Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Четверг, 02 мая, 10:04

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Опять сентябрь, и голос звонкий,
Как прежде- первого звонка.
Удачи вам, мои девчонки!
Пусть сердце Каждого ребенка
У вас хранится на руках!
И пусть заботы и работа
Не огорчат вас никогда
Здоровы будьте! Остальное -
поверьте, это-ерунда!

01.09.10 - 11:17
Наталья-директриса

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Чужаница (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 3 из 44
 
Брамнiк павярнуў выключальнiк, i мяне асляпiла нечаканая хваля святла. Брамнiк запрасiў мяне схадзiць у сталоўку паабедаць. Але есцi мне не хацелася. Тады ён прапанаваў прынесцi шклянку кавы з малаком. Я згадзiўся, бо каву з малаком вельмi люблю, i неўзабаве ён вярнуўся з падносам. Я пачаў пiць. I тады ў мяне ўзнiкла жаданне запалiць. Але я спачатку вагаўся, бо не ведаў, цi можна мне палiць каля мамы. Я падумаў i вырашыў, што гэта не мае нiякага значэння. Я пачаставаў цыгарэтай брамнiка, i мы з iм запалiлi.

Праз нейкi час ён сказаў:

- Ведаеце, сябры вашай мацi зараз таксама прыйдуць пасядзець каля яе. Так прынята. Дык я схаджу па крэслы i прынясу чорнай кавы.

Я запытаўся, цi можна пагасiць адну якуюсь лямпу. Мяне стамляла яркае святло, якое адбiвалася ад беленых сцен. Але ён сказаў, што гэта немагчыма. Так зроблена праводка: можна ўключыць цi ўсе адразу, цi наогул нiводнай. Ён выйшаў, потым вярнуўся i пачаў расстаўляць крэслы. На адным ён згрувасцiў стос шклянак i кавярнiк. Потым сеў насупраць мяне, па той бок мамы. Сядзелка таксама тулiлася на крэсле ў дальнiм куце, павярнуўшыся да мяне спiнай. Мне было не вiдаць, што яна там робiць. Але па тым, як варушылiся яе рукi, можна было здагадацца, што яна вяжа. Было цёпла, кава сагрэла мяне. Праз адчыненыя дзверы лiўся водар летняй ночы i кветак. Я, напэўна, трошкi задрамаў.

Прачнуўся я ад нейкага шоргату. I калi расплюшчыў вочы, сцены ў пакоi здалiся яшчэ больш белымi i блiскучымi. Вакол не было нiякага ценю, i кожная рэч, кожны кут, усе выгiны вымалёўвалiся да таго рэзка, што балюча было глядзець. Якраз у гэты момант прыйшлi мамiны сябры. Усяго iх было чалавек дзесяць, яны бясшумна плылi ў гэтым сляпучым святле. Потым паселi, так цiха, што не рыпнула нiводнае крэсла. Я глядзеў на iх i бачыў так ясна, як нiколi яшчэ нiкога не бачыў, я заўважаў кожную рыску на iх тварах, кожную складку на вопратцы. Але не чуў нi гуку, i мне нават не вельмi верылася, што яны сапраўдныя жывыя людзi. Амаль усе жанчыны былi ў фартухах, туга завязаных на поясе, ад чаго iх тоўстыя жываты здавалiся яшчэ большымi. Я раней нiколi не заўважаў, якiя ў старых кабет бываюць вялiзныя жываты. Мужчыны амаль усе былi худыя i трымалi ў руках кiёчкi. Больш за ўсё мяне ўразiла, што на iх тварах было не вiдаць вачэй - мiж глыбокiх маршчын прабiвалася адно каламутнае, кволае святло. Калi яны парасселiся, большасць уперылася ў мяне i няёмка затрэсла галовамi, бязгучна варушачы пры гэтым праваленымi ў бяззубы рот вуснамi; але я так i не зразумеў, цi то яны вiталiся са мною, цi то быў проста нервовы цiк. Па-мойму, яны ўоё ж вiталiся. I толькi тут я заўважыў, што ўсе яны сядзяць якраз насупраць мяне, справа i злева ад брамнiка, i моўчкi кiваюць галовамi. У мяне на нейкую хвiлiну ўзнiкла дзiўнае ўражанне, быццам яны сабралiся мяне судзiць.

Трошкi пазней адна жанчына заплакала. Яна сядзела ў другiм радзе, за спiнаю ў сваёй прыяцелькi, i мне дрэнна было яе вiдаць.

Яна плакала доўга, моцна ўсхлiпваючы праз аднолькавыя прамежкi часу, i мне здавалася, што яна нiколi не кончыць. Астатнiя нiбы не чулi яе. Яны сядзелi скурчаныя, пахмурныя i маўклiвыя. Хто глядзеў на труну, хто на кiёк, хто яшчэ куды, кожны ўтаропiўся ў адну нейкую кропку i не зводзiў з яе вачэй. Жанчына яшчэ плакала. Мяне гэта вельмi здзiўляла, бо я зусiм не ведаў яе. Мне вельмi хацелася, каб яна сцiхла. Але я не адважваўся сказаць ёй гэтага. Брамнiк нахiлiўся i сказаў ёй некалькi слоў, але яна пакруцiла галавой, нешта прамармытала i зноў пачала плакаць i ўсхлiпваць з тымi ж прамежкамi. Тады брамнiк абышоў труну i сеў побач са мной. Ён доўга маўчаў i нарэшце, не гледзячы на мяне, сказаў:

- Яна вельмi сябравала з вашай мацi. Кажа, што яна была тут яе адзiная прыяцелька i цяпер у яе нiкога няма.

Прайшло яшчэ шмат часу. Жанчына ўздыхала i ўсхлiпвала ўсё радзей. Цяпер яна больш шморгала носам.

1234>>44


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]