Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 18 мая, 14:13

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

А я не знаю
как и быть,
Так нелегко жить ожиданьем,
Мне просто хочется любить,
Но нет любви на расстоянье.

Ты посмотри в мои глаза,-
Не уезжай,
я в счастье верю,
Но главных слов не смог сказать,-
Ушла ты,
сильно хлопнув дверью...

13.05.10 - 05:18
Автор неизвестен

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Дзики сабака дзинга, альбо аповесць пра першае каханне (на белорусском языке)   ::   Фраерман Рувим

Страница: 7 из 52
 


Ён падаў Танi руку, спачатку адну, потым другую, як падаюць на развiтанне суседу, i запрасiў па снезе прыехаць на сабаках у госцi.

Сына абняў за плечы.

- Будзь, калi зможаш, добрым паляўнiчым i вучоным, - сказаў ён. - I, вiдаць, успомнiўшы скаргi начальнiка на сына, дадаў задуменна: - I насi сваю хустку на шыi, як гэта трэба.

Вось ён падышоў да павароту, ведучы аленя за повад, i павярнуўся яшчэ раз. Яго цёмны твар, нiбыта зроблены з дрэва, i здалёк здаваўся прыветным. I Танi стала шкада, што ён так хутка знiк.

- Добры ў цябе бацька, Фiлька, - сказала яна ў роздуме.

- I я яго люблю, калi не б'ецца.

- Хiба ён бiў цябе калi-небудзь?

- Вельмi рэдка, i толькi тады, калi п'яны.

- Вось як! - Таня пакiвала галавой.

- А твой бацька хiба цябе нiколi не бiў? I дзе ён? Я нiколi яго не бачыў.

Таня паглядзела яму ў вочы - цi няма там цiкавасцi альбо ўсмешкi. Яна нiколi не гаварыла з iм пра свайго бацьку.

Але Фiлька глядзеў ёй проста ў твар, i ў вачах яго была адна прастадушнасць.

- Нiколi, - сказала яна, - ён мяне не бiў.

- Ты, мусiць, вельмi любiш яго.

- Не, не люблю, - адказала Таня.

- Вось як, - прамовiў у сваю чаргу Фiлька. I, памаўчаўшы крыху, крануў Таню за рукаў: - Чаму?

Таня нахмурылася.

I адразу ж у Фiлькi скончылiся ўсе словы, быццам яму адрэзалi язык. Здавалася, нiколi ўжо ён нiчога не запытае ў яе.

Але раптоўна Таня пачырванела.

- Я яго не ведаю зусiм.

- Хiба ён памёр?

Таня павольна пакiвала галавой.

- Дык дзе ж ён?

- Далёка, вельмi далёка. Можа, нават за акiянам.

- Значыць, у Амерыцы?

Таня кiўнула галавой.

- Я ўгадаў!.. У Амерыцы? - паўтарыў Фiлька.

Таня моўчкi павяла галавой справа налева.

- Дык дзе ж ён? - спытаў Фiлька.

Тоўстыя губы Фiлькi адтапырылiся. Па праўдзе кажучы, Таня здзiвiла яго.

- А ты ведаеш, дзе Алжыр i Тунiс?

- Ведаю. У Афрыцы. Значыць, ён там?

Таня зноў адмоўна закiвала галавой, гэтым разам з большым сумам, чым раней.

- Не, Фiлька. Ведаеш, ёсць такая краiна - Марасейка.

- Марасейка? - паўтарыў за ёй задуменна Фiлька. Гэтая назва спадабалася яму. - Вiдаць, прыгожая краiна - Марасейка.

- Так, Марасейка, - цiха прамовiла Таня, - дом нумар сорак, кватэра пяцьдзесят тры. Ён там.

I яна знiкла ў сваiм двары.

А Фiлька застаўся адзiн на вулiцы. Ён усё больш дзiвiўся з Танi. Калi казаць праўду, ён быў зусiм збiты з панталыку.

- Марасейка, - сказаў ён.

Можа, гэта востраў, пра якi ён забыўся за лета? Гэтыя праклятыя астравы нiяк не трымалiся ў яго памяцi. Ён быў толькi звычайны школьнiк, хлопчык, якi нарадзiўся ў глухiм лесе ў скураным будане звералова. Ну навошта яму тыя астравы!

III

Вада лiлася з дзежкi ў бляшаную палiвачку з такiм цудоўным шумам, нiбыта гэта была не старая вада, замкнутая ў гнiлой дзежцы, а маленькi вадаспад, якi нарадзiўся высока ў гарах пад каменнем.

Яго голас быў чысты i поўны ўдзячнасцi гэтай дзяўчынцы, якая адным рухам сваёй рукi вызвалiла яго i дала магчымасць выбегчы на волю. Ён гучна звiнеў ёй проста ў вушы i так прыгожа струменiўся ў паветры, магчыма, толькi з-за аднаго жадання звярнуць на сябе яе ўвагу.

А Таня зусiм не чула i не прыкмячала яго.

Трымаючы ў руцэ драўляную затычку, яна думала пра бацьку. Размова з Фiлькам растрывожыла яе памяць.

Цяжка думаць пра чалавека, якога нiколi не бачыла i пра якога нiчога не памятаеш, апроч таго, што ён твой бацька i жыве дзесьцi далёка, у Маскве, на Марасейцы, дом нумар сорак, кватэра пяцьдзесят тры. У такiм разе можна думаць толькi пра сябе. А што да сябе, дык Таня даўно зразумела, што яна не любiць яго, не можа любiць i не павiнна гэта рабiць! Яна добра ўсё ведае! Ён пакахаў другую жанчыну, пакiнуў яе мацi, ён пайшоў ад iх шмат гадоў назад i, можа стацца, мае другую дачку, iншых дзяцей. Дык што ён такое для Танi? Хай мацi не гаворыць пра яго толькi добра. Гэта толькi гонар, не больш. Але i Танi знаёма гэта пачуццё.

1<<678>>52


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]