Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Понедельник, 06 мая, 13:30

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Минута расставания настала
Ты знаешь, кто из нас тут виноват.
Мы начинали много раз сначала
Как, оказалось, было глупо повторять.

Ведь я так сильно был в тебя влюблён,
Рядом с тобой я забывал всех близких.
А ты с каким-то пышным богачём
Каталась за городом в мерсе серебристом.

И понял я, настал всему конец.... >>

13.05.10 - 05:18
Автор неизвестен

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Буранны паыстанак (на белорусском языке)   ::   Айтматов Чингиз

Страница: 138 из 139
 


У цяжкiм роздуме Едыгей азiрнуўся па баках. Наўкол быў маўклiвы стэп. Надвячорнiя ценi ўжо заляглi ў чырванаватых ярах. Спадарожнiкаў даўно ўжо не было вiдаць. I не чуваць. I нiкога побач. Апошнi з тых, хто ведаў i захоўваў у памяцi саразекскую быль - стары Казангап, - ляжаў цяпер на строме пад горбай магiльнага жвiру, пасярод бяскрайняга стэпу. Едыгей уявiў сабе, як з цягам часу магiльны курганок ападзе, паменшае, злiецца з палыном i цяжка, а то i немагчыма будзе разглядзець яго на тым месцы. Так таму i быць - нiхто не перажыве зямлi, нiхто не мiне яе...

Сонца набрыняла, пацяжэла на сконе дня, пахiлiлася пад цяжарам сваiм да небакраю. Хiсткае сонечнае святло iначылася штохвiлi. У чэраве надвячорка гусцiлася iмгла, налiвалася страхавiтай сiнiзной - гэта так добра было вiдно на зiхоткiм золаце яшчэ светлай пространi неба.

Разважаючы, абдумваючы, як быць, Буранны Едыгей рашыўся на тое, каб зноў вярнуцца да таго шлагбаўма пры ўездзе ў абаронную зону. Цяпер, калi з пахаваннем было скончана, калi ён не быў звязаны нiкiм i нiчым, ён мог дазволiць сабе дзейнiчаць на ўласны страх i рызыку так, як лiчыў патрэбным. Найперш ён хацеў дабiцца, каб яго правялi, няхай нават пад канвоем, да вялiкага начальства, або настаяць, каб тое начальства выйшла да шлагбаўма выслухаць яго, Бураннага Едыгея. I тады б ён усё выказаў яму...

Дзейнiчаць ён вырашыў неадкладна, бо i зачэпка вось была - выпадак з пахаваннем Казангапа. Ён даў сабе слова выказаць настойлiвасць ля шлагбаўма i не адыходзiцца адтуль, пакуль яго не выслухае самы вялiкi начальнiк...

- Таўбакель! Калi ў сабакi ёсць гаспадар, дык у воўка ёсць бог! падбадзёрыў ён сябе i ўпэўнена прыспешыў Каранара, паварочваючы яго ў бок шлагбаўма.

Тым часам сонца села, пачало ўвачавiдкi цямнець. Калi ён наблiзiўся да зоны, было ўжо зусiм цёмна. Заставалася каля паўкiламетра да шлагбаўма, калi наперадзе пачалi выблiскваць лiхтары. Тут, не даязджаючы да паставога, Едыгей злез са свайго вярблюда. Той быў не памочнiк яму ў задуманай справе. Ды i невядома, колькi часу ўсё гэта зойме, i таму лепш заявiцца самому па сабе, а Каранара пакуль пакiнуць стрыножаным у стэпе. Няхай сабе пасвiцца.

- Ну ты пачакай пакуль мяне, а я пагляджу, як там будзе, - прабурчаў ён, звяртаючыся да Каранара.

Пакуль Едыгей важдаўся ўпоцемку з путамi, было так цiха наўкол, такая глухая цiшыня стаяла, што ён чуў сваё дыханне i кожны гук наўкол. Над галавой засвяцiлася вунь колькi зор, вунь як абсыпалi неба. Так цiха было, нiбы ўсё наўкол чакала нечага...

Нават звычайны да цiшынi Жалбарс i той, насцярожыўшыся, нудзiўся нечага. Чым яму не падабалася гэтая цiшыня?

- Тут яшчэ i ты блытаешся пад нагамi! - нездаволена сказаў гаспадар. Потым ён падумаў: а куды дзець сабаку? I нейкi час быў заняты гэтай думкай. Сабака будзе замiнаць яму. Пасмяюцца з яго i з сабакi. Скажуць, у памагатыя ўзяў. Так што лепш без яго. I тады Едыгей рашыў прывязаць яго да вярблюджай збруi. Няхай пабудуць разам. I ён паклiкаў сабаку. "Жалбарс! Жалбарс! Хадзi сюды", - i схiлiўся, каб завязаць вузел на ягонай шыi. I тут якраз нешта здарылася ў небе, нешта скранулася ў пространi, нешта нарастала, грымотна нарастала там. I зусiм побач, недзе блiзка зусiм, у зоне касмадрома, ускiнулася ў неба яркая ўспышка грознага полымя. Буранны Едыгей аж здрыгануўся ад нечаканасцi i спалоху, а вярблюд з крыкам кiнуўся ў саразекi... Сабака цiснуўся да Едыгеевых ног.

Гэта пачала ўздымацца ў неба першая баявая ракета-робат, прызначаная для стрэчнай аперацыi "Абруч". У саразеках было роўна восем гадзiн вечара. Услед за першай iрванулася ўвысь другая, за ёй трэцяя, i яшчэ, i яшчэ... Ракеты памкнулi ў дальнi космас закладваць вакол зямнога шара пастаянны кардон, каб нiчога не зыначылася ў зямных справах, каб усё заставалася як ёсць...

Неба абрынулася на галаву, страсянулася ў клубах рухомага полымя i дыму...

1<<137138139


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]