Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Воскресенье, 15 декабря, 11:56

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Минута расставания настала
Ты знаешь, кто из нас тут виноват.
Мы начинали много раз сначала
Как, оказалось, было глупо повторять.

Ведь я так сильно был в тебя влюблён,
Рядом с тобой я забывал всех близких.
А ты с каким-то пышным богачём
Каталась за городом в мерсе серебристом.

И понял я, настал всему конец.... >>

13.05.10 - 05:18
Автор неизвестен

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 1 из 40
 
---------------------------------------------

Акиньчиц Станислав

Залаты век Беларусi (на белорусском языке)



Станiслаў Акiньчыц

Залаты век Беларусi

"Гэта кажа Госпад: Спынiцеся на шляхах вашых i разгледзцеся,

i запытайцеся пра шляхi старадаўныя, дзе шлях добры,

i iдзiце па яму, i знойдзеце супакой душам вашым".

Бiблiя, Кнiга прарока Ярэмii, 6,16

Адкуль наш род

Калi паглядзець на гiсторыю Беларусi, мiж iншых пэрыядаў выразна выдзяляецца час, якi многiя называюць Залатым Векам нашае краiны. Гэта XVI стагодзьдзе, эпоха Адраджэньня, час найбольшага культурнага, iнтэлектуальнага, эканамiчнага росквiту Беларусi, час вялiкiх людзей, дзяржаўных i культурных дзеячоў сусьветнага маштабу. На XVI стагодзьдзе прыпадае большасьць найважнейшых падзеяў у гiсторыi Беларусi, якiя сфармавалi беларусаў як нацыю. Вядомы гiсторык У.Пiчэта так ахарактарызаваў гэтую эпоху: "Адраджэньне ... ёсьць культурнае зьявiшча першараднае важнасьцi ў духоўным жыцьцi беларускага народу".

Найбольш характэрнай рысай беларускага Адраджэньня XVI стагодзьдзя зьяўляецца разьвiцьцё Рэфармацыi на нашых землях. У XVI стагодзьдзi ўся Эўропа перажывала грандыёзныя зьмены ў сваiм духоўным, культурным, эканамiчным i палiтычным жыцьцi, зьвязаныя з рухам аднаўленьня царквы, вяртаньня да бiблiйных падставаў хрысьцiянства. Гэты рух, званы Рэфармацыяй, стаўся крынiцай росквiту для многiх народаў. Немцы, швэды, ангельцы, галяндцы, швайцарцы дзякуючы Рэфармацыi паўсталi як паўнавартасныя сучасныя нацыi. Рэфармацыя сталася цэнтральнай падзеяй усяго XVI стагодзьдзя. У поўнай меры ўсё гэта адносiцца i да нашае краiны. Мы ня можам гаварыць пра Адраджэньне ў Беларусi, iгнаруючы Рэфармацыю, i, наадварот, нельга Рэфармацыю аддзялiць ад Адраджэньня. Выбiтныя постацi беларускага Адраджэньня адначасова былi людзьмi Рэфармацыi. Гэта i Франьцiшак Скарына, якi друкаваў Бiблiю на беларускай мове, i Сымон Будны, выдавец першага беларускага катэхiзму, у якiм проста i зразумела, у духу Эвангельля, тлумачыў праўды веры, i Васiль Цяпiнскi, якi на поўны голас заявiў пра неабходнасьць разьвiцьця навукi i лiтаратуры на роднай мове i сам узяўся за пераклад Новага Запавету на беларускую мову, каб кожны беларус мог зразумець Слова Божае. Гэта таксама магнат Мiкалай Радзiвiл Чорны, якi засноўваў цэрквы, школы, друкарнi па ўсёй краiне, канцлер Астафей Валовiч, якi кiраваў правядзеньнем зямельнай рэформы, так званай "валочнай памеры", i рыхтаваў самы дасканалы збор законаў у Эўропе XVI стагодзьдзя - Статут Вялiкага Княства Лiтоўскага.

Рэфармацыя ўкшталтавала беларускае Адраджэньне, стварыла Залаты Век Беларусi, заклала падмуркi беларускае нацыi. Да XVI стагодзьдзя зьвяртаюцца многiя пакаленьнi беларусаў у пошуках сваiх каранёў, сваёй тоеснасьцi, свайго прызначэньня, сваёй iдэi.

Напярэдаднi

На пачатку XVI стагодзьдзя Эўропа дасягнула крытычнага пункту ў сваiм эканамiчным i палiтычным жыцьцi. Крызыс сярэднявечнай духовасьцi стаўся прычынай усеабдымнага крызысу эўрапэйскага грамадзтва. Адыходзiла старая гатычная Эўропа, аб'яднаная лацiнскай культурай, каталiцкай царквою, рыцарскай традыцыяй i фэўдальнымi адносiнамi, якiя панавалi на ўсiм абшары ад Пiрэнэяў да Дняпра, ад Сiцылii да Скандынавii. Нясупынныя войны руйнавалi цэлыя краiны. Спачатку Стогадовая вайна пустошыла Францыю, пасьля ў Англii вайна Белай i Пунсовай Ружы вынiшчыла большасьць ангельскага рыцарства. У Гiшпанii чатыры каралеўствы змагалiся памiж сабою i з арабамi, iмкнучыся здабыць згубленыя яшчэ ў VIII стагодзьдзi землi. Чэхiя, прыняўшы пропаведзь Яна Гуса аб вяртаньнi царквы да Эвангельля, дзесяткi гадоў вяла барацьбу супраць войскаў нямецкага iмпэратара. Iталiйскiя дзяржавы зацята бiлiся памiж сабою за панаваньне на Апэнiнах.

123>>40


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]