Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Воскресенье, 28 апреля, 05:18

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

я иду опустевшим садом,
ворошу золотую листву,
осень нежным звенит листопадом
паутинки вплетая в траву.

И последние листья живые
на озябших берёзках дрожжат...
Мне сейчас захотелось впервые
задержать, задержать листопад.

06.09.10 - 14:00
slavam

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 6 из 40
 
Яе папулярнасьць была такой вялiзарнай, што нават каталiцкiя друкарнi выдавалi гэты пераклад. Да сёньняшняга дня Бiблiя ў перакладзе Марцiна Лютара зьяўляецца найпапулярнейшым нямецкiм перакладам Сьвятога Пiсьма. Больш таго, гэты пераклад стварыў i ўнармаваў сучасную нямецкую мову, зьяўляючыся найбольшым нямецкiм празаiчным творам.

Але ня толькi перакладамi i рэлiгiйнымi трактатамi Марцiн Лютар абнаўляў царкву. Ён пiсаў таксама песьнi, якiя сьпявалi па ўсёй Нямеччыне i за яе межамi. Ягоныя псальмы распаўсюджвалi Эвангельле хутчэй за ягоныя пропаведзi. Марцiн Лютар зрэфармаваў таксама лiтургiю, праводзячы яе на нямецкай мове i ставячы ў яе цэнтры пропаведзь Слова Божага.

Вучэньне Лютара можна абагульнiць наступнымi прынцыпамi:

1. Sola gratia - толькi ласка Божая. Чалавек сваiмi ўласнымi намаганьнямi нiяк ня можа заплацiць за свае грахi. Бог Сам вырашыў гэтую праблему, паслаўшы Свайго Сына Iсуса Хрыста, Якi Сваёй сьмерцяй заплацiў за кожнага грэшнiка. Чалавек нiчым не заслужыў свайго выратаваньня, гэта iнiцыятыва мiласэрнага Бога.

2. Sola fides - толькi вера. Адказам чалавека на Божую iнiцыятыву павiнна быць вера. Вера - гэта прыняцьцё таго, што Бог ужо зрабiў для кожнага чалавека. Чалавек сам па сабе ня можа быць праведным. Праведнасьць зьяўляецца дарам ад Бога, якi прыходзiць толькi празь веру.

3. Sola Scriptura - толькi Сьвятое Пiсьмо. У Бiблii Бог адкрывае Свой плян, якi мае для кожнага чалавека i для сьвету. Бiблiя зьяўляецца адзiным крытэрам, якi паказвае Божыя стандарты для кожнай сфэры жыцьця чалавека.

4. Sola Christo - толькi Хрыстос. Няма iншага шляху выратаваньня чалавека, як толькi вера ў Iсуса Хрыста. Верыць у Хрыста - гэта значыць iмкнуцца жыць жыцьцём Сына Божага. Насьлядаваньне Хрыста зьяўляецца сутнасьцю хрысьцiянскага жыцьця.

Рэформы, пачатыя Марцiнам Лютарам, ахапiлi ўсю Эўропу. У 1526 годзе Альбрэхт Гогенцольлерн абвесьцiў лютаранства афiцыйным веравызнаньнем Прусii. У гэты самы час Швэцыя вяла змаганьне за вызваленьне ад дацкага панаваньня, i змагары за незалежнасьць iшлi пад штандарамi Рэфармацыi, ствараючы лютаранскую царкву ў сваёй краiне. У 1529 годзе нямецкiя князi на iмпэратарскiм сойме ў Шпэеры выступiлi з пратэстам супраць пастановаў, скiраваных на забарону рэфармацыйнага руху. З гэтага часу пасьлядоўнiкаў Рэфармацыi сталi называць пратэстантамi.

У 1518 годзе рух Рэфармацыi ахапiў Швайцарыю. Гэтая горная краiна ўяўляла сабою саюз вольных кантонаў, кожны зь якiх быў малою рэспублiкаю. З тых часоў, калi швайцарцы, абараняючы незалежнасьць сваёй краiны, разьбiлi славутыя аддзелы бургундзкiх рыцараў, усе эўрапейскiя валадары запрагнулi мець у сваiм войску швайцарскую пяхоту. Маладыя людзi з альпiйскiх вёсак iшлi ў чужаземныя войскi i сотнямi гiнулi на палях бiтваў. Лямантам у пустынi стаў голас Ульрыка Цвiнглi, патрыёта i рэфарматара, якi з амбоны катэдральнага касьцёлу ў Цюрыху выступiў супраць наёмнай службы, нязгоднай з хрысьцiянскай маральнасьцю. Абвяшчаючы, як i Лютар, збаўленьне празь веру, Цвiнглi выступiў таксама супраць iндульгенцыяў, заклiкаючы выгнаць з гораду тых, хто прадае адпушчэньне грахоў, як ашуканцаў i махляроў, i сьцьвердзiў, што толькi Бiблiя ўтрымлiвае прынцыпы, абавязковыя для кожнага хрысьцiянiна. У хуткiм часе рада Цюрыху абвесьцiла пра пераход кантону на бок Рэфармацыi. Замест незразумелай лацiны ў царкоўных пропаведзях загучала родная мова. Цюрыхскiя цэрквы пазбавiлiся алтароў, абразоў, статуяй i сталi дамамi малiтвы. Надаючы царкве першасны вобраз, Цвiнглi арганiзаваў самакiраваньне ў царкоўных супольнасьцях.

Рэформы Цвiнглi прынялi найбольш перадавыя кантоны Бэрн, Базэль, Цюрых. Але спроба распаўсюдзiць Рэфармацыю на ўсю краiну сустрэла ўпарты супрацiў так званых "старых" кантонаў, якiя мелi немалы даход з наёмнай службы швайцарцаў. Спрэчка пра веру сталася спрэчкаю пра далейшыя шляхi разьвiцьця краiны.

1<<567>>40


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]