiнута на становiшча другаразраднай краiны. Вярнуўшыся на радзiму, Карл XII арганiзаваў ваенны паход у Нарвегiю (1716-1718), дзе i загiнуў каля сцяны нарвежскай крэпасцi Фрэдрыстэн. Над каўняром мундзiра ўзвышалася магутная i грубая мужыцкая галава; здавалася, чалавек на партрэце народжаны, каб араць зямлю да канца сваiх дзён. Але пры ўсёй сваёй агiднасцi чалавек гэты быў з выгляду разумны, i верны, i слаўны. Калi б ён з'явiўся на свет у нашы днi, то мог бы стаць сама меней прысяжным засядацелем у павятовым судзе, а то i старшынёй мунiцыпалiтэта. Ды, хто ведае, магчыма, ён i ў рыксдагу б засядаў*. Але паколькi жыў ён у часы вялiкага, доблеснага караля, то адправiўся на вайну; туды пайшоў бедным салдатам, а вярнуўся дамоў славутым генералам Лёвеншольдам; i за верную службу атрымаў ва ўзнагароду ад казны маёнтак у прыходзе Бру. * Рыксдаг узнiк у Швецыi ў 1617 г. i да 1867 з'яўляўся сходам прадстаўнiкоў усiх саслоўяў, якi выконваў ролю дарадчага органа пры каралi. Рыксдаг у сучасным значэннi - шведскi парламент. Адным словам, чым даўжэй вы разглядвалi партрэт, тым больш прымiралiся з аблiччам генерала. Здавалася, вы пачыналi разумець - сапраўды такiя i былi яны, тыя самыя воiны, што пад кiраўнiцтвам караля Карла XII праклалi яму шлях у Польшчу i Расею*. Яго суправаджалi не толькi шукальнiкi прыгод i прыдворныя кавалеры, але i такiя простыя i адданыя людзi, як гэты вось чалавек на партрэце. Яны любiлi караля, мяркуючы, што дзеля яго варта i жыць i памерцi. * Ваенны паход Карла XII у Рэч Паспалiтую пачаўся ў студзенi 1702 г. Нанёсшы шэраг паражэнняў польскаму войску, захапiўшы Кракаў i Варшаву, Карл XII дамогся звяржэння караля Аўгуста, выхаду Рэчы Паспалiтай з антышведскай каалiцыi i падпiсання мiрнага пагаднення ў Варшаве (18 лiстапада 1705 г.). |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|