Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Четверг, 09 мая, 01:44

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

ОСЕНЬ

Всё ближе с осенью я чувствую родство,
Исповедальницей мне тихая подруга,
Мне горько нравятся прощанье и разлука,
И утомительно мне встречи торжество.
И одиночества задумчивая грусть,
И чувство вечности застывшего мгновенья...
Тогда я к новому свиданию очнусь
И Музы дальнее услышу пенье.

21.08.10 - 11:34
Владимир Ванке

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Калинишын зяць (на белорусском языке)   ::   Чернышевич Аркадий

Страница: 7 из 9
 
Тут жа нейкая латынь.

Раман зiрнуў на жонку, яна перахапiла яго недаўменны, запытальны позiрк i апусцiла вочы. Брыгадзiр не заўважыў гэтага.

- Даведку аднясi ў праўленне, няхай там разбiраюцца.

Калi ён выйшаў, Раман накiнуўся на жонку:

- Дык ты што, не цяжарная?

- Рамано-ок, гэта ж яшчэ не скора будзе.

- А якая ў цябе даведка? Калi ты яе ўзяла?

- Не бойся, даведка як даведка. А ўзяла яе тады, як у цёткi была.

Раман стаяў як аслупянелы. Яна падышла да яго, абняла i шапнула:

- Рамано-ок! Ну, не злуйся... Хiба я гультайка? Я дзiцё наша шкадую!

VII

А Надзя i сапраўды дабрэла з кожным днём. Усё тое дзявочае, прывабнае i мiлае, што так Раман любiў у ёй, пачало згладжвацца i сцiрацца. Раман тлумачыў гэта цяжарнасцю, i Надзя падабалася яму яшчэ больш. Не падабалася яму толькi яе разленаванасць. Калi ён адыходзiў на работу, Надзя ляжала ў ложку або толькi падымалася i растрапаная стаяла каля печы. Не раз збiраўся Раман пагутарыць з ёю, нават папракнуць, ды так i не сабраўся. Але яна, хiтрая, бачыла яго наскрозь i ўмела павесцi сябе так, што ён забываў аб сваiх намерах. У хвiлiны рашучасцi, якiя прыходзiлi да яго тады, калi ён быў адзiн, Раман шмат чаго выказаў бы i ёй i цешчы, але бяда была ў тым, што гэтая рашучасць знiкала пры iх. Iншы раз Рамана брала злосць, але не надоўга. Так было, калi ён аднойчы прыехаў з лесу стомлены i знямоглы. У хаце не было нi цешчы, нi жонкi. Раман адчынiў шафу, каб знайсцi што-небудзь перакусiць. Позiрк яго ўпаў на бутэльку з гарэлкай. Ён, нiчога не думаючы, налiў шклянку i перакулiў яе ў рот. У гэтае iмгненне адчынiлiся дзверы, i на парозе з'явiлася цешча. Яна аслупянела i зiрнула на Рамана так, як, мабыць, калiсьцi глядзела на сваiх парабкаў.

- Шкада? - запытаў Раман. - А можа не маю права?

- Шкада! - адрэзала цешча. - Бутэлька каштуе дзесяць рублёў. Каму цяпер яе прадам? Ты ж мне не заплацiш!

- Вось як! - крыкнуў Раман.

- Вось так, - рашуча адказала цешча.

Тым часам прыйшла Надзя. Раман думаў, што яна заступiцца за яго, але Надзя толькi мiргала старой, рабiла ёй знакi, каб тая сцiхла, але цешча не зважала на гэта. Раман зразумеў, што ён не толькi не возьме ўлады над гэтымi жанчынамi, але i нiколi не стане на роўную нагу. I гэта апякло яго так балюча, як апякло б раней. Ён цяпер быў падобны на зморанага сабаку, якi толькi адбрэхваецца, а ўкусiць ужо не можа.

Раман цешыў сябе надзеяй, што, калi народзiцца дзiця, ён уладкуецца на работу ў горад цi завярбуецца куды-небудзь i забярэ з сабой Надзю. Тады ён будзе i гаспадаром, i бацькам, i дзiця звяжа яго з Надзяй так, што яна паедзе з iм, куды ён захоча. Ён сябе цешыў такой думкай, але ведаў, што так не зробiць.

Да бацькоў Раман не хадзiў. Пасля першай спробы, калi яго цешча паслала раўнаваць гной, прайшло нямала часу, i цяпер ён саромеўся паказвацца сваякам на вочы. З бацькам сустракаўся часта i вiтаўся, схiлiўшы ўнiз галаву. Ён ведаў, што бацька хоча з iм пагаварыць, але баяўся гэтай гаворкi.

VIII

Мiж тым наступiла вясна. Прыйшла яна iмклiва, са звонам ручаёў, з шумам дажджоў i птушыным гоманам. Раман iшоў з работы дадому i са здзiўленнем аглядаў вiльготныя палi i яшчэ голыя пералескi, але па-веснавому ўжо маладыя i бадзёрыя. I нечакана каля дашчанай кладкi, што была перакiнута праз невялiчкi ручаёк, сустрэў сваю суседку Марыльку. Гэтая дзяўчынка вучылася ў дзевятым класе. Раман нiколi не цiкавiўся ёю, калi i гаварыў, то толькi жартам. Невялiчкая, з кiрпатым носiкам, з блiскучымi, як вугельчыкi, вочкамi, яна трымала ў адной руцэ сумку з кнiжкамi, а ў другой вярбовыя галiнкi з маленькiмi пупышкамi. Сустрэча была такая нечаканая, што Марылька аж скаланулася i нерухома застыла на месцы.

- Гэта ты, Раман? - неяк здзiўлена прамовiла яна.

- Я, Марылька. Нашто ты ломiш вярбу? Яшчэ ж каткоў няма.

- Хiба ты не ведаеш? - здзiвiлася Марылька.

1<<6789


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]