Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Воскресенье, 02 июня, 12:18

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Нет сказки прекраснее, чем любовь,
От света до мрака дней.
Ты ищешь её в этом мире снов,
А встретишь – она как тень.

И сердце твоё в огне горит,
Бредёшь без пути за ней.
И ты забываешь слова молитв...
А встретишь – она как тень.

То смех или плач обрывает век?
То сила судьбы твоей.
И ты настигаешь её, Человек...... >>

23.06.10 - 08:28
Нина

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Каханы горад (на белорусском языке)   ::   Юстапчик С (Адамович

Страница: 26 из 29
 
Адзiн ужо напэўна суступiў зь ягонае дарогi. Але й гэты другi нейкi падозрона-спакойны, усьмiхаецца нейкай лятуценнай, нябёснай усьмешкай, як сьвяты. Цi ня Веру пабачыў мо з высакосьцi? Не, мусiць проста рады, што абмiнуў шчасьлiва "знаёмы дом" - гэтак зрабiў, як меркаваў наперад Вiктар. Але як канкрэтна (Вiктар дужа любiў гэтае слова, як любяць яго ўсе тыя, што запраўды "канкрэтна" нi гаварыць, нi рабiць ня звыклi)? Ня можа быць, каб выйшаў сухiм iз вады. Гэны гук - якраз у ягоным баку, не, гэта ня Юрка, а мусiць, што гэты "аблягчыўся". Трэ будзе, канечна трэба "прамацаць".

Валiк i праўда быў у спакойным, бадай радасным навет настроi. Пэўна, шкада было Юркi й навет Жарабцова, але затое была поўная - мо эгаiстычная? задаволенасьць сабой, што сам выйшаў чыстым i перад "каханым горадам", i перад Ёю. Цi адчувала хоць яна тады, што ён тут, зусiм блiзка быў, думаў аб ёй i зрабiў усё, каб абмiнула яе тая навала?... I яшчэ крыху нядобра - трэба хавацца з гэтым усiм, як злодзею. I што Вiктар чуў, пэўна-ж, як ён "згружаў" у балота, хоць i ня ведае праўды - таксама ня зусiм добра... Але ўсё гэта дармо, спачатку толькi трэ будзе крыху патрымацца. Галоўнае - каб не чырванець, гэтым можна зрадзiць сябе, хоць i тое, зрэшты, праўда, - усе прывыклi, што ён чырванее заўсёды. А там абляжацца ўсё, забудзецца, i будзе ўсё добра. Гэта-ж не з благой, злой справай хавацца трэба, а з добрай якраз, - толькi ў iх заўсёды добрае перакручваецца благiм i злачынным, i наадварот...

Ночны халадок крыху праймаў на лётавiшчы, але й гэта нек прыемна вязалася з тым, што пачуў i адчуў там:

Мае босенькiя ножкi,

Сьцюдзёна стаяць...

I да Вiктара нат ня было цяпер жалю, як перад стартам. Можа навет i лепш, што ён Валiку тую "сьвiньню падлажыў". Будзь-жа ў тым раёне якi Юрка - мала чаго нарабiць мог iз сваiм дурным рызыканцтвам - вось-жа няма й дагэтуль. I калi Вiктар запрапанаваў пачакаць яшчэ крыху ў "чырвоным кутку", у будынку "дыжуркi", бо на дварэ ўжо крыху зябка - Валiк ахвоча згадзiўся, не падазраючы нiчога благога й не спадзяваючыся цяпер новае "сьвiньнi" ад Вiктара.

- Так вось i няма нашага Юрачкi, нашае Галушачкi, - пачаў iзноў бедаваць Вiктар, але выходзiла гэта ў яго так штучна, так драўляна й прыкра-штучна, асаблiва ў гэтых зьмяншальна-ласкальных, што Валiка ўсяго аж пакарэжыла неяк. - Ды мне ўсё здаецца - завiтае яшчэ вось-вось сакалок, - хлусiў Вiктар далей, будучы сам у душы цьвёрда-пэўным у зусiм адваротным, прынамся, хочучы быць пэўным.

- Баюся, што ўжо не, такi рызыкант, - пэўна, загiнуў...

- Бадай, маеш рацыю што да рызыканцтва. Зусiм што iншае тут - чыстая работа! - пачынаў адразу, сваiм заўсёдным "самасуйскiм" звычаем, хвалiць сам сябе Вiктар. - Штаб - нашая школа - адразу, не здрыгануўшыся, трапнымi лучаньнямi - да ўсiх чартоў сабачых! Чыгуначнае дэпо - хто зраўнаваў? Больнiца - паводля вестак, зь iхнымi раненымi - уся, як сьвечка!

"Паводля вестак" - "пэўныя весткi", - падумаў Валiк i жахнуўся: раненыя як раненыя, але-ж у гэтай больнiцы за старажыху была й тут-жа жыла Вiктарава мацi... Вось дзе запраўдная "бальшавiцкая бязжаласнасьць", бязьлiтасная драўлянасьць - ня дзiва, што й Валiка туды, дзе бацькi, пасылаў - якая тут "свiньня"...

- А як нашыя ўдачы, Валечка? - цягнуў далей, вiдаць, аж надта гэтым разам задаволены сабой Вiктар, у знак асаблiвай пяшчоты цi што, паклаўшы руку Валiку на калена. - Праўда, у цябе ня было паважных аб'ектаў... Вось ты зразу скуксiўся быў на мяне, кусьлiва дзякаваў "за давер". А падумай цяпер сам - не даваць-жа было мне гэтаму, кажаш сам, рызыканту Юрку, i ня браць сабе - бачыш, якi я... ("драўляны", - падумаў iзноў Валiк), - нiчога не пашкадаваў... i я, праўда, знарок, сьведама даручыў табе той раён, дзе нашая Вера, - ён прыцiснуў на слове "нашая", i Валiку гэта здалося асаблiва прыкрым, як гук ад зялеза па шкле, - ведаючы, што ты будзеш шанаваць, як вока...

1<<252627>>29


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]