Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница: 4 из 122 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕТо была не любовь. 15.07.10 - 05:17 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Поделись ссылкой Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Пакуль яшчэ шчодра родзiць ягоная глеба. Але прыйдзе час, i зубожыцца яна i знясiлiцца, i выноснае дрэва больш не вырасце на ёй. Гора! Блiзiцца час, калi чалавек ужо не пусцiць над людзьмi стралы сваёй палкасцi, i цецiва ягонага лука адвыкне трымцець! Я кажу вам: трэба мець у сабе хаос, каб змагчы нарадзiць зорку, якая б танцавала. Я кажу вам: у вас пакуль што ёсць хаос. Гора! Блiзiцца час, калi чалавек не здолее больш нарадзiць нiводнае зоркi. Гора! Блiзiцца час сама пагарджанага чалавека, якi не здолее пагарджаць самiм сабою. Дзiвiцеся! Я пакажу вам апошняга чалавека. "Што такое любоў? Што такое стваранне? Што такое палкасць? Што такое зорка?" - так пытаецца апошнi чалавек, маргаючы. Зямля змалела, i на ёй корпаецца апошнi чалавек, якi нiкчэмнiць усё на сваё падабенства. Ягоны род нязводны, як земляныя блохi: апошнi чалавек жыве даўжэй за ўсiх. "Мы прыдумалi шчасце", - кажуць апошнiя людзi, маргаючы. Яны пакiнулi мясцiны, дзе было сцюдзёна, бо iм патрэбна цяпло. Яны яшчэ любяць блiзкага i горнуцца да яго; бо iм патрэбна цяпло. Хваробы i недавярства лiчацца ў iх за грэх, бо яны ходзяць абачлiва. Толькi дурань можа спатыкацца аб камянi i людзей! Час ад часу - крыху яду: ён накалыхвае прыемныя сны. I паболей яду напаследак, каб прыемней было сканаць. Яны яшчэ працуюць, бо праца ў iх - забава. Але клапоцяцца, каб тая забава не лiшне стамляла. Не будзе ўжо нi бедных, нi багатых: i тое, i другое надта дакучае. I хто захоча загадваць? Хто - упакорвацца? I тое, i другое надта дакучае. Няма пастуха, ёсць толькi статак! Ва ўсiх аднолькавыя жаданнi, усе роўныя; той, хто думае iнакш, самохаць iдзе ў дом вар'ятаў. "Раней увесь свет быў вар'яцкi, - кажуць сама празорлiвыя, маргаючы. Усе яны разумныя, усе яны ведаюць, што было: так што iх кпiнам супыну няма. Яны яшчэ сварацца, але хутка замiраюцца - каб не навярэдзiць жывата. Ёсць у iх i свае маленькiя радасцi на кожны дзень i маленькая радасць на кожную ноч; але найбольшы клопат - здароўе. "Мы прыдумалi шчасце", - кажуць апошнiя людзi, маргаючы... Тут скончылася першая Заратустрава казань, якую называюць таксама "Прадмоваю", бо на гэтым месцы яго перапынiлi радасныя крыкi людскога збою: "Дай нам гэтага апошняга чалавека, о Заратустра, - крычаў люд, - зрабi нас апошнiмi людзьмi! Налiха нам твой Звышчалавек!" I ўсе радавалiся, цмокалi языкамi. Але засмуцiўся Заратустра i сказаў свайму сэрцу: "Не разумеюць мяне: не на iхнiя вушы казань мая. Задоўжыўся жыць я ў гарах, зачаста ўслухоўваўся ў шум ручаёў i дрэў: i вось прамаўляю да iх, быццам да пастухоў. Як ранiцай горы, няўзрушная i светлая душа мая. А яны думаюць, што я халодны пакепнiк i цешуся злоснымi жартамi. I вось яны дзiвяцца на мяне i смяюцца, а смеючыся, яшчэ i ненавiдзяць мяне. Лёд у iх смеху". 6 Але тут сталася нешта такое, што знямовiла ўсе вусны i знерухомiла вочы, бо якраз гэтым часам узяўся за штукi скакун на вяроўцы; ён з'явiўся з-за маленькiх дзвярэй i пайшоў па вяроўцы, нацягнутай памiж дзвюма вежамi над рыначным пляцам, поўным людзей. Ужо ён адолеў свае паўдарогi, калi маленькiя дзверы адчынiлiся зноў i нейкi стракаты малец, убраны за блазна, выхапiўся з iх i борздзенька пашыбаваў па вяроўцы следам. "Наперад, кульгач, - закрычаў ён страшным голасам, - наперад, гультаёвiны кавалак, махляр, храпа намазаная! А то каб не паказытаў я табе пяты! Што ты тут робiш памiж вежамi? Тваё месца ў вежы, туды цябе трэба запраторыць, каб не заступаў дарогi лепшаму за цябе!" i штослова наблiжаўся да танцора, а як падышоў за крок, сталася нешта жудаснае, што сцяло ўсiм вусны i завалакло ўсiм вочы: ён крыкнуў, як чорт, i пераскочыў цераз таго, якi стаяў у яго на дарозе. А танцор, убачыўшы, што супернiк перамагае, страцiў раўнавагу, кiнуў сваю жардзiну i паляцеў у бездань - вiхура мiгатлiвых рук i ног. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|