Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница: 16 из 16 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ....в доме том темно и пусто, 12.08.10 - 12:38 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Ты абавязкова скажы iм, што я заўсёды з iмi". I ён знiк. Рато падзялiўся сваiм клопатам з Луiзай. Тая сказала, што i сама ўжо непакоiцца некалькi дзён. "Што ж рабiць?.. Ах, каб я магла працаваць замест яго!" Яна засмучана зiрнула на Рато. "Я не магу жыць без яго", - сказала яна. У яе зноў быў твар той маладой дзяўчыны, якую Рато ведаў шмат гадоў назад. Ён здзiвiўся такой перамене. I раптам заўважыў, што Луiза пачырванела.
Газнiца гарэла ўсю ноч i назаўтра ўсю ранiцу. Усiм, хто б нi падыходзiў, Рато цi Луiзе, Ёна адказваў адно: "Не чапай мяне, я працую". Апоўднi ён папрасiў газы. Газнiца, якая ўжо пачынала курэць, iзноў загарэлася яркiм полымем i свяцiла да самага вечара. Рато застаўся абедаць з Луiзай i дзецьмi. Была поўнач, калi ён пайшоў развiтвацца з Ёнам. Ён падышоў да асветленых антрэсоляў, пастаяў нейкi час, але, так нiчога i не сказаўшы, пайшоў. Ранiцай наступнага дня, калi Луiза ўстала, газнiца яшчэ гарэла. Пачынаўся прыемны пагодны дзень, але Ёна не заўважаў гэтага. Знямоглы, абапёршыся рукамi на каленi, ён сядзеў насупраць палатна, павернутага да сцяны, i чакаў. Ён казаў сабе, што цяпер ужо нiколi не будзе працаваць, ён быў шчаслiвы. Ён чуў далёкае мармытанне дзяцей, шум вады, бразгат посуду. Нешта гаварыла Луiза. У вокнах брынькалi вялiкiя шыбы, калi па бульвары праязджаў грузавiк. Жыццё па-ранейшаму цякло вакол, такое маладое i чароўнае: Ёна прыслухоўваўся да гэтай мiлай людской мiтуснi. Гэтак, здалёк, яна не перашкаджала той вялiкай радасцi, якая напаўняла яго, яна не замiнала яго мастацтву, думкам, якiя ён быў няздольны выказаць i якiм, вiдаць, было наканавана назаўжды застацца нявыказанымi. Але яны, гэтыя думкi, падымалi яго на недасягальную вышыню, дзе дыхаецца так лёгка i так вольна. Дзецi бегалi па пакоях, смяялася дзяўчо, вось i Луiза - таксама. Ён так даўно не чуў яе смеху. Ён любiў iх! Як ён любiў iх! Ён пагасiў газнiцу, i ў апалым змроку, там - цi гэта не зорка зноў ззяла яму? Гэта была яна, ён пазнаў яе, яго сэрца поўнiлася ўдзячнасцю, ён глядзеў на яе, глядзеў i раптам, бясшумна, упаў. "Нiчога страшнага, - трошкi пазней тлумачыў доктар, якога выклiкалi да Ёны. - Ён занадта многа працуе. Праз тыдзень ён ужо будзе на нагах". - "Ён ачуняе, доктар, вы ўпэўнены?" - запыталася збялелая Луiза. "Ачуняе". У суседнiм пакоi Рато разглядаў палатно. Яно было ўсё белае, i толькi ў самым цэнтры Ёна вывеў нешта вельмi маленькiмi лiтарамi, так што цяжка было разабраць - цi то АДЗIНСТВА, цi то АДЗIНОТА. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|