Гуси (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница: 1 из 2 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕИ вот опять в квартире тишина, 13.05.10 - 05:18 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Колас Якуб Гусi (на белорусском языке) Якуб Колас Гусi Гэта была чарада звычайных свойскiх гусей. А калi i зачалася аб iх гутарка, дык толькi таму, што яны мелi адно незвычайнае жаданне, якога не было ў iншых свойскiх гусей. Можа, яно i было, але не так выразна выяўлялася. Тая рака, што цякла тут, была па справядлiвасцi царыцаю рэк. Такога мноства вады, такой сiлы яе iмкнення, такiх глыбiнь i страшных цёмных вiраў, дзе кiпела, бурлiла, дрыжала i ўздымалася шырокiмi клубкамi вада, не мела нi адна рака. I самыя берагi гэтай ракi былi такiя прыгожыя, такiя разнастайныя, што ад iх трудна было адвесцi вочы. Высокiя адвечныя горы нацiскалi то з аднаго, то з другога берага, раскрываючы свае рознакаляровыя схiлы, i адбiвалiся ў блiскучым люстры. Шырокiя лугi таксама падыходзiлi да ракi, рассцiлаючы пышныя дываны, сатканыя сонцам з самых тонкiх траў i з самых прыгожых красак. А лес! Не налюбавацца гэтым лесам! Высокi, густы, сакавiты, поўны радасцi, смеючыся тысячамi смехаў, якi блукаў i на яго камлях, i на яго галiнах, i на кожным лiсцiку, стаяў ён воддаль, побач з ракою, расступаючыся перад ёю, як перад красуняю, i пачцiва звешваў над ёю жывую зялёную павець. I была ў гэтага лесу нейкая мара, поўная хараства, нейкая патайная думка, поўная чараў, i нейкае невыразнае чаканне чагось вельмi важнага i значнага. Гэтае жаданне, здавалася, выявiўшыся, магло змянiць зусiм увесь лад гэтага жыцця. Але не адвечнымi гарамi, прыкрытымi тонкаю намёткаю сiняватага туману, не пышнымi дыванамi зялёных лугоў i не чароўным лесам, што цёмнымi зграбнымi дужкамi, бы чорныя дзявочыя бровы, бег ад рэчкi кудысь да небасхiлу, - не гэтым цiкавiлася гусiная чарада, не ў гэтым было iмкненне, якое запаўняла гусiную iстоту. Далёка на рэчцы быў зялёны прыемны астравок: туды хацелi дайсцi гусi, туды ляцела iх душа, там былi iх думкi, жаданнi. Але пакрыўдзiла прырода гусей: не дала лёгкiх i здольных крылляў, каб перанесцiся праз тыя парогi, што стаялi на дарозе i якiх не маглi пераступiць iх няўклюдныя ногi. Востраў з трох бакоў быў абгароджаны такiмi густымi пераплеценымi лозамi, што праз iх нельга было гусям працiснуць дзябёлае цела. I часта чарада гусей, спатыкаючыся з другiмi гусямi, заводзiла гутаркi пра той павабны востраў i пра тыя дарогi, iдучы па якiх можна было б дасягнуць яго. I казалi другiя гусi, што нiяк не дабрацца iм да гэтага вострава, бо трэба ўзляцець у паветра або плысцi па вадзе. Бяда была ў тым, што гэтыя гусi лятаць не майстры, а плаваць хоць i ўмелi, але супраць вады на такой быстрынi, як тут, усё роўна да вострава не даплывуць. - А што рабiць? - пыталi першыя гусi. - Трэба выбраць час, - адказвалi другiя. Першыя гусi не згаджалiся, i доўгая спрэчка iшла мiж iмi. - Вы пачакайце, - казалi другiя гусi, - за нас будуць рабiць, нам будуць дапамагаць iншыя сiлы на зямлi: чалавек, вецер i дождж. Чалавек працярэбiць сцежкi праз лозы, вецер павыдзiмае зрывiстыя схiлы гор, дождж iх размые, i рэчка таксама нам будзе дапамагаць. Размыўшы берагi, яна пакоцiцца спакайней, а дождж прамые глыбокi жолаб у гарах: тады i можна будзе дайсцi да рэчкi, тады можна будзе плысцi i супраць вады. - Вы - кепскiя гусi, бо не маеце тых вялiкiх жаданняў, якiя дадаюць сiлы нам. Вы залiшне заплылi салам, i вам наогул страшна ўсякая барацьба, усякае змаганне. Вы - мяшчанскiя гусi. Нам дорага толькi ўсплыць на рэчку, але мы знойдзем да яе дарогу. - Знойдзеце! Знойдзеце! - прашумеў вецер. I нагнаў вецер на неба калматыя велiзарныя клубкi цёмных хмар, узброiла iх сонца маланкамi i громамi, i густа звiслi яны над зямлёю. I патокi дажджу рынулiся нанiз. Прайшла навальнiца. Раўла i гудзела вада, разрываючы зямлю, i пралажыла яна дарогу да рэчкi. Кiнулiся гусi на гэтую дарогу, радасным крыкам вiтаюць яны гняўлiвую рэчку. Выплылi гусi на сярэдзiну. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|