Буранны паыстанак (на белорусском языке) :: Айтматов Чингиз
Страница: 8 из 139 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕГода изменят нам походку, 08.08.10 - 05:29 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
I калi, вызвалiўшыся ад усiх гэтых спраў, Едыгей пайшоў дамоў, успомнiў дарогай, што забыў тады нагадаць жонцы, дакладней, параiцца, як жа быць, дочкам сваiм ды зяцям паведамiць пра смерць Казангапа цi не трэба? Дзве замужнiя дочкi Едыгея жылi зусiм у другiм баку - пад Кзыл-Ардой. Старэйшая ў рысаводчым саўгасе, муж яе трактарыст. Малодшая жыла спачатку на станцыi пад Казалiнскiм, потым пераехала з сям'ёй блiжэй да сястры, у той жа саўгас, муж яе рабiў шафёрам. I хаця Казангап не даводзiўся iм сваяком, на пахаваннi якога абавязкова трэба быць, Едыгей лiчыў, што Казангап быў iм даражэй, чым любы сваяк. Дочкi нарадзiлiся пры iм у Баранлы-Буранным. Тут выраслi, вучылiся ў школе, у станцыйным iнтэрнаце ў Кумбеле, куды адвозiлi iх па чарзе то сам Едыгей, то Казангап. Успомнiў дзяўчынак. Успомнiў, як на канiкулы цi з канiкул вазiлi iх верхам на вярблюдзе. Малодшая спераду, бацька пасярэдзiне, старэйшая ззаду - i паехалi ўсе ўтраiх. Гадзiны тры, а зiмой дык i болей, жвавым трухам бег Каранар ад Баранлы-Бураннага да Кумбеля. А калi Едыгей не меў часу, адвозiў iх Казангап. Ён быў iм нiбы бацька. Едыгей рашыў, што ранiцай трэба даць iм тэлеграму, а там як здолеюць... Але няхай ведаюць, што няма ўжо старога Казангапа.
Потым ён iшоў i думаў пра тое, што ранiцай найперш трэба прыгнаць з выпасу свайго Каранара, бо патрэбны будзе. Памерцi не проста, а пахаваць чалавека як мае быць на гэтым свеце таксама не проста... Выяўляецца заўжды, што таго няма, гэтага няма, што ўсё трэба здабываць спешна, пачынаючы ад жалобных убораў i канчаючы дрывамi для памiнак. Менавiта ў той момант у паветры нешта калыхнулася, нагадала, як было гэта на фронце, аддалены ўдар магутнай выбуховай хвалi, i зямля здрыганулася пад нагамi. I ён убачыў проста перад сабой, як далёка ў стэпе, у тым баку, дзе быў, як ён думаў, саразекскi касмадром, нешта ўзляцела ў неба, усё паўзучы ўгору вогненным смерчам. I знiякавеў - у космас уздымалася ракета. Такога ён яшчэ нiколi не бачыў. Ён ведаў, як усе саразекцы, пра iснаванне касмадрома Сары-Азек-I, было гэта адсюль у кiламетрах сарака цi меней, ведаў, што туды перакiнута асобная чыгуначная лiнiя ад станцыi Тагрэк-Там, i расказвалi нават, што ў тым баку стэпу ўзнiк вялiкi горад з вялiкiмi крамамi, многа разоў чуў па радыё, у размовах, чытаў у газетах пра касманаўтаў, пра касмiчныя палёты. Усё гэта адбывалася недзе паблiзу, ва ўсякiм выпадку на канцэрце самадзейнасцi ў абласным горадзе, дзе жыў Сабiтжан, а горад быў куды далей - нам паўтары сутак язды цягнiком, - дзятва хорам спявала песеньку пра тое, што яны самыя шчаслiвыя дзецi на свеце, таму што дзядзькi касманаўты лятуць у космас з iхняй зямлi, але таму, што ўсё наўкол аэрадрома лiчылася закрытай зонай, Едыгей, жывучы не так далёка ад тых мясцiн, здавальняўся тым, пра што дазнаваўся выпадкам. I вось упершыню бачыў увачавiдкi, як iмклiва ўзнiмалася, неспакойна палымнеючы, асвятляючы акругу трапяткiм святлом, касмiчная ракета ў цёмную, зорную высь. Едыгею стала не па сабе - няўжо ў тым пламеннi сядзiць чалавек? Адзiн цi два? I чаму, пастаянна жывучы тут, ён нiколi раней не бачыў, як ракета ўзлятала, бо колькi ўжо ляталi ў космас, з лiку саб'ешся. Можа, тыя разы караблi адляталi ўдзень? А гэты чаму рвануў ноччу? Спешка якая цi так прызначана? А можа, ён узнiмаецца ноччу, а там адразу трапляе ў дзень? Сабiтжан неяк расказваў, быццам сам там быў, што ў космасе кожныя паўгадзiны ноч змяняе дзень. Трэба параспытаць у Сабiтжана. Ён усё ведае. Надта ж яму хочацца рабiць выгляд, што ўсё ведае, што ён не абы-якi, а самавiты чалавек. У абласным горадзе, бач, робiць. Але не задаваўся б. Навошта? Хто ты ёсць, тым i будзь. "Я з тым быў, з гэтым быў, я яму тое цi гэта сказаў". А Доўгi Эдыльбай расказваў - зайшоў ён неяк да яго на службу. Толькi i бегае, кажа, наш Сабiтжан ад тэлефона да дзвярэй кабiнета ў прыёмнай, толькi паспявае: "Слухаюся, Альжапар Кахармонавiч! Так, Альжапар Кахармонавiч" - i гэтак далей. А той, кажа, сядзiць там у кабiнеце i ўсё кнопкi нацiскае. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|