Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 04 мая, 07:56

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Года изменят нам походку,
Поднимут цены на наш смех,
Сменяют лимонад на водку,
Оденут нас в песцовый мех.

Добавят строгости и злости,
Научат нас заумных фраз,
Мол: "ОПОЗДАВШИМ ТОЛЬКО КОСТИ"...
Что "ЖИЗНЬ ДАНА НАМ ТОЛЬКО РАЗ...... >>

08.08.10 - 05:29
АЛЛЕКСАНДР ВИСУНЬКО

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Госць (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 5 из 8
 
Ён паклаў яго астыць на падаконнiк i падагрэў разведзенае вадой малако. Разбоўтваючы ў малацэ яйкi, ён выпадкова крануў рэвальвер, якi ляжаў у правай кiшэнi. Тады ён адставiў мiсу, прайшоў у класны пакой i засунуў рэвальвер у шуфляду пiсьмовага стала. Вярнуўшыся, ён заўважыў, што на дварэ пачынае цямнець. Ён запалiў святло i паклаў арабу яечнi. "Еш", - сказаў ён. Той узяў кавалак праснака, хацеў ужо есцi, але не стаў.

- А ты? - спытаўся ён.

- Еш. Я зараз таксама буду.

Тоўстыя вусны трошкi растулiлiся, араб вагаўся. Але нарэшце рашуча ўкусiў праснак.

Падсiлкаваўшыся, ён зноў глядзеў на настаўнiка.

- Гэта ты - суддзя?

- Не, ты ў мяне застанешся да заўтра.

- Чаму ты ясi са мной?

- Таму, што галодны.

Араб змоўк. Дару падняўся i выйшаў. Ён прынёс з-пад павецi раскладны ложак, паставiў яго перпендыкулярна да свайго, памiж сталом i грубкай. З вялiзнага чамадана, якi стаяў у куце замест палiцы пад розныя паперы, ён дастаў два прасцiрадлы i паслаў iх на прынесеным ложку. Потым выпрастаўся, адчуў, што цяпер можна адпачыць, i сеў на канапу. Усё было зроблена, усё было падрыхтавана. Заставалася адно: глядзець на араба. I ён глядзеў, намагаючыся ўявiць сабе яго твар у гневе. Яму гэта не ўдавалася. Ён бачыў толькi яго цёмныя i адначасова блiскучыя вочы i вялiкi, нiбыта ў жывёлiны, рот.

- Чаму ты яго забiў? - спытаўся Дару i здзiвiўся варожасцi свайго голасу.

Араб адвёў вочы.

- Ён хацеў уцячы. Я пабег за iм.

Ён зноў зiрнуў на настаўнiка, i ў яго вачах можна было прачытаць нешта накшталт пакутлiвага пытання.

- Што цяпер са мной зробяць?

- Табе страшна?

Араб увесь напружыўся i зноў адвёў вочы.

- Ты шкадуеш, што забiў?

Араб зiрнуў на Дару, разявiўшы рот. Было вiдаць, што ён не разумее. Дару гэта пачынала злаваць. Але разам з тым ён адчуваў сябе неяк няёмка, ненатуральна, зацiснутым сваiм дзябёлым целам памiж двух ложкаў.

- Кладзiся, - нецярплiва сказаў ён. - Гэты ложак табе.

Араб не варухнуўся. Ён гукнуў Дару:

- Скажы...

Настаўнiк зiрнуў на яго.

- Жандар заўтра вернецца?

- Не ведаю.

- А ты пойдзеш з намi?

- Не ведаю. Чаму цябе гэта цiкавiць?

Вязень устаў i лёг проста на прасцiрадлы нагамi да акна. Святло ад лямпачкi бiла яму ў вочы, i ён iх адразу заплюшчыў.

- Чаму цябе гэта цiкавiць? - паўтарыў Дару, устаўшы з ложка.

Араб расплюшчыў вочы i глядзеў на яго, намагаючыся не мiргаць пад яркiм электрычным святлом.

- Хадзем з намi, - сказаў ён.

Была сярэдзiна ночы. Але Дару ўсё яшчэ не спаў. Перад тым як легчы ў ложак, ён цалкам раздзеўся, бо звычайна спаў голы. Аднак калi ён застаўся без вопраткi, яго чамусьцi апанавала нерашучасць. Ён адчуў сябе безабаронным, i яму захацелася адзецца зноў. Урэшце ён толькi пацiснуў плячыма: з iм здаралася ўсякае, i калi спатрэбiцца, ён скруцiць гэтага араба ў абаранак. Ён мог назiраць за iм са свайго ложка i бачыў, як араб па-ранейшаму нерухома ляжыць на спiне i рэзкае святло б'е яму ў заплюшчаныя вочы. Дару патушыў лямпачку, i ўвесь пакой адразу патануў у сляпым чорным змроку. Але патроху ноч зноў ажыла за акном, дзе цiха плыло бяззорнае неба. Хутка настаўнiк разгледзеў распасцёртае побач цела араба. Той па-ранейшаму не варушыўся, але здавалася, што вочы ў яго расплюшчаныя. Лёгкi ветрык гуляў вакол школы. Мабыць, ён разгонiць хмары, i тады зноў вернецца сонца.

Уначы вецер памацнеў. Крыху паквакталi куры, потым сцiхлi. Араб павярнуўся на бок, спiнай да Дару, i настаўнiку здалося, што ён застагнаў. Дару пачаў прыслухоўвацца да яго дыхання, якое зрабiлася больш роўным i глыбокiм. Ён чуў яго блiзкi подых i мроiў, хоць так i не мог заснуць. Яго бянтэжыла прысутнасць гэтага араба ў пакоi, дзе вось ужо год ён спаў адзiн. Яна бянтэжыла яго i таму, што азначала пэўную еднасць з арыштантам, еднасць, якую ён не мог прыняць у гэтых абставiнах i якую добра ведаў.

1<<456>>8


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]