Жыццё i дзиыныя прыгоды марахода Рабинзона Круза (на белорусском языке) :: Дефо Даниэл
Страница: 94 из 94 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕО, ты, чудесное созданье. 13.05.10 - 05:18 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Поделись ссылкой Жыццё i дзиыныя прыгоды марахода Рабинзона Круза (на белорусском языке) :: Дефо Даниэл
Бо нават у тую далёкую пару, калi я ўпершыню толькi адплываў у далёкiя краi, яны былi такiя старыя i слабыя, а з таго часу мiнулi дзесяткi гадоў!
Вось i наша вулiца, вось i наш стары дом, якi я так безразважна пакiнуў. Са здзiўленнем сустрэлi мяне жыхары гэтага дома, калi я, усхваляваны да слёз, паведамiў, хто я такi. У першы момант мне не паверылi, але калi ўпэўнiлiся, што я сапраўды Рабiнзон Круза, мяне ледзь не задушылi ў абдымках. Асаблiва ўзрадавалiся мне мае сёстры i iх дзецi - хлапчукi i дзяўчаткi, якiя нiколi раней не бачылi мяне. Усе даўно лiчылi, што я памёр, i цяпер глядзелi на мяне, як на дзiва, нiбыта я ўваскрэс з магiлы. Пасля першых прывiтанняў i абдымкаў усе наперабой пачалi распытваць, дзе я прападаў столькi гадоў, што я бачыў у заморскiх краiнах, якiя былi ў мяне прыгоды, i хто такi Пятнiца, i адкуль узялася ў мяне такая дзiвосная вастраверхая шапка, i чаму ў мяне такiя доўгiя валасы i такi загарэлы твар. Калi я ўбачыў, што iх распытванням не будзе канца, я пасадзiў iх усiх, i дарослых, i дзяцей, ля камiна i пачаў падрабязна расказваць iм усё тое, пра што напiсана тут, у гэтай кнiзе. Яны слухалi мяне з вялiкiм захапленнем. Распавядаў я з ранiцы да ночы, а папугай сядзеў у мяне на плечуку i часта перабiваў маё апавяданне выгукамi: - Робiн, Робiн, Робiн Круза! Шчаслiвы Робiн Круза! Куды ты трапiў, Робiн Круза? Куды ты трапiў? Дзе ты быў? Пераклад: Алена Васiлевiч |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|