Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Понедельник, 20 мая, 19:02

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Боже! Как больно и как одиноко!
Сердце блуждает и ищет тепла.
Рвётся из плена и плачет так громко,
Что разрывается снова душа.

Снова печаль и горючие слёзы,
Снова тоска обнимает меня,
Снова я вижу разбитые грёзы,
Снова лишь мгла и не светит заря.... >>

11.08.10 - 07:33
Сара

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 15 из 16
 
Седзячы ў змроку i амаль што ў поўнай цiшы, якая параўнаннi з ранейшым вэрхалам здавалася спакоем магiлы цi пустэльнi, ён прыслухоўваўся да свайго сэрца. Гукi, якiя даходзiлi да памоста, цяпер ужо быццам не тычылiся яго, нават калi да яго нехта звяртаўся. Так бывае, калi самотнiк, заснуўшы ў сваiм сiратлiвым ложку, памiрае сярод ночы, а ўранку ў пустым доме пачынае назойлiва званiць тэлефон, дарэмна раздзiраючы паветра над глухiм нерухомым целам. Але Ёна жыў, ён слухаў цiшыню, што панавала ў iм, i чакаў. Ёна чакаў сваю шчаслiвую зорку, якая, яшчэ недзе схаваная, была ўжо гатовая ўзысцi зноў, узнiкнуць раптам ва ўсiм сваiм непарушным харастве i зазiхацець над марнасцю пражытых дзён. "Свяцi, свяцi, - казаў ён, - не пазбаўляй мяне свайго святла". Яна заззяе зноў, ён быў упэўнены ў гэтым. Але раней - трэба было яшчэ доўга i шмат разважаць: на шчасце, цяпер ён мог быць адзiн, не адасабляючыся ад блiзкiх. Яму трэба было нарэшце ўразумець тое, чаго ён ясна яшчэ не ўсведамляў, хоць заўжды адчуваў i заўжды маляваў так, нiбы яно было яму добра вядома. Ён павiнен быў нарэшце авалодаць гэтаю таямнiцай, бо яна, Ёна ведаў гэта, тычылася не толькi мастацтва. I таму ён не запальваў газнiцы.

Цяпер кожны дзень Ёна залазiў на антрэсолi. Госцi пачалi прыходзiць радзей, бо Луiза была заўсёды занятая i не магла шмат часу трацiць на размовы. А Ёна спускаўся толькi паесцi i потым зноў лез на сваё седала. Увесь дзень ён нерухома сядзеў у прыцемку. I толькi ўначы, калi жонка ўжо была ў ложку, таксама прыходзiў спаць. Праз некалькi дзён ён папрасiў Луiзу падаць яму сняданак наверх, i яна зрабiла гэта так клапатлiва, што Ёна нават расчулiўся. На ўсякi выпадак, каб болей не турбаваць жонкi, ён параiў ёй нарыхтаваць сёе-тое з ежы - няхай яно ляжыць тут, на антрэсолях. Пацiху-патроху ён увогуле перастаў спускацца ўдзень, але i есцi амаль што не еў. Неяк увечары ён паклiкаў Луiзу i папрасiў дзве коўдры: "Я пераначую тут". Луiза зiрнула на яго, адкiнуўшы голаў назад, хацела была нешта сказаць, але змаўчала. Яна толькi ўважлiва глядзела на яго заклапочанымi i сумнымi вачыма. I раптам Ёна заўважыў, як яна пастарэла, якi глыбокi след у яе душы пакiнула iх нялёгкае жыццё. Ён падумаў тады, што нiколi па-сапраўднаму не дапамагаў ёй. Але раней, чым паспеў нешта сказаць, Луiза ўсмiхнулася - так пяшчотна, што ў Ёны зашчымела ў сэрцы. "Як хочаш, любы", - сказала яна.

З гэтага часу Ёна спаў на антрэсолях i амаль не спускаўся. Госцi ў доме адразу знiклi, бо ўбачыцца з Ёнам было немагчыма нi ўдзень, нi ўвечары. Адным казалi, што ён з'ехаў у вёску, iншым - калi лгаць ужо надакучвала, - што знайшоў сабе недзе майстэрню. Адзiн Рато быў верны сабе i прыходзiў штодня. Ён узбiраўся на лескi, i яго буйны голаў узнiкаў над памостам. "Ну як ты там?" казаў ён. "Лепш за ўсiх". - "Працуеш?" - "А як жа". - "Але ж у цябе няма палатна!" - "Ну дык што, усё роўна працую". Падтрымлiваць такi дыялог памiж лескамi i памостам было цяжка. Рато кiваў галавой, спускаўся i iшоў дапамагаць Луiзе адрамантаваць электрычныя пробкi або замок. Потым, не ўзлазячы на лескi, развiтваўся з Ёнам, i той азываўся са змроку: "Бывай, стары браце". Аднойчы да свайго развiтання Ёна дадаў яшчэ: "Дзякуй". - "За што дзякуй?" - "За тое, што любiш мяне". - "Вось дык навiна!" - сказаў Рато i пайшоў.

Iншы раз, таксама ўвечары, Ёна клiкнуў Рато. Той падбег. Наверсе ўпершыню свяцiла запаленая газнiца. Ёна звесiўся з памоста. Твар у яго быў заклапочаны i ўсхваляваны. "Падай палатно", - сказаў ён. "Што гэта з табой? Схуднеў увесь, i выгляд у цябе, нiбы ў нейкага прывiда". - "Я апошнiмi днямi амаль што не еў. Але ўсё гэта лухта, трэба працаваць". - "Паеш спачатку". - "Не, не хачу". Рато прынёс палатно. Раней як знiкнуць на антрэсолях, Ёна запытаўся: "Як яны там?" - "Хто?" - "Ну, Луiза, дзецi". - "У парадку. Але каб ты быў побач, iм было б лепей". - "Я з iмi.

1<<141516


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]