Буранны паыстанак (на белорусском языке) :: Айтматов Чингиз
Страница: 7 из 139 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕНе надо так. Зачем? Всё изменилось. 01.07.10 - 09:48 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Сабакi забрахалi. Значыцца, жонка трывожыць, будзiць людзей.
Тым часам сто семнаццаты стаў на запасную лiнiю. З другога канца падышоў нафтапалiўны састаў - адны цыстэрны. Яны размiнулiся, адзiн - на ўсход, другi - на захад... Была ўжо другая гадзiна ночы. Зоры ў небе разгаралiся, кожная свяцiла сама па сабе, i месяц над саразекамi стаў ярчэйшы, увачавiдкi налiваўся ўсё большай i большай нетутэйшай сiлай. А пад зорным небам далёка, бязмежна расхiнулiся саразекi, толькi абрысы вярблюдаў - i сярод iх двухгорбы волат Баранлы-Каранар - ды невыразныя плямы блiзкiх узгоркаў былi вiдны, а ўсё астатняе паабапал чыгункi акрывалася смугой, прападала ў бясконцасцi. Ды вецер не спаў, усё пасвiстваў, шаргацеў наўкол. Едыгей то заходзiў у будку, то выходзiў, чакаў, цi не паявiцца на пуцях Доўгi Эдыльбай. I тут ён убачыў збоч ад сябе iстоту нейкую. То была лiсiца. Вочы яе адсвечвалi зеленавата i мiргатлiва. Яна панура стаяла пад тэлеграфным слупам, не наважваючыся нi наблiжацца, нi ўцякаць. - Ты чаго тут! - прамармытаў Едыгей, жартаўлiва пагразiўшы пальцам. Лiса не спалохалася. - То глядзi! Я табе! - I прытопнуў нагой. Лiсiца адскочыла як далей i села, павярнуўшыся да яго. Уважлiва i тужлiва глядзела яна, як падалося яму, не адводзячы воч, цi то на яго, цi то на што iншае ля яго. Што яе прывабiла, чаму яна паявiлася тут? Дзiўным падалiся Едыгею яе паводзiны. А можа, шпурнуць камянюкай, калi так, калi здабыча сама на цябе iдзе? Едыгей пашукаў на зямлi каменя як паболей. Прымерыўся i, замахнуўшыся, апусцiў руку. Камень упаў пад ногi. Нават успацеў Едыгей. Трэба ж, чаго не прыйдзе чалавеку ў галаву. Глупства нейкае. Наважыўшы забiць лiсу, успомнiў раптам, як нехта расказваў, цi то з тых прыезджых, цi то фатограф, з якiм размаўляў пра бога, цi то яшчэ хто, ды не ж, Сабiт расказваў, каб на яго, вечна ў яго розныя дзiвосы, толькi б яго слухалi, разявiўшы рот, Сабiтжан, сын Казангапа, расказваў пра пасмяротнае перасяленне душ. Вось жа вывучылi на сваю галаву балбатуна нiкчэмнага. Паглядзець - быццам нiчога хлапец. Усё ён ведае, пра ўсё ён чуў, але толку мала ад усяго гэтага. Вучылi, вучылi па iнтэрнатах, па iнстытутах, а чалавечак выйшаў так сабе. Пахвалiцца любiць, выпiць, тосты казаць мастак, а справы няма. Пустабрэх, адным словам, таму i нiшто супроць Казангапа, хоць i дыпломам хвалiцца. Не, не ўдаўся, не ў бацьку сын. Але бог з iм, што рабiць, калi такi ўжо ёсць. Дык вось, неяк расказваў ён, што ў Iндыi вераць, што калi чалавек памiрае, дык душа ягоная перасяляецца ў якую-небудзь жывёлiну, у любое стварэнне, хай нават у мураўя. I лiчыцца, што кожны чалавек некалi, яшчэ да свайго нараджэння, пабываў да гэтага птушкай, або зверам якiм-небудзь, цi насякомым. Таму ў iх грэх забiць што-небудзь жывое, хай сабе змяя, кобра сустрэнецца яму, не зачэпiць яе, а адно паклонiцца i саступiць дарогу. Якiх толькi дзiвосаў не бывае на свеце. Цi праўда тое, хто яго ведае. Свет вялiкi, а чалавеку не ўсё дадзена ведаць. Вось i падумалася, калi хацеў забiць каменем лiсу: а што, калi ў ёй цяпер душа Казангапа? Што, калi, перасялiўшыся ў лiсу, прыйшоў Казангап да свайго лепшага сябра? "Што са мной? - дакараў ён сябе. - I як можа такое вярзцiся? Цьфу ты! Здурнеў дарэшты!" I ўсё-ткi, падступаючы асцярожна да лiсiцы, ён гаварыў ёй, быццам яна магла разумець ягоную мову: - Ты iдзi, не месца табе тут, iдзi да сябе ў стэп. Чуеш? Iдзi, iдзi. Толькi не туды - там сабакi. Iдзi з богам, iдзi сабе ў стэп. Лiсiца павярнулася i патрухала прэч. Раз-два азiрнуўшыся, яна прапала ў цеменi. Пакуль Едыгей здаў змену, пакуль яны з Доўгiм Эдыльбаем пагаварылi пра Казангапа, паўздыхалi, на Баранлы-Буранны прыбыло яшчэ колькi цягнiкоў. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|