Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 04 мая, 00:03

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

В последний раз
Видеть небо
Над головой,
Слезы утирая-
Мы не увидимся с тобой!
Приходит отчаяние,
Хочется крикнуть:"Заткнитесь!"
И слушать молчание..
Все осточертело,
Но не забыты моменты,
Когда душа пела!
На какой-то миг
Остановится,отключится,
Потом снова ринутся
В жестокий бой.... >>

13.05.10 - 05:18
Автор неизвестен

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Афицыянтка (на белорусском языке)   ::   Карпюк Алексей

Страница: 1 из 6
 
---------------------------------------------

Карпюк Алексей

Афiцыянтка (на белорусском языке)



Аляксей Карпюк

Афiцыянтка

I

Было iх тры. Ранiцой сталовая пуставала, таму, чакаючы клiентаў, дзяўчаты грэлiся ля печы. Спiной да яе прыткнулася гордая, як каралева, з халоднымi карымi вачыма прыгажуня Мiра. Каля Мiры шчакой да белай кафлi тулiлася ўдава Надзя - паблеклая пажылая жанчына. Яна вадзiла далонямi па печы i цiха сыкала, бо кафля пяклася. Трэцяя афiцыянтка, дзяўчына гадоў васемнаццацi - Люся, - лятала па зале.

На Люсi была з ружовага шоўку кофтачка, лёгкая, як ветрык. Светлыя валасы дзяўчыны абхапляў абадок карункаў. На стале блiшчаў крышталь пасуды. Скрозь шыбы падалi промнi сонца, iх афiцыянтка перасякала лёгкай радаснай паходкай. Люся з прытворнай строгасцю, прыемным грудным голасам закрычала:

- Афiцыянтка, меню мне, бягом!

З-за буфета пазiрала тоўстая цёця Глаша. Яна там заўсёды стаяла як укопаная, на адным месцы, i нагадвала пiўную бочку. Толькi бочка цямнела вiльготнымi плямамi, а ў Глашы нос, шчокi чырванелi, дыхалi здароўем i задавальненнем. На ёй самой заўсёды бялеў чысты халат з квадратамi ад прасавання i дзiркамi ад гузiкаў. Гузiкi ў цёцi Глашы нiяк не трымалiся, зараз буфетчыца моўчкi цешылася Люсiным блазенствам. Баючыся, каб дзяўчына чаго-небудзь не разбiла, цёця Глаша дабрадушна прабурчала:

- Люська, абсядзь!

- Люська, абсядзь! - перадражнiла буфетчыцу дзяўчына i пабегла да сябровак.

Калi мала было людзей, афiцыянткi абслугоўвалi клiентаў не па сваiх сталах, а па чарзе. Зараз была чарга Надзi, потым Мiры. Удава не хацела iсцi да клiента проста таму, што надта прыемна ёй было стаяць ля печы. А Мiра не iшла, бо яна гаварыла, што паступiла на працу ў сталоўку толькi для таго, каб выйсцi замуж, а клiент быў пажылы, скрыўлены i, на погляд Мiры, нiчога не варты. Хапiўшы на ляту са стала меню, да чалавека паляцела Люся i здалёк спытала:

- Вам што?

Клiент надзеў акуляры, пачаў прыглядацца да меню. Прыглядаўся ён доўга, быццам там былi не лiтары, а макавыя зернi. Потым стаў уголас чытаць. Прачытаўшы "бiфштэкс", чалавек паморшчыўся яшчэ больш. Прамовiўшы "свiнiна", ён застагнаў i ўзяўся за жывот. Тады Люся спачувальна падказала:

- Вам, можа, блiнчыкаў? Малочнага супу?

- О-о! - з палёгкай уздыхнуў грамадзянiн i ўдзячна падняў вочы на афiцыянтку.

А тая ўжо iмчалася на кухню, успамiнаючы аднаго знаёмага, якi з апетытам еў катлеты, баршчы, вiнегрэты, ды яшчэ i не па адной порцыi.

Ужо з тыдзень, як у сталовую на абед пачаў хадзiць гэты хлопец. Браць заказ у яго першай прыйшлося Люсi. Яна звярнула на яго ўвагу i здзiвiлася.

Наогул дзяўчына дзiвiлася з усяго. Дзiвiлася, калi цёця Глаша прыносiла ў буфет вялiкую рыбiну, дзiвiлася, калi ўвечары буфетчыца здавала ў касу кiпы грошай, дзiвiлася, калi на двары iшоў дождж, дзiвiлася, калi дождж пераставаў. Яна i зараз прыбегла да буфета i шапнула:

- Ой, ён жа раней катлету папрасiў, а потым боршч!

Сыны цёцi Глашы, абедаючы, з'ядалi па кавалку мяса з тушанай бульбай цi капустай, а потым ужо, як яны казалi, запiвалi супам або баршчом. Таму гэта буфетчыцы здалося зусiм натуральным, i яна сказала:

- Ну дык i што? Няхай сабе i есць на здароўе!

З таго дня хлопец наведваў сталовую дзень у дзень у адну пару. Ён садзiўся ў кутку i заўсёды на адно i тое ж месца. Яму было гадоў дваццаць. Твар i нос ён меў абветраны, вочы шэрыя, упартыя i хiтрыя. Калi ён нагiнаўся над талеркай, цёмна-русыя валасы яго рассыпалiся на бакi, утвараючы белы прабор. На хлопцу быў рабочы камбiнезон з засохлымi плямамi ад вапны. Еў хлопец заўсёды па-свойму - спачатку другое. Часамi разгортваў з паперы вясковы хлеб i варанае мяса. Рабiў ён гэта не спяшаючыся i акуратна. Аднаго разу ў яго не было двух капеек. Хлопец нясмела працягнуў ёй дзесяць. Люся не ўзяла. На другi дзень падаў ёй дзве капейкi.

123>>6


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]