Адзинокае дрэва (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница: 1 из 2 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕОСЕНЬ В ЛЕСУ 09.09.10 - 15:07 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Колас Якуб Адзiнокае дрэва (на белорусском языке) Якуб Колас Адзiнокае дрэва Гэта было самае звычайнае Дрэва. А калi яно i зварачала на сябе ўвагу, то хiба толькi тым, што стаяла адзiнока. Але той, хто пранiклiва чытаў кнiгу прыроды i ўглыбляўся ў яе жыццё, яшчэ заўважыў бы, што гэтае Дрэва, апроч свае адзiноты, мела нешта чыста сваё асаблiвае - тое, што належала толькi яму аднаму. Нават агульны выгляд яго твару - бо i дрэва мае свой воблiк - меў характар цiкавай асаблiвасцi. А як такiх шчырых i пранiклiвых знаўцаў або зусiм не было, або было надта мала, то нiхто не зварочваў на яго ўвагi, i яно стаяла тут закiданае i крыху зняважанае людзьмi. Спярша нават здавалася, што гэта закiданае адзiнокае Дрэва стаяла збоку жыцця - больш гiбела, чым жыло, а на праўду выходзiла, што яно жыло шмат паўней i глыбей пачувала жыццё нават ад тых дрэў, што раслi ў лесе. Такi ўжо характар адзiноты: гэта яе ўрода, яе iстота. I хто хоча жыць паўнейшым жыццём i гастрэй пранiкаць у яго тайны-глыбiнi, той павiнен быць адзiнокiм i незалежным. Адзiн толькi Вецер любiў часта варушыць лiсцё гэтага Дрэва, гойдаць яго галiнкi i шаптаць яму хiтра-лiслiвыя напевы. Толькi Вецер, - хоць i часта ён дзьме ў пустых галовах, - умее быць сталым, умее маўчаць. Праўда, крумкач-гарапашнiк не адзiн раз чуў тыя размовы-шэпты Ветра i Дрэва. Але крумкач залiшне важны для таго, каб разносiць чужыя гутаркi па свеце, хiба так, знячэўку, прагаворыцца калi. Затое ж крумкач калi што скажа, то скажа праўду. Затым жа i вароны паважаюць яго, як бiскупа. Была тут яшчэ адна важная асоба, без якой не адбывалася нiводная тутэйшая справа. Асоба гэта - Ручаёк. I часта, бывала, iшла жывая гутарка мiж Ветрам, Дрэвам i Ручайком, а крумкач, начуючы тут, любiў паслухаць iх гаворку i сам нават устаўляў сваё мудрае слова. А што было ўсяго найдзiўней, дык гэта тое, што як Вецер, так i Ручаёк крэпка палюбiлi адзiнокае Дрэва; па гэтай прычыне нiколi не было згоды мiж Ветрам i Ручайком. Кажу "палюбiлi", бо iначай трудна назваць iх такую шчырую прыхiльнасць. Але трэба памятаць, што бадай не кожная рэч мае два бакi: паказны i праўдзiвы. Можа, гэта з паказнога боку здавалася, што Ручаёк з Ветрам моцна ўкахалiся ў Дрэва. Няхай аб гэтым судзяць мудрыя i кемныя людзi, а я толькi раскажу, як усё тут было. Вясной i ўлетку часта-часта прылятаў Вецер да Дрэва, абымаў яго i сваiмi пацалункамi асушаў роску з зялёнага лiсця яго. - Як я люблю цябе, маё ты мiлае i прыгожае! - гаварыў Вецер. - Ты слухай толькi мяне i больш нiкога, пакладзiся на маю свядомасць, на сiлу маю, на маё моцнае каханне. Можа, холадна табе? Я праганю хмары, ачышчу неба i скажу сонцу, каб грэла цябе. Люблю я дзетак тваiх, бо твае дзеткi - мае дзеткi. I Вецер прынiкаў да яго яшчэ цясней i абымаў яго моцна-моцна. Дрэва ўсё дрыжэла не то з радасцi, не то ад трывогi i асыпала сваё насенне. Вецер падхоплiваў яго i нёс далёка-далёка. За доўгiя часы ён многа занёс у свет гэтага насення. З насення таго вырас цэлы лес, дзе i спачываў, калi было горача, гэты хiтры i злы Вецер. Як толькi ён вывiхроўваўся ў свет, пачынаў балбатаць Ручаёк, цякучы каля саменькага карэння дрэва. - Ведаеш, любачка, - журчэў Ручаёк, - мне здаецца, што гэты Вецер фальшывы твой прыяцель. Языком ён намеле немаведама чаго: ён табе i хмары разгонiць, i сонцу прыкажа, - слухай яго толькi. А ўвосень вунь якiя штукi выкiдае! А зiмою што робiць? Ты замiраеш на ўсю зiму, нiчога не чуеш, што ён тут вытварае. А я хоць праз лёд, ды чую. Свiстун! Не слухай ты яго! Дзе твае дзеткi? Усiх разагнаў ён, а ты адно стаiш тут, як сiрата, i твае дзецi смяюцца з цябе, бо так панавучаў iх Вецер. Iншая справа - я. Перш-наперш мы суседзi, i ў нас многа супольнага, што трэба моцна трымацца адно другога, бо мы - дзецi зямлi... |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|