Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Среда, 08 мая, 03:41

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Минута расставания настала
Ты знаешь, кто из нас тут виноват.
Мы начинали много раз сначала
Как, оказалось, было глупо повторять.

Ведь я так сильно был в тебя влюблён,
Рядом с тобой я забывал всех близких.
А ты с каким-то пышным богачём
Каталась за городом в мерсе серебристом.

И понял я, настал всему конец.... >>

13.05.10 - 05:18
Автор неизвестен

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Калинишын зяць (на белорусском языке)   ::   Чернышевич Аркадий

Страница: 8 из 9
 
- Налью ў гладыш вады, пастаўлю туды галiнкi, i няхай стаяць на акне.

Раман засмяяўся.

- Навошта?

- Няхай стаяць... Галiнкi распусцяцца, i каткi будуць.

- Ведаю, што распусцяцца... Ну як ты, Марылька, жывеш?

- Я? Вучуся. Хiба ты не ведаеш? - Яна ўсмiхнулася. - Як з неба звалiўся, нiчога не ведае...

Дзяўчына саромелася, хвалявалася, i гэта вельмi цешыла Рамана.

- Ведаю, што вучышся, але як жывеш?

- Якi дзiўны! Вучуся, дома маме памагаю... Яна ў нас хварэе. - Марылька з нейкай цiкаўнасцю зiрнула на Раманавы рукi.

"Вучуся, маме памагаю", - паўтарыў Раман яе словы. - Дзiвачка! Хiба гэта жыццё!

- А што ж? - Яна сказала гэта так сур'ёзна, што Раман таксама здзiвiўся. Якое ж трэба лепшае жыццё? Нашай школе сем гектараў зямлi выдзелiў калгас. Самi апрацуем, усё пасеем, пасадзiм. Чуў? Эх ты, на свеце жывеш i нiчога не ведаеш! - Яна зарагатала. Вiдаць было, што нейкае слоўца просiцца з яе языка. - Ты от жывеш! - раптам узлавалася яна, i тварык яе пачырванеў i стаў яшчэ прыгажэйшы. Раман мiмаволi залюбаваўся iм. -Дадому не прыйдзеш нiколi... Сын называецца. Вунь мацi плача, а ён...

- Ну, ну! - вырвалася ў Рамана. - Вымовы мне чытаеш!.. Прывыкла ў школе... Самой, мабыць, чытаюць, дык i яна...

Раман разумеў усю недарэчнасць гэтых слоў, але нiчога iншага сказаць не мог. Яго ахапiў сорам, i зашчымела сэрца.

- Гэта мне вымовы чытаюць! - абурылася Марылька. - Мне яшчэ нiхто вымоў не чытаў! Гэта табе трэба!

- Ну i злосная ж ты, - паспрабаваў пажартаваць Раман.

- Я злосная? - Марылька засмяялася. - Ну дык i буду ж злосная! - раптам усклiкнула яна i пачала сцёбаць вярбовымi галiнкамi па галаве, па твары, па плячах.

- От табе! От табе! От табе!

Тады рванулася i пабегла. Ашаломлены Раман стаяў i глядзеў ёй услед.

- От чарцянё! - з захапленнем сказаў ён.

А яна адбеглася i, смеючыся, крыкнула:

- Калiнiшын зя-яць!

Гэта, мабыць, i было тое слова, што круцiлася ў яе на языку. I Раман не пакрыўдзiўся. А яна склала рупарам далонi i зноў крыкнула:

- Чаму ты гадзiннiк не носi-iш?

Раман аслупянеў. "Якi гадзiннiк?" - думаў ён. I раптам успомнiў. "Няўжо той, што купiла яму Надзя?" Ён хацеў кiнуцца за Марылькай i распытаць падрабязна i тут жа ўспомнiў, што такi гадзiннiк ён бачыў у Марыльчынага старэйшага брата, шафёра. Ён успомнiў, што ў Паўла (так звалi Марыльчынага брата) здарылася аварыя з машынай, i ён павiнен быў адрамантаваць яе на свой кошт. Усе гэтыя думкi праляцелi ў Раманавай галаве за адно iмгненне. Ён зразумеў цяпер, чаму на рабоце сябры адносiлiся да яго непрыхiльна. Яму стала горача.

Ён супакоiўся крыху каля самай Калiнiшынай хаты.

IX

Надзя заўважыла, што муж вярнуўся дадому нечым незадаволены, сярдзiты.

- Што з табой, Раман? - Надзя зiрнула на яго са страхам.

- У каго ты купiла гадзiннiк?

- Якi гадзiннiк?

- Хiба ў цябе iх шмат? Той, што ты хацела аддаць мне.

- Рамано-ок... - Надзя хацела ўсмiхнуцца, але ў яе выйшла не ўсмешка, а грымаса. - Рамано-ок... Я ж яго не ўкрала... Чалавек прадаваў, а я купiла...

- Хто?

- Ты сам ведаеш...

- Ведаю! Павел Журня! Колькi ты за яго аддала?

- Раман... - Голас у Надзi быў не жаласны, а лiслiвы. - Ён прыйшоў пазычыць грошай... Трыста рублёў... А адкуль у нас тыя грошы!

- А адкуль вы iх на гадзiннiк узялi? Колькi вы за яго заплацiлi?

- Раманок! Толькi сто рублёў.

- Сто рублёў за гадзiннiк, якi каштуе трыста пяцьдзесят! Вы чалавека абрабавалi!

- Мы да яго не хадзiлi, - пачуўся раптам з печы голас Калiнiхi. - Ён сам да нас прыйшоў!

- Ён прыйшоў да вас з бядой як да суседзяў. У яго няшчасце. А вы не дапамаглi яму, а гадзiннiк ледзь што не задарма ўзялi!

- Няшчасце! - Калiнiха злезла з печы. - У такiх п'янiц заўсёды няшчасце. Машыну п'яны разбiў, от няшчасце! Не бог жа яго пакараў, а сам сябе.

- Ён не п'яны быў! А п'янiц вы робiце, i вас трэба караць! Скуру з людзей здзiраеце за смярдзючую ваду.

- Ого! Якi ж ты разумны! Чуеш, Надзя? А якi ён пасаг да нас прынёс? Салдацкiя нагавiцы...

- Я працую, а вы!..

1<<789


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]