Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 26 апреля, 18:45

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Это, верно, обман?
Город призрачных масок.
В алом бархате прорезей -
Вечная мгла.
Он играет со мной,
Дарит сны своей властью.
Он торопит закат,
Он - исчадие зла.

Но прекрасны его
Золочёные цепи.
Он печальным видением
Кажется мне.... >>

01.07.10 - 06:15
Нина

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Фиялки ы сераду (на белорусском языке)   ::   Моруа Андрэ

Страница: 2 из 5
 
Прабавалi падступiцца i артысты, i пiсьменнiкi, i банкiры... Адзiн з банкiраў, Анры Сталь, стаў яе абраннiкам. I не таму, што ён быў багаты. Яна жыла ў сваёй сям'i i была забяспечана. А таму, што ў яго таксама была немалая прывабнасць, а галоўнае, ён абяцаў з ёю ажанiцца... Вы ведаеце, што шлюб гэты адкладваўся, бо не давалi згоды бацькi жанiха, i толькi праз тры гады Жэннi выйшла замуж за Сталя. Пражылi яны разам нядоўга. Яе незалежны характар не мог мiрыцца з сямейнымi абавязкамi... Але гэта ўжо iншая гiсторыя. Вернемся да Камедзi-Франсэз, да дэбютаў нашай паважанай сяброўкi... i фiялак.

Уявiце сабе артыстычнае фае ў вечар аднаўлення з удзелам Жэннi "Багдадскай прынцэсы" Дзюма-сына. П'еса гэта мае значныя недахопы - i ў мяне, прыхiльнiка яго моцна скампанаваных п'ес, такiх, як "Паўсвет", "Друг жанчын", "Франсiён", развязны Дзюма "Чужаземкi" i "Багдадскай прынцэсы" выклiкае ўсмешку. Але ўсе, хто бачыў Жэннi ў ролi прынцэсы, сцвярджаюць, што яна стварыла праўдзiвы вобраз. Пра гэта я з ёю гаварыў не раз. Цiкава тое, што яна паверыла ў вобраз. "У тыя гады, - казала яна мне, - я даволi арганiчна думала так, як гераiня Дзюма-сына, i мне здавалася вельмi дзiўным выстаўляць напаказ пры поўным святле самае запаветнае, свае душэўныя перажываннi". Дадайце яшчэ, што ў гэтай ролi яна магла распусцiць валасы i паказаць свае цудоўныя плечы. Адным словам, гэта было ўвасабленне хараства.

Дык вось, пасля авацый, у антракце яна адпачывала ў фае. Вакол яе натоўп. Шчаслiвая Жэннi сядзела на ўслоне каля Анры Сталя i з натхненнем шчабятала пра сваю перамогу.

- Вось так, даражэнькi Анры!.. Цяпер мая лодка на вадзе. Ёсць чым дыхаць... Тры днi назад вы мяне бачылi. Дрэнна iграла, праўда?.. Плюхалася, як у лужыне... Танула... Рот быў залеплены... I вось гэты вечар... Збiраю ўсе сiлы, скачок - i я на паверхнi!.. Скажыце, Анры, а што, калi я правалюся ў апошнiм акце, не выцягну да канца? Божа мой, божа мой!

Увайшоў бiлецёр i падаў ёй кветкi.

- Ад каго?.. А! Ад Сэн-Лу... Ваш сапернiк, Анры... Занясiце ў маю прыбiральню.

- Тут вам лiст, мадмуазэль, - сказаў бiлецёр.

Яна разгарнула лiсток i гучна засмяялася:

- Гэта ад лiцэiста... Ён мне пiша, што ў сваёй школе яны заснавалi Жэннi-клуб.

- Тады ўвесь Жакей-клуб перабяжыць у Жэннi-клуб, - пажартаваў Анры.

- Лiцэiсты мне падабаюцца больш, чым аматары верхавой язды. О! I гэты канчае паэзiяй... Слухайце, мой друг:

Даруйце мне, што вершам вам пiшу,

Прабачце за радкi, што я няўмела склаў.

Я шчыра вас люблю i вельмi вас прашу,

Каб наш дырэктар гэтага не знаў.

Мiла... да немагчымасцi!..

- Вы будзеце яму адпiсваць?

- Вядома, не! Такое мне на дзень разоў дзесяць прыносяць. Адурэць можна, адпiсваючы... Але гэта мяне акрыляе... Паклоннiкi ў шаснаццаць гадоў... яны будуць захапляцца мною доўга.

- Наўрад!.. У трыццаць гадоў яны будуць натарыусамi.

- А чаму натарыусам нельга мною захапляцца?

- I гэта яшчэ вам, - сказаў бiлецёр, падаючы ёй букецiк фiялак цаною ў два су.

- О! Любата!.. Гляньце, Анры... А запiска ёсць?

- Не, мадмуазэль, запiскi няма... Дзяжурны гаварыў, што кветкi яму паклаў студэнт з Полiтэхнiчнай вучэльнi, у форму быў апрануты.

- Вiншую, мая дарагая, - прамовiў Анры Сталь... - Закруцiць галовы гэтым iксам у квадраце - справа нялёгкая.

Яна доўга нюхала фiялкi.

- Цудоўна пахнуць... Адзiныя знакi ўвагi, ад якiх мне радасна... Я не люблю сытай бывалай публiкi, што прыходзiць паглядзець, як я памiраю ў поўнач, гэтак жа, як у поўдзень бяжыць у Пале-Раяль паслухаць, як страляюць з гарматы.

- Публiку вабiць вострае, - заўважыў Анры. - Так заўсёды было... Крывавыя баi гладыятараў... Каб актрыса праглынула сто iголак, вось быў бы поспех!

Яна засмяялася:

- А каб швейную машынку праглынула - яшчэ больш было б славы.

- На сцэну! - паклiкалi з-за кулiс.

Яна ўстала:

- Я гатова... Iду глытаць свае сто iголак.

Вось так, расказвала Жэннi, i пачалася гэта прыгода.

123>>5


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]