Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 18 мая, 06:52

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Тебя в этом мире нет.
Сгорают века в пыли.
Но я не забыла свет
Ночных парусов вдали.

От боли в глазах темно.
Жестока твоя месть.
Я думаю, как давно
Тебя стерегла смерть.

На чёрных губах песок...
Я помню тебя другим.
Ты – странник чужих дорог,
Уходишь в рассветный дым.... >>

22.07.10 - 07:28
Нина

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Госць (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 6 из 8
 
Людзi, якiм даводзiцца спаць у адным пакоi, салдаты цi вязнi, злучаюцца памiж сабою дзiўнаю, таямнiчаю сувяззю; скiнуўшы з сябе разам з вопраткай свае абарончыя даспехi i нягледзячы на ўсю сваю рознасць, яны нiбыта яднаюцца ў адзiнай спрадвечнай суполцы стомы i сну. Але Дару схамянуўся, яму не падабалася ўсё гэта глупства, трэба было спаць.

Але i трошкi пасля, калi араб ледзь прыкметна варухнуўся, настаўнiк яшчэ не спаў. Вязень варухнуўся другi раз, i Дару з трывогай напружыўся. Араб павольна, нiбы ў сне, узнiмаўся на руках. Ён сеў на ложку i знерухомеў, не паварочваючы галавы да Дару, быццам да нечага прыслухоўваўся, напружыўшы слых. Дару не варушыўся, у галаве ў яго адно пранеслася думка, што рэвальвер застаўся ў шуфлядзе пiсьмовага стала. Лепш за ўсё дзейнiчаць трэба было адразу. Але настаўнiк усё сачыў за вязнем, якi гэткiм жа мяккiм рухам спусцiў ногi на падлогу, трошкi счакаў i пачаў павольна ўставаць. Дару ўжо збiраўся яго аклiкнуць, калi араб, гэты раз нармальнай хадою, раптам пайшоў. Надзвычайна цiха ён кiраваў да дзвярэй, што вялi пад паветку. Ён асцярожна павярнуў ручку, выйшаў i прычынiў за сабой дзверы, але не шчыльна, каб не бразнуў замок. Дару не варухнуўся. "Хоча ўцячы, - адно падумалася яму. - Ну i дзякуй богу!" Ён прыслухаўся. Курэй чуваць не было: значыць, той ужо быў на ўзгор'i. У гэты момант да настаўнiка даляцеў слабы гук, нiбыта лiлася вада, але ён так i не ўцямiў, што б гэта магло быць, пакуль араб не ўзнiк у дзвярах. Вязень акуратна зачынiў дзверы i зноў бясшумна ўлёгся на ложку. Тады Дару павярнуўся да яго спiнай i заснуў. Крыху пазней праз сон яму здалося, што нехта крадучыся ходзiць вакол школы. "Гэта мне снiцца, снiцца", - сказаў ён сабе. I спаў далей.

Калi ён прачнуўся, неба было чыстае. Праз незачыненае акно цягнула ядраным, халодным паветрам. Араб спаў. Цяпер ён скурчыўся пад прасцiрадлам i ляжаў з разяўленым ротам у поўным забыццi. Але калi Дару патрос яго за плячо, ён спалохана падскочыў, зiрнуў на настаўнiка шалёнымi вачыма i, вiдаць, не пазнаў. У яго быў такi напалоханы выгляд, што Дару ступiў крок назад. "Не пужайся. Гэта я. Трэба пад'есцi". Араб кiўнуў галавой у знак згоды. Яго твар зноў стаў спакойны, але захоўваў яшчэ нейкую адлучанасць i няўважнасць.

Кава была гатовая. Яны пiлi яе, седзячы на раскладным ложку, i заядалi праснаком. Потым Дару завёў араба пад павець i паказаў кран, пад якiм мыўся. Вярнуўшыся ў школу, ён згарнуў прасцiрадлы, склаў ложак, прыбраў на канапе i спарадкаваў у пакоi. Пасля гэтага ён прайшоў цераз клас i апынуўся на земляным пляцы перад школай. На блакiтным небе ўжо падымалася сонца, мяккае, вясёлае святло залiвала ўзгор'е. На строме сям-там пачынаў раставаць снег. Хутка пакажуцца камянi. Настаўнiк сядзеў на кукiшках над стромай i пазiраў на голы абшар. Ён думаў пра Бальдучы. Сапраўды, ён пакрыўдзiў старога, абышоўся з iм няветлiва, нiбы хацеў паказаць, што той яму не раўня. У яго вушах яшчэ гучалi развiтальныя словы жандара, i ён, сам не ведаючы чаму, адчуваў унутры нейкую спустошанасць i бездапаможнасць. У гэты момант з-за школы пачуўся кашаль араба. Дару машынальна прыслухаўся, але раптам раззлавана схапiў камень i з усяе моцы шпурнуў яго са стромы. Камень свiснуў у паветры i ўрэзаўся ў снег. Яго вар'явала гэта дурное забойства, але выдаць араба палiцыi было здрадай гонару, пры адной толькi думцы пра гэта ён шалеў ад абурэння i праклiнаў усiх: i сваiх - за тое, што яны падкiнулi яму гэтага араба, i араба - за тое, што ён адважыўся забiць i не здолеў уцячы. Дару ўстаў, прайшоўся кругам па пляцы, пастаяў яшчэ нейкi час i нарэшце зайшоў у школу.

Пад павеццю, схiлiўшыся над цэментаванай падлогай, араб двума пальцамi чысцiў зубы. Дару паглядзеў на яго i сказаў: "Хадзi". Арыштаваны падыбаў за iм у пакой.

1<<5678


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]