Калинишын зяць (на белорусском языке) :: Чернышевич Аркадий
Страница: 9 из 9 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕЗеленоглазая, холодная, седая... 13.05.10 - 05:18 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
- Раман ужо не знаходзiў слоў. - Спекулянткi вы i зладзеi!..
- Чаму ж ты ў мiлiцыю са скаргай не хадзiў? Ты не гнаў самагонкi, не пiў, нiчога не ведаў? Можа цяпер пойдзеш? - Пайду! - Дык сам i сядзеш! Бо ты мужчына ў хаце, галава. - Лепш у турме, чым у вашай хаце! Раман пачаў складваць свае рэчы: касцюм, туфлi, палiто. Надзя сядзела i ўсхлiпвала. Калiнiха абыякава пазiрала, як збiраўся зяць. Раман склаў усё ў вузел i перацiснуў яго папругай. - Алiменты буду плацiць, - сказаў ён, звяртаючыся да Надзi. "А можа астацца?" - варухнулася ў яго галаве думка. Але яму адказала Калiнiха: - Алiменты! Змусiў жонку зрабiць аборт!.. I за гэта яшчэ адкажаш! - Мама! - нема закрычала Надзя. - Маўчыце! Раман пабялеў i скалануўся. Гэта быў апошнi ўдар. - Т-ты скiнула дзiця? - твар яго скрывiўся, рукi сцiснулiся ў кулакi. Калi? Надзя закрыла далонямi твар, нiбы Раман збiраўся яе ўдарыць. - Як у мястэчку была... - адказала яна ўсхлiпваючы. - Як у мястэчку была... - паўтарыў за ёю Раман. - Яшчэ восенню... Цяпер яго нiшто не звязвала нi з гэтай хатай, нi з жонкай, i ён ступiў да дзвярэй. Але яго пераняла Калiнiха. - Пачакай, голубе, - сказала яна, стаўшы каля парога. - Спачатку заплацi за тое, што мы цябе зiму кармiлi i паiлi. - На! За харчы... i за дачку, што са мной спала!.. Раман шпурнуў свой вузел на падлогу i выйшаў. Ён крочыў напрасткi па вiльготнай раллi да гасцiнца i нi аб чым не думаў. На гасцiнцы закурыў. Пачало крыху праясняцца ў галаве. I першая думка, якая з'явiлася, уразiла яго сваёй нечаканасцю. "Хто вiнаваты?" Ён не мог спынiцца на ёй, бо занадта ўсё было растрэсена i ў думках, i ў адчуваннях. I раптам да яго данёсся голас: - Рама-ан! Вярнiся, Рама-ан! Забяры сваё-о! Рама-ан! "Надзя, - здагадаўся ён, але не спынiўся. - Нельга цяпер вяртацца, нельга!" - упарта паўтараў ён сам сабе, хоць ногi яго цягнула назад. Ён ведаў, што не ўсё скончана з гэтай жанчынай, якая клiча яго праз вiльготную цемень веснавой ночы, але адчуваў, што вярнуцца цяпер не мае права. 1955 г. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|